• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.06.2017 | Мастацтва

Дзе ў Мінску знайсці свой “сакрэцік”?

Беларускі дождж, відаць, паважае сучаснае мастацтва, бо зрабіў у сваім графіку нечаканы перапынак, саступіўшы месца мастакам, якія на ўсё лета і частку восені “акупавалі” востраў Камсамольцаў на Камсамольскім возеры.

 http://budzma.by/wp-content/gallery/aa17/6244.jpg

Агляд опэн-эйра “Арт-астравы”, прысвечанага 950-годдзю Мінска, пачынаецца з дзіцячых арэляў, якія Альфа-банк, адзін з арганізатараў выставы, усталяваў ля рэчкі. Пакуль дзеці гойдаюцца, дарослыя робяць сэлфі на фоне залатога і срэбнага вершнікаў – герояў інсталяцыі “Бітва на Нямізе” Паўла Вайніцкага і Вадзіма Мацкевіча. Аб’ект інтэрактыўны: можна прайсці паміж супраціўнымі бакамі, а можна захаваць нейтралітэт і паназіраць збоку.

Аматары прыродных матэрыялаў Васіль Цімашоў і Паліна Пірагова прадставілі сваю новую “прыродную” працу – “Лакатар”, сплецены з лазы. Па словах аўтараў, канструкцыя прызначаная для рэлаксацыі і сузірання прыроды.

Скульптары Анатоль і Іван Арцімовічы імправізуюць на тэму кахання. Іх героі – Ён і Яна, якія, абняўшыся, ўтвараюць планету. “Няма большага абагульнення ў разуменні месца чалавецтва на зямлі, чым планета Кахання, – разважаюць аўтары. – На гэтым пачуцці трымаецца свет, вагаецца ў далікатнай раўнавазе”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/aa17/6188.jpg

Дзяніс Трапашка вынайшаў новыя “Формы жыцця” – пяціметровыя фігуры, якія “растуць” з зямлі і імкнуцца да аблокаў; Аляксандр Сакалоў праз скульптуру заклікае да самааналізу, а гаражане Уладзіслава Стальмахова – людзі ў футарале. Дарэчы, гэта яшчэ адна гісторыя кахання, дзе сустракаюцца ён і яна, адбываецца выбліск, сэрцы пачынаюць стукаць у аднолькавым рытме, закаханыя робяцца адным цэлым і нібыта ляцяць над зямлёй.

Усім, хто хаця б трошкі сумуе па сваім дзяцінстве, раім звярнуць увагу на кампазіцыю Жанны Марозавай і Алены Чэпелевай. Гэта тры вялізныя студні з бетону: зверху шкло, знізу люстэрка, а паміж імі розныя рэчы, прысыпаныя пяском – тыя самыя “сакрэцікі”, толькі не мы сталі дарослымі, а, наадварот, стала вялікай пясочніца. Каб канчаткова адчуць сябе маленькім, трэба падзьмуць на гіганцкі пластмасавы дзьмухавец Таццяны Гомзы.

http://budzma.by/wp-content/gallery/aa17/6218.jpg

Пасля чаго можна і да велізарнага “Кубка” Андрэя Шыловіча. Гэты арт-аб’ект – пажаданне радасці і дабрабыту ўсім мінчукам. Побач з кубкам – гіганцкія акуляры. У рэальнасці яны драўляныя, але хто ведае, можа для некага і ружовыя, праз шкло якіх бачна толькі добрае.

Дарэчы, сёлета “Арт-астравы” прымаюць гасцей з Нямеччыны. Гурт берлінскіх мастакоў Tape That працуе ў тэхніцы тэйп-арт – ствараюць інсталяцыі пры дапамозе скотчу. Майстар-клас на свежым паветры творцы правялі і для гасцей опэн-эйра.

http://budzma.by/wp-content/gallery/aa17/5868.jpg

“Арт-астравы” праходзяць па ініцыятыве Альфа-банка і Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама. Экспазіцыю можна наведаць да сярэдзіны верасня ў парку на Камсамольскім возеры.

Глядзіце таксама:

“Арт-Астравы”-2015

“Арт-астравы”-2016

 

Кася Кірпацік

Фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип