• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.06.2016 | Навіны "Будзьма!" Грамадства Літаратура

“Беларускае грамадства — гэта праект беларускай літаратуры”

Адкрытая дыскусія пра ролю і вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры прайшла 20 чэрвеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў межах прэзентацыі новага нумару часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.

Удзел у прэзентацыі ўзялі аўтаркі нумару — перакладчыцы і літаратаркі Аксана Данільчык, Алена Казлова, Марына Казлоўская, Ганна Янкута, а таксама спецыяльная госця — паэтка і перакладчыца Раіса Баравікова. Мадэравала сустрэчу паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева. Прэзентацыя адбылася пры падтрымцы культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

http://budzma.by/wp-content/gallery/wo/690.jpg

Часопіс “ПрайдзіСвет” — віртуальнае перыядычнае выданне, заснаванае ў 2008 г. і прысвечанае замежнай літаратуры ў перакладах на беларускую мову. У новым, 16-м, нумары, прадстаўленыя не толькі пераклады эсэістыкі і паэзіі, але і тэксты, прысвечаныя асобам жанчын у беларускай літаратуры: навуковыя артыкулы, падборка беларускай жаночай паэзіі 20–30-х гг. XX ст., сучасныя творы і інш.

Кожная з аўтарак-удзельніц спачатку расказала пра свой матэрыял у новым нумары часопіса, пасля прайшло адкрытае абмеркаванне. Пытанне маглі задаваць усе ахвочыя.

Прадстаўляем вашай увазе актуальныя вытрымкі з дыскусіі:

Літаратуразнаўца, перакладчыца, паэтка Аксана Данільчык, артыкул “Беларуская жаночая паэзія міжваеннага перыяду і фармаванне “новай” жанчыны”.

Цікава, што жанчын, якія друкаваліся ў пачатку XX-га ст. можна налічыць з дзясятак, аўтаркі ўжо не бралі мужчынскія псеўданімы, а наадварот, падкрэслівалі сваю палавую прыналежнасць. У 20-я гг. шмат жанчын удзельнічалі ў літаратурным працэсе, таму паэзію гэтага перыяду немагчыма не вылучыць у асобную катэгорыю і вярнуць беларускім чытачкам і чытачам напаўзабытыя імёны Зінаіды Бандарынай, Наталлі Вішнеўскай, Яўгеніі Пфляўмбаўм і інш.

http://budzma.by/wp-content/gallery/wo/1952.jpg

Адукаваныя жанчыны былі патрэбныя для будоўлі сацыялізму, так у беларускую літаратуру прыйшлі новыя сілы. У 1926 годзе крытык Мікола Байкоў пісаў на зборнік вершаў: “Зборнічак вершаў маладняковак (Бандарынай, Вішнеўскай, Пфляўмбаум) — першы за час рэвалюцыі зборнік жаночай творчасці. Вядома, што нашыя кабеты сырамяжныя, іх трэба парадкам раскачаць, каб яны пачалі сябе выяўляць нараўне з мужчынамі”. Але адказам, канечне, можа быць урывак з верша Зінаіды Бандарынай:

“На герань, на прымус і пялёнкі ты змяніла любы камсамол. А калісьці радасна і звонка заклікала верай новых дзён”… Зразумела, калі замяніць “камсамол” на, прыкладам, “грамадскае жыццё” — верш будзе гучаць вельмі актуальна і ў нашыя часы.

Шкада, што не ва ўсіх аўтарак выйшлі кнігі. Недзе ў сярэдзіне 30-х амаль усе яны перасталі пісаць з самых розных прычынаў. Перасталі друкавацца ўсе яны, акрамя Эдзі Агняцвет. Зразумела, кожная ставіла перад сабой пытанне: пісаць творы адпаведнай тэматыкі ці маўчаць. Большасць адказала маўчаннем.

Дарэчы, падборку беларускай жаночай паэзіі 20-30 гг. таксама можна пачытаць у прэзентаваным нумары часопіса. Укладальнік — Віктар Жыбуль.

Перакладчыца і літаратуразнаўца Марына Казлоўская, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры ў Ліцэі БДУ, эсэ “Вучаць у школе: жанчыны пад кантролем”.

Усе веды пра Беларусь у школьнікаў фармуюцца на ўроках на беларускай мове. У звычайнай школе такі прадмет – беларуская літаратура. І вось тут вострая праблема: у школьнай праграме амаль няма жанчын-аўтарак, а сярод жаночых вобразаў няма ніводнага шчаслівага.

Пачнем з таго, што ў беларускай культуры ні адной жанчыне не ўдалося ўвайсці ў беларускі нацыянальны класічны канон, які складаецца з Купалы, Коласа, Багдановіча і Гарэцкага. За тры гады на больш-менш свядомы ўзрост — 9-10 класы — са 160 гадзін беларускай літаратуры толькі 3 гадзіны прыпадае на вывучэнне жаночых персаналій. Так пашанцавала 2 аўтаркам — Алаізе Пашкевіч і Яўгеніі Янішчыц.

http://budzma.by/wp-content/gallery/wo/1986.jpg

Атрымліваецца, што амаль усе жаночыя вобразы, якія вывучаюцца ў школе, напісаныя праз мужчынскае ўспрыманне, а ролю жанчыны можна звесці да “Ганна завіхалася ля печы” ці: “Яна была паслухмяная, ціхая, верная, гадоў ужо сорак маўчала, як цягавіты непераборлівы конь” (Янка Брыль, “Галя”), усе астатняе за кадрам. У выніку літаратура не вучыць жанчыну быць шчаслівай, каханай, самадастатковай і самарэлізаванай. Цягнуць мужычка — можна, паміраць — можна, быць шчаслівай — не.

Літаратура павінная адлюстроўваць час, і калі грамадства знаходзіцца на пэўным узроўні, літаратура гэта, як люстэрка, адбівае. З іншага боку, функцыі літаратуры — мадэляваць грамадства. Беларускае грамадства — гэта праект беларускай літаратуры, тое, што адбываецца ў літаратуры, адбіваецца ў будучыні. Ад нашай талерантнасці цяпер залежыць грамадства, у якім будуць ці не будуць жыць нашыя дзеці.

Перакладчыца і літаратарка Анка Упала (Алена Казлова), артыкул “Аўтарка ў сучаснай Беларусі: існаванне насуперак”.

У маім артыкуле я шукаю візуальныя сведчанні таго, ці патрэбная жанчына ў беларускай літаратуры. Кожная вялікая публічная падзея сведчыць хутчэй пра “не”, чым пра “так”. Калі гэта выстава з архіўнымі фота 60-х, прысвечаная 80-годдзю Саюза беларускіх пісьменнікаў, за вельмі малым выняткам твары на фотаздымках — мужчынскія. Жаночы вобраз — гэта, напрыклад, жанчына, якая прыносіць пісьменніцкай дэлегацыі хлеб, слухае важнага пісьменніка-мужчыну, прынамсі, мы так бачым візуальна.

Фота з юбілейнай выставы ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

У ХХІ стагоддзі мы можам назіраць падобны падыход да жанчыны. Яе не хочуць бачыць і чуць у якасці аўтаркі. Мяне калісьці вельмі абурыла асвятленне ўручэння прэміі Гедройца ў 2014 — у рэпартажы было багата фотаздымкаў, але там не было ніводнага фота з Аленай Брава і Людмілай Рублеўскай, хоць яны былі намінанткамі. І такіх выпадкаў процьма.

Мы задаемся пытаннем, ці ёсць месца жанчыне-аўтарцы ў сучаснай беларускай літаратуры. Лічу, вельмі важна не даць жанчыне знікнуць за той час, калі яна вымушаная адыйсці ад працы — прыкладам, калі выходзіць замуж ці нараджае дзіця.

http://budzma.by/wp-content/gallery/wo/2033.jpg

Каб гаварыць пра жанчыну ў літаратуры, патрэбныя тэксты аўтарак. А для гэтага аўтарка павінная верыць, што тое, чым яна займаецца, — сэнсоўны занятак, нават не зважаючы, будзе гэта надрукавана ці не. Самапавага аўтаркі не паўстае на пустым месцы, яна канструюецца і залежыць у тым ліку ад таго, ці ўспрымаюць жаночую прафесійную і творчую дзейнасць ўсур’ёз у грамадстве і ў сям’і так, як усур’ёз успрымаюць мужчынскую, ці тую ж вагу мае яе выказванне, што выказванне мужчыны. Таксама патрэбны вольны час. Ад гэтых фактараў залежыць, ці з’явіцца тэкст пісьменніцы, ці будзе яна гаварыць, ці будзе ў яе стымул хацець, каб яе надрукавалі. Многія беларускія аўтаркі, якія маюць дзяцей, кажуць пра сваё пачуццё віны, праз тое, што марнуюць свой час на пісанне вершаў ці прозы, а не аддаюць яго клопату пра блізкіх. Ад усіх гэтых фактараў залежыць, будзе пісаць далей жанчына ці не.

Перакладчыца і літаратуразнаўца Ганна Янкута, артыкул “Жанчыны вачыма беларускіх празаікаў” .

Як літаратурны крытык я вельмі шмат чытаю беларускай літаратуры. Ужо два гады працую ў журы прэміі Гедройца. Гэтая прэмія існуе пяць гадоў, і за гэты час на яе намінавалася 170 кніг, з іх 29 кніг напісана жанчынамі. У 2013 з 43-х — 9, сёлета з 29-ці — 2. Я вырашыла паглядзець сітуацыю з Букераўскай прэміяй, і выявілася, што сёлета ў Man Booker International Prize з 13 намінаваных кніг 7 напісаныя жанчынамі. Таму нельга сказаць, што літаратура — не жаночая справа.

Аднак у беларускай літаратуры, як паказвае прэмія Гедройца, прозу мужчыны пішуць нашмат больш, чым жанчыны. Было б карысна разабрацца, чаму. Аднак пакуль мы ўплываць на сітуацыю не можам, даводзіцца чытаць “мужчынскую” літаратуру і глядзець на свет праз прызму мужчынскага ўяўлення. Жаночыя вобразы, якія з’яўляюцца ў большасці такіх кніг, я для сябе ўмоўна падзяляю на два віды: вобразы-функцыі (жонка, маці, сястра і інш.) і вобразы-“іншыя” (то бок жанчына як нешта незразумелае, загадкавае, варожае ці нават смешнае, але ніяк не раўнапраўная з мужчынам асоба).

http://budzma.by/wp-content/gallery/wo/2010.jpg

Прыкладам, у адным з твораў Юрыя Станкевіча герой гаворыць пра эмансіпаваную жанчыну як пра тую, якая кідае мужа, бо ён мала зарабляе, і сыходзіць да таго, хто зарабляе больш. У рамане Віктара Марціновіча “Мова” ёсць два жаночыя вобразы: жанчына-тавар у звышспажывецкім грамадстве, і ўладная жанчына, якая, парушаючы рытуал, заварвае галоўнаму герою гарбату, то бок абслугоўвае яго. Ці, прыкладам, у адным са сваіх апавяданняў са зборніка “Арабінавая ноч” Васіль Жуковіч закранае тэму згвалтавання, але пададзеныя ў кнізе разважанні абясцэньваюць жаночы досвед. Безумоўна, мы не можам уплываць на пісьменнікаў, але трэба аналізаваць сучасную літаратуру з гледзішча гендарных тэорый, выяўляць гендарныя стэрэатыпы і гаварыць пра тое, што часам апісанае ў сучасных творах не мае нічога агульнага з рэальным жыццём.

Паэтка і перакладчыца Раіса Баравікова распавяла пра літаратурнае жыццё 70 – 80-х гг. з пункта гледжання жанчыны-аўтаркі:

Я ніколі не падзяляла літаратуру і паэзію на жаночую і мужчынскую — кожны аўтар мае свае пачуцці, характар, лёс. Да майго пакалення былі спачатку Еўдакія Лось, Данута-Бічэль Загнетава, пасля — Яўгенія Янішчыц, Валянціна Коўтун, Галіна Каржанеўская, Ніна Мацяш, Вольга Іпатава. Кожная з нас мела свой уласны голас, і мы неяк адразу ўліліся ў рэчышча беларускай літаратуры.

Мужчыны-аўтары ставіліся станоўча да маёй паэзіі, праўда, у Літінстытуце ў Маскве, дзе я вучылася, атмасфера крыху адрознівалася. Калі любоўная лірыка там успрымалася нармальна, то мы ж — нацыя пурытанская, зашпіленая на ўсе гузікі. Таму, калі я чытала свае радкі кшталту: “Цяжэюць грудзі ад жадання” і “..жарсць кахання ў шолах начных вяргінь”, чалавек, які слухаў, мог і папярхнуцца. Але ў прынцыпе, успрымалі добра, асабліва паэты майго пакалення. Цэнзуры на “жаночыя” тэмы я не памятаю. Толькі адзін раз знялі мой лірычны верш пра Польшчу, бо там якраз пачалася Салідарнасць, але ў 1987 г. я ўсё адно ўключыла яго ў іншы зборнік.

http://budzma.by/wp-content/gallery/wo/1956.jpg

Увогуле, мы, жанчыны, займалі вельмі харошую пазіцыю, нас паважалі. Хаця і быў такі загад ад партыі: павінная быць адна афіцыйная паэтка, каб яе можна было выпусціць на трыбуну з нейкай прамовай.

Мы не імкнуліся ні да якіх кар’ераў — задавальняла тое, што мы ёсць. Да ўсяго, шмат хто з нас на пэўны час заставаўся з маленькімі дзецьмі на руках — я, Яўгенія Янішчыц, Вольга Іпатава. Нам трэба было зарабляць грошы, ездзіць па лініі бюро прапаганды, быць і мамай і татам адначасова. А мы ж не былі чальцамі партыі, не працавалі афіцыйна нідзе. Мы дапамагалі адна адной: я з’язджаю на тыдзень па працы — Жэня сядзіць з маім сынам. Трэба дапамагчы Вользе Іпатавай — я дапамагала. Таму на наш свет ніхто не звяртаў увагі — што мы там пішам, як. Але пісаць, спрабаваць сябе ў новых жанрах, друкавацца вельмі хацелася! Асабліва пасля кніжнага буму 60-х гг., узлёту пакалення Барадуліна і Бураўкіна!

Мне падаецца, што адказ на пытанне, чаму жанчына-аўтарка ў беларускай літаратуры і дагэтуль часта застаецца незаўважнай. Мы ж не проста так жылі ў адной прасторы 70 гадоў і раптам перакінуліся ў другую. Псіхалогія засталася ранейшай. Прыкладам, на якое б усесаюзнае мерапрыемства мы ні збіраліся, нам заўсёды казалі: галоўнае, будзьце сціплымі, нікуды не лезьце, каб вас не заўважылі. Гэта гены, і ад іх трэба вызваляцца.

http://budzma.by/wp-content/gallery/wo/2012.jpg

Юля Цімафеева, мадэратарка дыскусіі: Асноўная мэта, якую мы ставілі перад сабой, — прэзентаваць нумар часопіса “ПрайдзіСвет”. Мне падаецца, усё атрымалася. Усе ўдзельніцы прэзентавалі свае тэксты, пагаварылі ў тых межах, якія іх хвалююць. Досыць змястоўнай была прамова Раісы Баравіковай, якая падзялілася сваім досведам літаратурнага жыцця ў 70-80 гг. у патрыярхальным грамадстве. Дыскусія пасля прэзентацыі атрымалася гарачай, напружанай, па ўсім бачна, што людзей гэта праблема хвалюе. Я думаю, гэта добры штуршок, каб працягваць гаварыць пра жанчыну-аўтарку далей. Вельмі добра, што мы не адны ў гэтым фемінісцкім полі. Імпрэзы ўвесь час нейкія адбываюцца, напрыклад, лекцыі ECLAB на гендарныя тэмы. Добра, што ёсць шмат розных крыніцаў, ачагоў гэтага гарэння, і гэта вельмі цудоўна.

 

Аляксандра Дварэцкая, фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

valiancina_shauchenka
Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар...

Апошнія навіны

    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип