• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.12.2018 | Грамадскі сектар Адказны бізнес

“Нам патрэбна агульная онлайн-пляцоўка”. Як прайшоў II Беларуска-нямецкі форум НДА

У Мінску адбыўся II Беларуска-нямецкі форум НДА па наладжванні партнёрстваў, адным з арганізатараў якога выступіла Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Пасля мінулага Форума ў супольную распрацоўку трапілі чатыры праекты, што ўжо нямала, а сёлетняя сустрэча выглядае патэнцыйна больш “ураджайнай”.

Арганізатары запрасілі на форум трынаццаць нямецкіх экспертаў — людзей, якія непасрэдна займаюцца НДА ў Германіі. Літаральна за тыдзень з нямецкага боку паступіла болей за трыццаць заявак на ўдзел.

Амбасадар Германіі ў Беларусі Петар Дэтмар

“Розніца сітуацый у Беларусі і ў Германіі як найменей у тым, што 90 працэнтаў нямецкіх НДА маюць суфінансаванне ад дзяржавы, а некаторыя з часам самі робяцца значнымі палітычнымі гульцамі”, — кажа Ядвіга Лукашык з цэнтра “Культыватар”.

Усе трынаццаць нямецкіх гасцей Форума маюць пэўныя зацікаўленасці ў супольнай працы з беларускім бокам: ад развіцця цэнтраў мастацтваў і інклюзіўных тэатраў да дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі і экалагічных праектаў.

Ядвіга Лукашык, цэнтр "Культыватар"

Ядвіга Лукашык, цэнтр “Культыватар”

Каб за кароткі час максімальна хутка наладзіць камунікацыю, арганізатары прапанавалі беларускім і нямецкім удзельнікам разбіцца на групы і тэзісна адказаць на пытанні пра перспектывы, праблемы і формы супольнай працы.

Алёна Ліс, ОДБ Брусель

Алёна Ліс, ОДБ Брусель

Кампанія “Будзьма беларусамі!” сабрала для вас найцікавейшыя тэзісы абмеркавання.

 

Як пабудаваць нямецка-беларускую супрацу?

Пасля больш чым гадзіны абмеркавання ўдзельнікі Форума прапанавалі наступныя спосабы супрацы і праекты, якія варта рэалізоўваць разам.

Культурніцкія праекты: для іх функцыянавання, прадстаўнікам беларускіх НДА хацелася б часцей сустракацца з нямецкімі куратарамі, якія займаюцца такімі сферамі, як урбаністыка, сучаснае мастацтва, архіўныя фота, экскурсіі па культурніцкіх аб’ектах.

Экалагічныя праекты: стварэнне супольнай адукацыйнай выставы і лікбез для школьнікаў і дарослых па экалагічным ладзе жыцця.

Таксама цікавым праектам выглядае стварэнне беларуска-нямецкай групы па вывучэнні канфліктаў і фармаванні сямейных каштоўнасцяў у дашкольнікаў.

Да таго ж прадстаўнікі Беларусі прапанавалі праект Міжнароднага фестывалю інклюзіўных тэатраў, прысвечанага творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, і праграмы абмену досведу паміж беларускімі і нямецкімі бальнічнымі клоўнамі.

Сярод найбольш перспектыўных форм супрацы ўдзельнікі назвалі таксама канферэнцыі, круглыя сталы і талаку. Добры прыклад апошняй — неднаразовая супрраца беларускіх і нямецкіх валанцёраў на гістарычных аб’ектах.

Эфектыўнай формай таксама прызнаныя летнія школы і стажыроўкі.

Супольны валанцёрскі рух можа працаваць з рознымі катэгорыямі людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе: ад працы з людзьмі, што жывуць з ВІЧ да дапамогі рускамоўным эмігрантам, якія толькі ўліваюцца ў нямецкае грамадства.

Неаднаразова прагучала думка пра стварэнне агульнай інтэрнэт-платформы, дзе прадстаўнікі НДА могуць абменьвацца досведамі і весці пастаянную камунікацыю, а таксама ўдзельнічаць у вебінарах.

 

Што можа перашкодзіць?

Беларуска-нямецкія супольныя праекты паспяхова функцыянуюць далёка не першы год, але зрабіць такі праект няпроста. На просьбу арганізатараў прадстаўнікі беларускіх НДА і іх нямецкія калегі склалі таксама спіс пагроз і рызык, якія могуць стаць на шляху супольнай працы.

1. Моўны бар’ер: насамрэч праблема, якая здаецца невялікай у ХХІ стагоддзі, існуе. Не ўсе валодаюць мовамі, а грошай на якаснага перакладчыка заявак часцяком не стае.

2. Бюракратыя: ужо згаданая вышэй адсутнасць падтрымкі з боку дзяржавы, памножаная на вялікую колькасць справаздачнасці. Да таго ж выпадкі ўмяшальніцтва дзяржавы ў дзейнасць НДА ў Беларусі агульнавядомыя.

3. Розніца менталітэтаў: розніца агульнай культуры, гісторыі ўзроўню жыцця, развіцця валанцёрства часцяком прыводзіць да ўзаемных непаразуменняў.

4. Нястача кампетэнцыі: невялікая колькасць вузкаспецыяльных прафесіяналаў, якія маглі б займацца юрыдычнымі, фінансавымі і іншымі пытаннямі. Кантакты паміж нямецкімі і беларускімі спецыялістамі рэдкія і недастатковыя. Да таго ж беларускія спецыялісты не заўжды разумеюць прынцыпы працы ў Германіі, а нямецкія — у Беларусі.

Мікалай Левертаў

фота – Аляксандр Кісялёў


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

У пачатку верасня на Падляшшы адбыўся буйны фестываль японскай культуры — Moricon 2023. Трохдзённы фестываль у Беластоку...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Культура
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип