• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.11.2016 | Грамадскі сектар

Гісторыя аднаго дэфіле: “асаблівыя” мадэлі выйшлі на подыум (фота)

Паказы модаў, у якіх удзел бяруць мадэлі з абмежаванымі магчымасцямі, — з’ява не новая. Існуюць нават школы мадэляў з інваліднасцю. Да фармату інклюзіўных паказаў у гэтым сезоне далучылася і Беларусь: у рамках Belarus Fashion Week на подыум разам з прафесійнымі юнымі мадэлямі выйшлі дзеці з асаблівасцямі развіцця.

 http://budzma.by/wp-content/gallery/kidsfashion/4752.jpg

“Ідэя паказу нарадзілася каля паўгода таму, — расказвае Наталля Губар, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. — У межах праекта “Мастацтва за інклюзію” мы працавалі разам з Ангелінай Уэльскай, дзяўчынай якая нягледзячы на ДЦП стала прафесійнай мадэллю. Сёння ў яе заключаны кантракт з Нацыянальнай школай прыгажосці, ёсць свой агент — то бок усё сур’ёзна. Гісторыя Ангеліны вельмі натхніла нас. На шчасце, знайшлася выдатная дызайнерка Таццяна Яфрэмава, якая дапамагла ажыццявіць задуманае на Kids’ Fashion Days BFW”.

“На Belarus Fashion Week я чалавек не новы, але з дзіцячай калекцыяй выступіла ўпершыню, — расказвае мадэльер Таццяна Яфрэмава. — Мой малодшы сын Цімафей (1 год 7 месяцаў) нарадзіўся з сіндромам Даўна. Аднойчы я патэлефанавала ў Беларускую асацыяцыю дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, каб даведацца пра нашы правы і сацыяльныя магчымасці. Слова за слова, мы разгаварыліся, і ў выніку ўсё скончылася вялікім паказам на Belarus Fashion Week.

http://budzma.by/wp-content/gallery/kidsfashion/4540.jpg

Па стылі нешта паміж класікай і спортам. У калекцыі ёсць як штодзённае, так і святочнае адзенне. Усё з натуральных тканін — бавоўна, лён і шоўк. У якасці дэкору мы выкарыстоўвалі піктаграмы — элементы “яснай мовы”, адзін з варыянтаў альтэрнатыўнай камунікацыі. Мы хацелі паказаць, што камунікацыя — неад’емны складнік нашага сацыяльнага жыцця. Кожны з нас мае права атрымліваць інфармацыю ў такой форме, якую здольны зразумець”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/kidsfashion/4506.jpg

У праекце ўдзельнічалі 18 асаблівых хлопчыкаў і дзяўчынак з Мінска, Маладзечна, Смаргоні. Гэта атрымаўся не проста паказ мод, а цэлая філасофская прыпавесць па матывах “Маленькага прынца” Антуана Сэнт-Экзюперы. Тут былі і Ліс, і Ружа. Ролю апошняй выканала “крыштальная” дзяўчынка Кіра Ламейка. Нядаўна ў кінатэатры “Кастрычнік” адкрылася выстава яе карцін. Сродкі, выручаныя ад іх продажу, пойдуць на жыццёва патрэбную для дзяўчынкі аперацыю.

http://budzma.by/wp-content/gallery/kidsfashion/843.jpg

Пастаноўку паказу ў межах Kids’ Fashion Days BFW ажыццявіў Тэатр мод Кids’ PODIUM, дзе маленькім удзельнікам ужо прапанавалі прайсці навучанне. Гэта не першы досвед: у межах праекта “Срэбнае кола” адзенне дэманстравалі дзеці на вазках. Дабрачынныя паказы на Belarus Fashion week сталі традыцыяй. У папярэднія гады форум падтрымаў выхаванцаў хоспісаў і дзіцячых дамоў. Сёлета сродкі ад прададзеных квіткоў атрымае Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

 

 

Кася Кірпацік, фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип