• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
20.12.2012 | Мастацтва

АРТ-раўнавага: Без боязі і геройства (фота)

Маляванне, кулінарыя, валянне з воўны, фатаграфія… Для кагосьці гэта хобі, а для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця са школы-інтэрната №7 – спосаб захаваць раўнавагу. Некалькі месяцаў дапамагалі ім у гэтым педагогі з арганізацыі «Здаровы выбар». Вынікам стала выстава-інсталяцыя «АРТ-раўнавага», што 19 снежня адкрылася ў Музеі гісторыі беларускага кіно.

 

На адкрыцці галоўнымі і самымі захопленымі наведнікамі былі самі юныя аўтары. Першыя некалькі хвілін яны разглядалі свае творы ў нязвыклай выставачнай прасторы з такім ціхім здзіўленнем, быццам бачылі іх упершыню. «Гэта мы зрабілі!» – нарэшце ўсвядоміўшы факт, радасна паведамлялі юнакі ўсім навокал. У экспазіцыі – звяры з палімернай гліны, паштоўкі, набіўныя зайцы, пано з лямцу, завушніцы, брошкі, свечкі, расфарбаваныя гадзіннікі, рамкі ды іншыя самаробныя дробязі. Выкананыя часам з пэўнай доляй майстэрства, яны лёгка маглі б належаць выхаванцам не дзіцячага дома, а звычайнага дома дзіцячай творчасці. Арганізатары тлумачаць, што мэты выклікаць у гледача шкадаванне альбо ўразіць мастацкай адметнасцю не было, галоўнае – паказаць, якім бачаць жыццё «асаблівыя» дзеці, перадаць асаблівасці іх светаадчування.

«Працуючы з дзецьмі падчас праекту, я шмат даведалася пра іх лёсы. Большасць трапілі сюды з няшчасных сем’яў, ад некаторых бацькі адмовіліся. І толькі ў інтэрнаце пад увагай клапатлівых педагогаў юнакі пачалі адтайваць, – кажа выкладчыца студыі дызайну Вера Масэ. – Цікава, што ў творчасці яны часам выкарыстоўваюць абсалютна нечаканыя рашэнні і хады».

Самая яркая пляма выставы – сцяна з дзіцячымі малюнкамі. Сакавітыя жыццярадасныя смелыя фарбы, птушкі, парасоны ды абстракцыі, безумоўна, са сваім патаемным мастацкім сэнсам, вядомым адным толькі аўтарам.

Але асаблівы погляд гэтых юнакоў, як ні дзіўна, выявіўся ў іх фотаздымках, на якіх рэчаіснасць вельмі фрагментарная. Часам фатографы канцэнтруюцца на дробязях, нічым не прывабных для нас, здаецца, што гэта абсалютна выпадковыя здымкі. На заняткі ў фотастудыю запісаліся адны хлопцы, ім выдалі фотаапараты, і фатограф праекту, а па сумяшчальніцтве і педагог студыі Любоў Баброва тлумачыла хлопцам асновы экспазіцыі. «Я прасіла іх не карыстацца маланкай, здымаць, калі светла, бо яны вельмі шмат часу жывуць пры штучным асвятленні, – кажа яна. – Калі я пыталася ў хлопцаў, што ім падабаецца, усе казалі: «Прырода». А нехта дадаваў: «Архітэктура, нас возяць у цэрквы». Яны пазбягалі здымаць людзей. У канцы заняткаў яны пачалі бачыць адзін аднаго, шукаць герояў здымка. Для мяне апагеем было, калі адзін хлопец зрабіў аўтапартрэт, і няважна, што ён проста выцягнуў руку і шчоўкнуў, важны сам факт, што чалавек захацеў зірнуць такім чынам на сябе».

Калі абысці сцяну з фотаздымкамі з іншага боку, можна пабачыць тыя ж працы, толькі розных памераў і часткова залепленыя стужкамі. Гэта ўжо другая частка экспазіцыі – калідор, прайшоўшы якім, глядач можа атрымаць уяўленне пра парушэнні адчуванняў (зрокавых, як у выпадку з залепленымі здымкамі, а таксама тактыльных, слыхавых, смакавых), з якімі жывуць гэтыя дзеці. Напрыклад, што чуе чалавек з парушэннямі слыху, такімі як агназія, амузія альбо арытмія, можна даведацца, надзеўшы навушнікі, з якіх даносяцца наўмысна скажоныя гукі.

На выставе, вядома ж, шмат казалі пра дзіцячыя эмоцыі і ўдзячнасць, якія змушаюць валанцёраў зноў і зноў вяртацца ў інтэрнат. Куратар выставы Валерыя Хрыпач расказала, што з выхаванцамі інтэрната пазнаёмілася нядаўна, але ўжо прыкіпела да іх усім сэрцам: «Хочацца, каб гэтая выстава адкрыла яшчэ камусьці, што ёсць такія «асаблівыя» дзеці, якія вельмі радуюцца, калі іх наведваюць, з імі можна весела бавіць час, і ў гэтай справе не павінна быць ні боязі, ні геройства».

Да 28 снежня ў фае музея можна прынесці навагодні падарунак для ўдзельнікаў «АРТ-раўнавагі» і атрымаць паштоўку з іх малюнкамі.

Аляксандра Дорская
Фота: Зарына Кандрацьева 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову,...

Апошнія навіны

    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM