• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.07.2015 | Навіны "Будзьма!" Конкурсы

Праект “Цытуй сваё!” распачынае Год беларускага мыслення

Супольны культурны праект “Цытуй сваё!” не заканчваецца, а толькі распачынае Год беларускага мыслення. Далучайся! Наперадзе шмат цікавага!

Праект “Цытуй сваё!” быў распачаты ў канцы траўня шэрагам інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў (Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!“, Беларускі Калегіум, “Мова Нанова“). Ён заклікаў беларусаў звярнуцца да найлепшага з беларускай думкі, згадаць перліны, на якія мы не звяртаем увагі, бо яны побач, свае.

Цягам двух месяцаў кожны дзень на сайце budzma.by мы разам траплялі ў рэзананс беларускага мыслення, сустракаліся са слушнымі думкамі і прыгожымі вобразамі. Максім Багдановіч і Андрэй Волян, Валянцін Акудовіч і Леў Сапега, Вольга Гапеева  і Васіль Быкаў – дзясяткі імёнаў і дзясяткі думак, якія калісьці займалі розум і сэрца нашых продкаў і сёння выклікаюць захапленне ад дакладнасці, жаданне працягнуць развагу ці паспрачацца ў нас.

cytuj38+logo

Абвяшчаючы пачатак праекта, арганізатары казалі “Мы цытуем каго заўгодна, толькі не тых, хто нарадзіўся і жыў на нашай зямлі, дыхаў тым самым паветрам, быў часцінкай нашай гісторыі, а значыць, і нас саміх. Кожная трапна і ёміста выказаная думка – наш супольны нематэрыяльны скарб, цагліна ў тым, што мы сёння называем беларускай культурай, яшчэ не да канца ўсведамляючы яе архітэктуру і вонкавыя межы”.

За два месяцы мы адкрылі толькі невялікую частку гэтага скарбу. Дзякуй усім, хто далучыўся да складання анталогіі айчыннай думкі! На адрас праекта cytuj.svajo@gmail.com было даслана больш за 250 цытат. Сярод фан-клуба беларускага мыслення хацелася б асабліва аддзячыць і адзначыць некалькі чалавек, якія даслалі найбольш  арыгінальныя і цікавыя падборкі цытатаў: Ірына Часнок, Антон Шустаў, Алесь Гізун, Наталля Свірыда, Яўгенія Чаплінская, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Антон Васільеў. Дзякуй вам, сябры!

Энтузіязм фан-клуба і прыгажосць думак не дазваляе нам спыняцца! Таму праект “Цытуй сваё!” не заканчваецца, а толькі распачынае Год беларускага мыслення.

Што далей?

  • B3CПашыраем кола фан-клуба беларускай думкі! Уступаем у суполку “Цытуй сваё!” у Facebook (https://www.facebook.com/groups/cytuj/), запрашаем сяброў, працягваем дасылаць і абмяркоўваць улюбёныя цытаты беларускіх аўтараў там. (Электронны адрас cytuj.svajo@gmail.com таксама застаецца надзейным спосабам падзяліцца перлінамі беларускага мыслення з грамадскасцю).

 

  • Сустракаемся ў жніўні, каб звярнуцца да выбітных беларускіх дзеячаў грамадства, навукі і культуры па іх асабістыя падборкі з беларускага мыслення.

 

  • Такім чынам, мы разам працягваем збіраць трапныя, глыбокія, нечаканыя думкі, каб выдаць іх у выглядзе кнігі зручнага кішэннага фармату. Канцэпт-макет кнігі распрацоўваецца. Хочацца, каб у выніку атрымалася зручная ў карыстанні, прывабная на выгляд і дотык, вартасная па змесце рэч. Каб і самому хацелася мець, і падарыць было не сорамна!

Акрамя гэтага, цягам Года беларускага мыслення, які нестандартна пачаўся ў траўні, мы разам будзем паступова засвойваць беларускую інтэлектуальную спадчыну – у словах, вобразах і дзеяннях. Неўзабаве да асэнсавання далучацца мастакі і дызайнеры, якія ўвасобяць ідэі і персоны ў візуальныя вобразы.

Сачы за навінамі і новымі падзеямі праекта ў Facebook!

Спампаваць зборнік “Цытуй сваё!” у фармаце PDF можна тут.

Чытай! Думай! Слухай думкі папярэднікаў!

Пагаджайся альбо спрачайся з імі!

Цытуй сваё!

У склад аргкамітэта праекта ўвайшлі

Міхал Анемпадыстаў (Беларускі саюз дызайнераў),

Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт),

Улад Вялічка (Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”),

Максім Жбанкоў (Беларускі Калегіум),

Глеб Лабадзенка (“Мова Нанова”),

Лізавета Неўмяржыцкая (грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”).

cytuj_arh_01

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Юлія Чарняўская: Маё «нацыянальнае пачуццё» — пяшчота


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM