У Нью-Ёрку ў New Museum адкрылася выстава «Report on Construction of a SpaceshipModule», прысвечаная архівам Усходне-Еўрапейскага авангарду сацыялістычнага перыяду.
На выставе таксама прадстаўлены перыяд беларускага авангарду (нон-канфармісцкага мастацтва) 1980-х. Куратар беларускай часткі — Вольга Капёнкіна (жыве ў Нью-Ёрку), сумесна з медыя- праектам «pARTisan» (матэрыялы сабраныя на аснове артыкула Вольгі Архіпавай у каталогу «Беларускі авангард 1980-х», выдадзенай у серыі «Калекцыя пАРТызана» у 2012 годзе; выкарыстоўваюцца фатаграфіі і тэксты з архіва «pARTisan»).
Фота з экспазіцыі / з архіву В.Капёнкінай
Праект «Report on Construction of a SpaceshipModule» ініцыяваны чэшска-венгерска-аўстрыйскай арт-арганізацыяй transit. Архівы, якія выкарыстоўваюцца на выставе, сабраныя на асобным сайце пад назваю «Паралельныя Храналогіі — Схаваная гісторыя выстаў» і дэманструюцца ў экспазіцыі на асобных экранах. Зараз сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме, хутка з’явіцца ў адкрытым доступе. Удзельнічаюць таксама Літва, Эстонія, Чэхія, Сербія, Харватыя, Румынія, Расія, Польшча і г.д.
Больш інфармацыі пра выставу тут: https://www.newmuseum.org/exhibitions/view/report-on-the-construction-of-a-spaceship-module