• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.08.2019 | Адказны бізнес

Як зрабіць свой праект паспяховым? Good Impact навучыць!

Распачаўся прыём заявак у Школу сацыяльнага прадпрымальніцтва “Good Impact”. Пра тое, што гэта такое і як трапіць, распавядаем у матэрыяле.


Вам хочацца несці дабро ў гэты свет: дапамагаць хворым, удзяляць увагу сталым і дзецям, змагацца з экалагічнымі праблемамі і ратаваць беспрытульных жывёл… Але ж дома – сям’я, трэба плаціць за камуналку ды і самому нешта есці. Вось і даводзіцца штодня ісці на не вельмі любімую працу, траціць свой час і жыццёвыя сілы на тое, чым не хочацца займацца. А яшчэ хочацца развівацца, расці як асобе і спецыялісту, займацца творчасцю, сустракацца з аднадумцамі і проста цікавымі людзьмі… Вось і даводзіцца рэалізоўваць свой “чалавечны” патэнцыял у вольны час. Але адкуль вольны час у чалавека ХХІ стагоддзя?


У нашым грамадстве склалася думка, што дабрачынная дзейнасць не прыносіць прыбытку і можа існаваць толькі за кошт спонсараў. Так, гэта адзін з механізмаў суіснавання жорсткага свету бізнесу са сваімі часам бесчалавечнымі законамі, і свету душэўнасці і чалавечнасці: бізнес зарабляе грошы любымі спосабамі, частку з іх ахвяруе на сацыяльныя праекты ці дабрачынныя акцыі. Але механізм гэты няўстойлівы, і дабрачыннасць тут выступае ў якасці “прыжывалкі”, лёс якой цалкам залежыць ад дабрабыту, а то і проста ад настрою “гаспадара”.

Вось і даводзіцца разрывацца паміж “трэба” і “хачу”. Але выйсце ёсць заўсёды! Для тых, хто шчыра хоча працаваць, каб змяніць свет да лепшага і пры гэтым быць фінансава незалежным, у верасні 2019 года стартуе школа сацыяльнага прадпрымальніцтва “Good Impact”. Сацыяльнае прадпрымальніцтва – тое, што дазваляе “дабру” стаць самаакупным і ўстойлівым, тое, што дазволіць вам зарабляць сабе на жыццё любімай справай і аказваць рэальную дапамогу тым, каму яна сапраўды патрэбная.

“Социальное предпринимательство – дело не каждого человека. Оно требует особой мотивации, особых подходов”, – даводзіць Людміла Корбут, кіраўнік праектнай групы “Coopforum International” (Берлін). Спадарыня Людміла завітала на прэзентацыю Школы сацыяльнага прадпрымальніцтва “Good Impact”, якая 31 ліпеня адбылася ў Мінску, каб распавесці ўсім зацікаўленым пра гэты праект. А таксама пра тое, як працуе сацыяльны бізнес у Германіі і чаму гэта іннавацыйная дзейнасць. “Good Impact” – не першы праект па развіцці сацыяльна адказнага бізнесу, які рэалізуецца ў Беларусі пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных справаў Германіі ў межах праграмы “Развіццё супрацы з грамадствам краін Усходняй Еўропы і Расіі”.

На прэзентацыі сабраліся ўдзельніцы і ўдзельнікі папярэдніх праграм, якія паспяхова засвоілі методыкі сацыяльнага прадпрымальніцтва і рэалізоўваюць свае праекты: “Я приеду”, “Адукацыя Фэст”, “Ценный капитал”, “Центр активного долголетия” і інш. Кожная з гэтых ініцыятыў намагаецца дапамагчы грамадству справіцца з праблемамі: зрабіць больш камфортным жыццё людзей з інваліднасцю, напоўніць сэнсам і новымі фарбамі жыццё на пенсіі, стварыць бяспечную і псіхалагічна камфортную пляцоўку для дзяцей з асаблівасцямі… І пры гэтым праекты ганарацца не толькі сваёй чалавечнасцю, але і дэманструюць неблагія эканамічныя паказчыкі.

Як дабрачыннасць умацоўвае салідарнасць у грамадстве

Першым штуршком да такой дзейнасці ў многіх сталі ўласныя жыццёвыя абставіны (напрыклад, нарадзілася дзіця з асаблівымі патрэбамі альбо хтосьці з блізкіх трапіў у алкагольную залежнасць). Некаторыя пайшлі ў сацыяльнае прадпрымальніцтва таму, што не змаглі прайсці міма чужога болю. Так, напрыклад, Эльвіра Каралёва (сацыяльнае прадпрыемства “Я приеду”) распавядае:

“Всё началось с поста в facebook. Молодой человек-колясочник просил людей, чтобы погуляли с ним”.

Таксама спадарыня Эльвіра дзеліцца: “Бывают периоды отчаяния. Хочется всё бросить. Сказать своим ребятам: давайте я пойду на обычную работу, а вы будете спокойно сидеть дома, как раньше”.


Эльвіра Каралёва

Так, сацыяльны бізнес вымагае шмат энергіі, часу і эмацыйных укладанняў, але яно таго вартае. У гэтым упэўненыя ўсе ўдзельнікі. “Это как зайти в холодную воду, главное – сделать первый шаг”, – кажа кіраўніца ўстановы дадатковай адукацыі дарослых “Адукацыя Фэст” Таццяна Пімкова.

І шмат-шмат захапляльных і кранальных гісторый чуецца ад маладых бізнесоўцаў.

Людміла Корбут распавядае, што ўвогуле сацыяльнае прадпрымальніцтва існуе з ХІХ стагоддзя, але трэндам яно стала адносна нядаўна. Дзякуючы яму ў Германіі цяпер існуе шмат цікавых прадпрыемстваў, некаторыя з іх знакамітыя не толькі на радзіме. Auticon, Discovery Hands, Quartiermeister, Querstadteinі інш. Гэта працоўныя месцы для людзей з аўтызмам, якія вельмі таленавітыя ў IT-сферы, гэта дыягностыка раку звышадчувальнымі пальцамі людзей, якія не бачаць, гэта экскурсіі па Берліне, якія праводзяць… людзі, што жывуць на вуліцы, бо не маюць жытла, гэта вытворчасць піва, з дапамогай якой вырашаюцца праблемы мясцовай грамады…


Людміла Корбут

У нашай краіне такіх праектаў пакуль зусім мала – нават адмысловага заканадаўства яшчэ няма. Але такі кірунак з’яўляецца (і нават прагучала, што рыхтуецца законапраект па сацыяльным прадпрымальніцтве).

Таму калі вы адчуваеце, што хочаце мяняць свет да лепшага, вырашаць сацыяльныя праблемы, якіх, на жаль, у нас багата, спяшайцеся запісацца ў Школу сацыяльнага прадпрымальніцтва “Good Impact” – заяўку можна падаць да 11 жніўня 2019 года. Праграма навучання складаецца з дзвюх частак: семінары і практыкумы ад спецыялістаў (у тым ліку з-за мяжы) і ментарская падтрымка вашага праекта. Навучанне бясплатнае. Але яно будзе вымагаць вашага часу і дзейнасці – проста “пасядзець паслухаць” не атрымаецца. Гэта школа для тых, хто прагне дзейнічаць.

Заяўку можа падаць любы чалавек, які хоча займацца сацыяльным прадпрымальніцтвам, з Гомеля і Гомельскай вобласці, Гродна і Гродзенскай вобласці, Мінска і Мінскай вобласці. Кампетэнтнае журы на конкурснай аснове адбярэ па 20 навучэнцаў з кожнага рэгіёна. Па заканчэнні праграмы ў вас будзе ўнікальная магчымасць атрымаць “залаты медаль” – фінансавую падтрымку на рэалізацыю вашай ідэі.

Падрабязна пра праграму можна прачытаць тут.

Падаць заяўку на ўдзел можна тут. 


Па ўсіх пытаннях можна звязацца з каардынатарамі праекта:

Аксана Шаўчэнка (Гомель і Гомельская вобласць)

+375296810745

[email protected]

Сацыяльнае прадпрыемства "Метеорит Плюс"

Лана Руднік (Гродна і Гродзенская вобласць)

+375292847799

[email protected]

Установа "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студия полезных компетенций"

Аксана Бярнацкая (Мінск і Мінская вобласць)

+375291220069

[email protected]

Установа "Центр досуга взрослых и детей "ЭкоЖизнь"

Фота - Алесь Любянчук


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип