• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.04.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Кажуць, што тут — мёртвы горад. Гэта няпраўда”: як сяброўства журналістаў і актывістаў мяняе Барысаў

Гастрольны тур прэс-клуба пра адносіны ды агульныя інтарэсы актывістаў і журналістаў у канцы сакавіка завітаў у Барысаў. Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA сабралі ўсіх цікаўных у прасторы гастрапаба “Fабрика”.

 

“Чаму не пішуць, колькі мужоў штотыдзень збіваюць сваіх жонак?”

Алену Аўтушку ў Барысаве ведаюць усе, прынамсі, актыўная частка горада. Яна доўга працавала ў мясцовых газетах, а 15 гадоў таму занялася праблемай хатняга гвалту і заснавала Барысаўскае жаночае грамадскае аб’яднанне “Правінцыя”.

Алена расказала фантастычную, але, на жаль, сумную гісторыю, калі яе актывізм яшчэ толькі пачынаўся. У газеце “Барысаўскі кур’ер” яна апублікавала абвестку з нумарам гарачай лініі для пацярпелых ад дамашняй агрэсіі. Ішоў час, Алена змяніла журналістыку на грамадскую дзейнасць, газета закрылася, а нумар тэлефона заставаўся актуальным. Аднойчы патэлефанавала жанчына і папрасіла дапамогі. Аказалася, што яна выразала абвестку з “Барысаўскага кур’ера” і захоўвала яе 5 гадоў, бо “раптам спатрэбіцца”. Алена гаворыць, што ўвесь гэты час жанчына спадзявалася, што сітуацыя ў сям’і выправіцца сама сабой, а “ён зменіцца”…

— Калі я працавала ў газеце, мы штотыдзень пісалі пра ДТЗ: колькі машын было разбіта і гэтак далей. Я задумваюся: чаму не пішуць, колькі мужоў штотыдзень збіваюць сваіх жонак?.. — разважае Алена.

Чым жа адметнае гэта грамадскае аб’яднанне “Правінцыя”?

– Лакальнае.

– У НДА працуюць спецыялісты-псіхолагі.

– Грамадскае аб’яднанне садзейнічае паляпшэнню стану жанчын у грамадстве.

– Актывісты і актывісткі хочуць рэалізаваць свае творчыя, арганізацыйныя здольнасці і дапамагчы пры гэтым іншым.

– “Правінцыя” зарэгістраваная!

Алена Аўтушка

На наяўнасць афіцыйнай рэгістрацыі Алена звярнула асаблівую ўвагу, бо гэта азначае, што ад імя НДА можна смела выступаць у прэсе, не баючыся ў беларускіх рэаліях негатыўных наступстваў ні для сябе, ні для СМІ.

— Мы хочам быць бачнымі ў грамадстве! У нас ёсць дзве асноўныя праграмы: жаночая, дзе мы дапамагаем пацярпелым ад хатняга гвалту, і асветніцкая моладзевая, праз якую прайшло больш за 2500 чалавек. Ёсць пра што пісаць! — упэўнена кажа Алена і наўпрост раскрывае свой інтарэс прысутнасці ў СМІ.

Чаму для ГА “Правінцыя” важна супрацоўнічаць са СМІ?

– Каб распаўсюджваць ідэі гуманізму, гендарнай роўнасці і партнёрскіх адносінаў у сям’і.

– Каб знізіць талерантнасць грамадства да гвалту і дыскрымінацыі.

– Каб паінфармаваць людзей пра свае паслугі.

Хоць увага СМІ заўжды пажаданая для грамадскай актывісткі, але ёсць і праблемныя моманты. Алена Аўтушка гаворыць, што часцяком журналісты хочуць “гісторыю-клубнічку”, але не імкнуцца разабрацца ў вытоках і наступствах праблемы хатняга гвалту. У “Правінцыі” чакаюць, што аўтары матэрыялаў будуць часцей задаваць пытанні, правільна выкарыстоўваць тэрміналогію, падтрымліваць каштоўнасці грамадскага аб’яднання і вызваляцца ад самацэнзуры і стэрэатыпаў.

“Не бывае тыдня без тэмы пра гарадскія актыўнасці”

“Сардэчна запрашаем у рэальнасць!” — такі слоган абрала рэдакцыя сайта Ex-press.by, місія якога — ствараць паўнавартасную карціну дня і асвятляць навіны Жодзіна і Барысава. Журналістка Наста Баброўская кажа, што кожны дзень даведацца пра падзеі ў рэгіёне на партал заходзіць каля 15 000 карыстальнікаў.

— Кажуць, што Барысаў — мёртвы горад. Гэта няпраўда. У нас не бывае тыдня без тэмы пра гарадскія актыўнасці. У чацвяргі і пятніцы выходзіць афіша, у якой не менш за 7-8 мерапрыемстваў, — кажа Наста і пералічвае актывістаў, супольнасці, арганізацыі, з якімі рэгулярна мае дачыненні рэдакцыя.

Наста Баброўская

Спіс “народных” ньюсмейкераў, па шчырасці, уражвае. Цэнтр сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі “Стымул”, Тата-школа (усе гэтыя актывісты сядзяць у зале), івэнт-суполка Наты Голавай, English Speaking Club, раённая супольнасць людзей з інваліднасцю, і канечне, жаночае аб’яднанне “Правінцыя”. І гэта калі не лічыць асобных гараджан: рэжысёраў, пісьменнікаў, музыкаў, арганізатараў паб-квізаў і моўных курсаў, чыя актыўнасць таксама нярэдка робіцца інфанагодай для Ex-press.by.

Трэцяя спікерка таксама прадстаўляла журналістаў: рэдактарка часопіса пра Мінск CityDog.by Яся Каралевіч-Картэль. Удзел папулярнага медыя пра жыццё ў сталіцы стала добрай традыцыяй прэс-клуба. Яся расказала пра амаль 6-гадовую гісторыю часопіса, пра спалучэнне забаўляльнага фармату і рэдакцыйных каштоўнасцяў.

— Важная функцыя гарадскога СМІ — даваць прастору для выказванняў гараджанам і так развіваць горад, — кажа прадстаўніца рэдакцыі, якая навучыла ўсе беларускія СМІ, што пісаць пра актывістаў — гэта модна.

А што трэба ведаць актывісту, які хоча трапіць на старонкі сайтаў і газет?

— Вы самі сабе медыя. Мала зрабіць, важна данесці да людзей, што было зроблена, — гаворыць Яся і вельмі настойліва раіць не ленавацца весці ўласныя акаўнты ў сацсетках.

– Навучыцца пісаць прэс- і пострэлізы.

– Персанальна падтрымліваць знаёмства з медыя, якое вас цікавіць.

Яся Каралевіч-Картэль

 “У нас не мегаполіс: усе ўсіх ведаюць”

— Наколькі зладжана ў Барысаве працуюць актывісты і журналісты? — рэзюмуе вядоўца, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!” Святлана Чакушка.

— Барысаў — відавочна не мегаполіс: усе актывісты ведаюць журналістаў. Я займаюся праблемай свабоды сходаў. Тэма спецыфічная, сам разумею. Наколькі чытач падрыхтаваны, каб яе ўспрымаць? Гэта з аднаго боку. А з іншага боку, ёсць і неразуменне важнасці тэмы з боку журналістаў. Чаму сапраўды не пісаць, колькі пацярпелых ад хатняга гвалту было на тыдні? У нас ёсць усе магчымасці для плённага супрацоўніцтва, — выказваецца праваабаронца з цэнтра “Вясна” Алег Мацкевіч.

Што тут дадаць? Хіба што нічога. Аднак прафесійная і крытычная актывістка Алена Аўтушка бачыць не толькі станоўчыя бакі сітуацыі “ў малым горадзе ўсе ўсіх ведаюць”.

Святлана Чакушка

— Усё так павязана, мы быццам спім пад адной коўдрай. “Барысаўскія навіны” ніколі не напішуць пра “Правінцыю”, газета “Адзінства” не напіша, таму што дзяржаўная, vborisove.by не напіша, таму што канкуруе з “Экспрэсам”, а “Экспрэс” напіша. А я хацела б, каб пра нас пісалі ўсе, — кажа Алена.

Такой колькасці медый на 150-тысячны Барысаў могуць пазайздросціць многія беларускія гарады! І разам з тым што рабіць актывістам, калі адносіны з журналістамі зайшлі ў заўзятае панібрацтва?

— Вам трэба, каб напісалі пра вас ці пра вашу тэму? Калі важна працягнуць тэму дамашняга гвалту, то прапануйце журналістам не рэліз пра арганізацыю, а гісторыю людзей, якія справіліся з гвалтам. Альбо можна звярнуцца ў афіцыйную газету “Звязда”. Калі пра вас напішуць там, то мясцовая афіцыйная газета не зможа не адрэагаваць, — мудра расстаўляе акцэнты Яся Каралевіч-Картэль.

Хрысціна Марчук

Фота: Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры

Каардынатар фэсту, філосаф Павел Баркоўскі ў інтэрв’ю Budzma.org распавядае пра новы конкурс ад «Pradmova», уласна сам сёлетні...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип