Журы прэміі імя Ежы Гедройця вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на перамогу.
У кароткі спіс увайшла шасцёрка наймацнейшых пісьменнікаў XII сезона літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця:
1. Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
2. Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт» (Мінск: выдавецкая ініцыятыва «Вільма» супольна з Р. Цымбераў, 2022)
3. Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022)
4. Сцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» (Мінск: Янушкевіч, 2022)
5. Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
6. Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма» (Логвінаў, 2022)