• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.02.2020 | Літаратура

У Мінску прайшоў IX Міжнародны фестываль "Вершы на асфальце" імя Міхася Стральцова (фота)

У залі рэстарана "Сёмаё неба" 14 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзявятага міжнароднага паэтычнага фестывалю "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова. 


Усевалад Сцебурака, вядоўца фестывалю

Акурат у дзень народзінаў Міхася Стральцова дзясяткі менчукоў і гасцей сталіцы сабраліся на першым дні фестываля ў гатэлі "Мінск". Традыцыйна шмат наведнікаў было побач са сталамі, дзе прадаваліся беларускія кнігі. Інтэрнэт-крамы "KNIHI.BY" і "Кніганоша" гасцінна сустракалі аматараў беларускай кнігі. Сярод навінак — і выбраныя творы Міхася Стральцова, укладзеныя Андрэем Хадановічам і выдадзеныя Змітром Коласам адмыслова да фэсту. Карыстаўся ўвагай і свежы нумар часопіса "Дзеяслоў", які літаральна днямі выйшаў з друкарні. Адкрыла фестываль песня Андруся Такінданга, саліста гурта "РЭХА". Задаўшы тон вечарыне, песня саступіла месца арганізатарам і традыцыйным прывітальным словам ад старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча і першай намесніцы старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтру Таццяны Нядбай.


Андрусь Такінданг


Таццяна Нядбай


Алена Стральцова, Барыс Пятровіч і Аксанай Спрынчан

Сябрамі журы Аленай Стральцовай, Барысам Пятровічам і Аксанай Спрынчан быў абвешчаны новы лаўрэат Стральцоўскай прэміі. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджана Анатолю Вярцінскаму з фармулёўкай "за захаванне класічных літаратурных традыцый, метрычную і вобразную разнастайнасць паэтычнай мовы, афарыстычнасць і грамадзянскасць паэзіі і эсэістыкі". Лаўрэат атрымаў прэмію ад удавы Міхася Стральцова, а ад пісьменніцкай арганізацыі — новую кнігу-прэмію "Тым часам...".


Уручэнне прэміі Анатолю Вярцінскаму

Літаратурная прэмія Міхася Стральцова заснаваная ўдавой Міхася Стральцова Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і ГА "Саюз беларусіх пісьменнікаў" у 2018 годзе. Уручаецца штогод на міжнародным фестывалі "Вершы на асфальце". Папярэднія пераможцы: Алег Мінкін (2018), Анхела Эспіноса Руіс (2019). У якасці прэміі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" выдае кнігу лаўрэата. У прэміяльнай "стральцоўскай серыі" пабачылі свет выданні выбранага Алега Мінкіна "Мяне тут не было...", Анхелы Эспіносы Руіс "Колер крылаў".


Пасля віншавання лаўрэата Стральцоўскай прэміі распачалася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі "Залаты апостраф" за найлепшую публікацыю ў часопісе "Дзеяслоў", якую ўручалі галоўны рэдактар выдання Барыс Пятровіч, намеснік галоўнага рэдактара Алесь Пашкевіч і адказны сакратар "Дзеяслова" Анатоль Івашчанка.


Анатоль Івашчанка, Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч 

Узнагароды размеркаваліся наступным чынам:


Вольга Гронская

1. "Залаты апостраф" у намінацыі "Паэзія": Вольга Гронская. заВершанае. Вершы. №98


Алена Брава

2. "Залаты апостраф" у намінацыі "Проза": Алена Брава. Карыятыда ў маціцовых кліпсах. Апавяданне. №102


 Кацярына Янчэўская

3. "Залаты апостраф" у намінацыі "Дэбют": Кацярына Янчэўская. Белае шматкроп’е. Вершы. №101

Пасля ўручэння "Залатых апострафаў" і невялікай фотасесіі новых лаўрэатаў Андрэй Хадановіч прадставіў свежавыдадзены зборнік выбранага Міхася Стральцова з серыі "Паэты планеты" выдавецтва "Зміцер Колас".

Наступны блок таксама праходзіў пры мадэрацыі Андрэя Хадановіча і прадстаўляў уласна паэтычную творасць найлепшых беларускіх літаратараў і замежных гасцей з Латвіі, Польшчы, Славакіі і Украіны. Перад слухачамі выступілі мінулагоднія лаўрэаты: Вера Бурлак (лаўрэатка Прэміі Цёткі за кнігу "Фантазюркі"), Марыя Мартысевіч (лаўрэатка Прэміі Арсенневай і прэміі “Кніга года” за паэму “Сарматыя”), Галіна Сіўчанка (лаўрэатка Прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча ў намінацыі "Паэзія" за зборнік вершаў "Зоў звычаю").


Андрэй Хадановіч і Валтс Эрнштрэйтс


Галіна Сіўчанка


Перакладчыца Святлана Богуш і славацкі паэт Петэр Мілчак


Госця з Беласточчыны Міра Лукша


 Андрэй Хадановіч і Войцех Бановіч (Польшча)

З замежжа на фестываль завіталі паэты Войцех Бановіч (Польшча), Пётр Міцнер (Польшча), Валтс Эрнстрэйтс (Латвія), Кірылс Эціс (Латвія), Петэр Мілчак (Славакія), Вячаслаў Лявіцкі (Украіна), Алена Сцепаненка (Украіна), Міра Лукша (Беласток).


Сёлета фестываль прайшоў дзявяты раз. Партнёрамі фэсту выступілі Шведскі саюз пісьменнікаў, Польскі Інстытут у Мінску, Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, платформа LATVIAN LITERATURE, Грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Інтэрнэт-кнігарня „KNIHI.BY”, Літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня. пр. Незалежнасці, 43», Клуб „Грай”.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Фота — Зарына Кандрацьева



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип