• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.05.2018 | Афіша Літаратура

Горад і кнігі: насуперак дажджу ў Мінску прайшоў кніжны фестываль (фота)

Чацвёрты па ліку фэст “Горад і кнігі” запомніцца не проста цікавым, але яшчэ і самым мокрым. Моцны дождж, няпрошаным госцем ўварваўшыся ў праграму першага фестывальнага дня, унёс долю экстрыму. Але ніякія прыродныя стыхіі не змаглі перапыніць свята: мамы-чытачкі надзелі сабе і дзецям гумовыя боты, дажджавікі і “дачыталі” фэст да апошняй літары. А карэспандэнты Budzma.by завіталі ў паўзе паміж хмарамі.

“Я паходжу са сціплага племені кніжных дзяцей”. “Горад і кнігі” распачаліся з верша Маргарыты Латышкевіч, і “кніжныя дзеці” разбрыліся па пляцоўках форума. У цэнтры кніжнага мястэчка – пад дахам вялікага шатра – зона гучных чытанняў, якую адкрыла пісьменніца Надзея Ясмінска са сваёй казкай пра беларускага бабайку Мешу, што не мае хаты. Крыху пазней на гэтай жа пляцоўцы Надзя Бука знаёміла чытачоў са сваімі персанажамі Басяй і Пігласам, далей былі беларускамоўныя мумітролі, кот Шпрот ад Ганны Янкуты, шатландскія казкі ад сторытэлераў з тэатра “Бусы”, чытанні ўголас па-руску, па-беларуску і па-англійску.

На дзіцячай пляцоўцы з дзецьмі забаўляліся фея Усмешка і сіньёр Кропелька (сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва “Альтанка для чытанкі”). Тэатр “Лямцавая батлейка” прадставіў па-беларуску новую кнігу Юі Вісландэр “Мама Му паранілася”: на прэзентацыю дзіцячага бэстсэлера завітала са Швецыі сама аўтарка. Добрая казачніца ў прыгожай сукенцы з кветкамі папараці раздавала аўтографы сваім маленькім прыхільнікам. Дарэчы, добрыя навіны: сёлета перакладчыца гісторый пра Маму Му са шведскай на беларускую Надзея Кандрусевіч атрымала ад Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі прэмію “Палымяная душа”: за адданасць шведскай літаратуры і за тое, што папулярызуе яе сярод беларусаў.

Апроч спадарыні Вісландэр на фэсце прысутнічалі іншыя шведы-казачнікі – праўда, віртуальна, на рэпрадукцыях мастакоў, якія афармлялі шведскія казкі, і ва ўласных цытатах, што папулярызуюць чытанне. “Кніга дапамагае нам лепш зразумець сябе” (Сара Гімберсан), “Кніга заўсёды з намі, калі самотна” (Ана Бэнгстан). Выстава “17 прычын чытаць дзецям кнігі” стала цэнтрам сёлетняга фестывалю.

Шмат цікавага адбылося на экспертнай пляцоўцы. Аўтар артыкулаў “Беларускае слоўка” Уладзімір Куліковіч даваў парады тым, хто жадае навучыцца размаўляць на самабытнай беларускай мове. Кірыл Стаселька разбіраўся, як папулярызаваць беларускую літаратуру. У межах фэсту прайшла сустрэча з лаўрэатамі літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

Апроч актыўнасцяў на пляцоўках можна было купіць дзіцячыя кнігі з даўніх “жаданак”, пабачыць новы сезон выставы “Усмешлівыя дзівы” (кніжныя handmade-героі – ад Біла і Болы Гунілы Бэргстрэм да Маленькага Прынца з нігі ў перакладзе Ніны Мацяш), пачытаць вершы на зэдліку ў межах вялікага кніжнага квэсту, напісаць на ватмане кнігу, якую цяпер чытаеш (пісалі, дарэчы, рознае – ад “Дзікага сабакі Дынга” да Чака Паланюка па-беларуску) і выйграць паштоўку з коцікамі ў віктарыне праекта “Научкот”.

Як праходзіў фэст “Горад і кнігі” летась, можна пабачыць тут.

Кася Кірпацік

Фота: Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

На 9 год калоніі асудзілі музыку Яўгена Глушкова за фота з вайсковага аэрадрому, паведамляюць праваабаронцы. Гомельскі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак
    Грамадства Мастацтва
    Тры пакаленні Вашчанкаў прадстаўлены на адной выстаўцы

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип