• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
28.06.2013 | Adnak!

Чацвёрты AD.NAK!: адзначылі выключных (фотасправаздача)

27 чэрвеня ўвайшло ў гісторыю беларускай рэкламы, як выключны дзень. У міжнародным адукацыйным цэнтры прайшоў чацверты фестываль AD.NAK! Журы фестываля разгледзіла 314 працаў ад 105 удзельнікаў і назвала лепшых у 17 намінацыях.

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! развіваецца з кожным годам. Падвышаецца і яго грамадская значнасць. На гэта ў першую чаргу звяртаюць увагу арганізатары з кампаніі “Будзьма беларусамі!” і сеціўнага рэсурса Marketing.By. “Беларускамоўнасць цяпер у трэндзе, у тым ліку і ў рэкламным сегменце”, – канстатуе каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская і ў доказ прыводзіць такія лічбы сацыялагічнага апытання. Калі чатыры гады таму 37% апытаных лічылі, што рэклама павінна быць па-беларуску, то паводле апошніх звестак гэтая лічба ўзрасла да 55%. Сёлета на фэст свае працы заявілі яшчэ больш прафесіяналаў, пашыралася адукацыйная праграма, у якой узяў удзел важны госць з Японіі Канта Сімідзу. Замежны рэкламіст, уладальнік залатога Канскага льва, намагаўся не прапускаць ніводнай падзеі фестываля. “Калі я прыехаў у Беларусь, то не ведаў пра яе зусім нічога, але за гэты тры дні, што я тут, паспрабаваў бліжэй пазнаёміцца з невядомай мне культурай і шмат чым натхніўся. Як вярнуся, ствару працу паводле сваіх уражанняў”, – абяцае сп.Сімідзу.

Усяго журы разгледзіла 314 працаў ад 105 удзельнікаў і назвала самых адметных і крэатыўных. Вынікі абвесцілі на ўрачыстай цырымоніі з жыццярадасным канферэнсам ад Ганны Хітрык і Паўла Харланчука. Госці фестываля ледзве змясціліся ў вялікай залі міжнароднага цэнтру. Праўда што неўзабаве разбегліся, таму дагукацца лаўрэата на сцэну было праблематычна – далёка не кожная ўзнагарода знаходзіла свайго героя, так што вядучыя радаваліся як дзеці выхаду на сцэну кожнага абвешчанага намінанта.  У калідоры можна было паглядзець выставу з абраных працаў удзельнікаў фестываля на стэндах ды экранах, ва ўнутраным дворыку паназіраць за трансляцыяй ды пагуляць у “трэндавыя гульні”. Лепшыя працы вызначалі ажно ў 17 намінацыях, так што дзея цягнулася ля пяці гадзінаў.

Сапраўдны трыюмф на прэміі чакаў дызайнера Волю Кузьміч з Generation.by, якая атрымала ажно восем дыпломаў, у тым ліку тры першых месца за паштоўкі “Не быць скотам! А быць з котам”, праект “Назірай, каб быць у курсе” і серыю малюнкаў “Як чуецца, так і пішацца”. Да ўсяго Воля была адзначана спецпрызам Кіеўскага міжнароднага фестываля. Журы судзіла жорстка – у шмат якіх намінацыях не было названа пераможцаў, а Гран-Пры ўручылі толькі па двух намінацыях – “ПАН-студыі” за відэапраект “Край.BY” (СМІ альбо медыя-праекты) і “Шляхетная парцаляна ручнога вырабу KARALI” (Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект). Адзін з арганізатараў фестываля Сяргей Скараход з гэтай нагоды зазначае, што журы кіравалася тымі крэтарамі, якімі карыстаюцца на іншых паважаных фестывалях за мяжой, таму адбор быў вельмі суворы: “Тое, што праект зроблены па-беларуску зусім не азначае, што ён трапіць у лік пераможцаў ці нават у шорт-ліст. Мусіць быць цікавае вырашэнне, інавацыя і нешта такое, што зачэпіць. Планка была пастаўлена высока і тут нічога не паробіш – умовы і ўзровень рэалізацыі дыктуе сучасны рынак”. Тым не менш, чацвёрты AD.NAK! яго арганізатары лічаць найбольш паспяховым. Хоць заяваў сёлета прыйшло трохі меней, чым летась, затое сярод іх было больш буйных гульцоў на рынку рэкламы. Калі раней пераважалі фрылансеры і аматары, то сёлета ў лік лаўрэатаў траплялі буйныя агенцтвы, таму статус фестываля расце і яго завадатары на слушным шляху.

“Фестываль AD.NAK! дазваляе нам зразумець, што адбываецца з камунакацыяй на нашай роднай мове, таму нам усім важна, каб адбыўся і пяты, і шосты, і дзевяты фэст”, –  зазначае адзін з сябраў журы Захар Шлімакоў. У будучыні арганізатары мяркуюць яшчэ болей пашыраць геаграфію фестываля, у тым ліку запрашаць на адукацыйную праграму беларускіх адмыслоўцаў у сферы рэкламы і камунікацыі, якія цяпер працуюць за мяжой. Цікава, што сёлета ў конкурсе акрамя беларускіх рэкламістаў бралі ўдзел літоўскія. Яшчэ адзін сябра журы Алег Бесараб выказаў пажаданне, каб на фестываль заяўлялася паболей менавіта беларускіх кампаній, а не замежных. Арганізатары  AD.NAK! спадзяюцца, што пасля чацвертага фэста аксіёму “калі ты беларускаарыентаваны, значыць ты ў трэндзе” пачуе яшчэ больш мясцовых гульцоў. Тады можа ў перспектыве і давядзецца адмяніць жартаўлівую намінацыю, а дакладней антыпрэмію “Каша сувораўская” за самую недарэчную рэкламу (сёлета адзначылі транспартную кампанію “Западная губернія”).

 

http://budzma.org/wp-content/gallery/adnak_final/tarantino-by-2013-adnak-final-3631.jpg

http://budzma.org/wp-content/gallery/adnak_final/tarantino-by-2013-adnak-final-3724.jpg

http://budzma.org/wp-content/gallery/adnak_final/tarantino-by-2013-adnak-final-4056.jpg

http://budzma.org/wp-content/gallery/adnak_final/tarantino-by-2013-adnak-final-4402.jpg

http://budzma.org/wp-content/gallery/adnak_final/tarantino-by-2013-adnak-final-4625.jpg

http://budzma.org/wp-content/gallery/adnak_final/tarantino-by-2013-adnak-final-4614.jpg

http://budzma.org/wp-content/gallery/adnak_final/tarantino-by-2013-adnak-final-4804.jpg

http://budzma.org/wp-content/gallery/adnak_final/tarantino-by-2013-adnak-final-4530.jpg

http://budzma.org/wp-content/gallery/adnak_final/tarantino-by-2013-adnak-final-4916.jpg

 

Мікалай Дубавіцкі, фота – Аляксандр Ждановіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Абрад «Карагод» на свята Юр’я быў запісаны ў аграгарадку Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.  Здымкі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка Гісторыя

«Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце

Цяжка адшукаць аркестр клезмераў [выканаўцы народных яўрэйскіх песень], у рэпертуары якога не было б песні «Папяросы»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў

Яшчэ ёсць шанец уратаваць і без таго нешматлікія беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі. Гэта заклікаюць зрабіць у сацсетках...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі,...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Музыка Гісторыя
    «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце
    Грамадства Адукацыя
    Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў

Афіша

  • 11.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Сустрэча з Ганнай Дзягель у клубе «Beer&History» ў Беластоку

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM