Сёння, 11 траўня, у Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд зняволенаму заснавальніку крамы Symbal.bу і культурніцкаму мэнэджэру Паўлу Белавусу — 13 гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.
Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).
У абвінавачванні гаворыцца, што Павел «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму», вёў «антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы».
Таксама Паўла абвінавацілі ў «кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем».
Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Чытайце яшчэ: Павел Белавус: «Жыхары Валадаркі — гэта моцны інтэлектуальны клуб з пэўнымі абмежаваннямі»