Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Ноч мастацтва і чэмпіянат па фотабёрдынгу, спеўкі, лекцыі ў гарадах Беларусі, беларускамоўны шпацыр і гульні ў Варшаве, канцэрты ў кракаве і Вільні — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


93.jpg
Крыніца: zn.ua

Беларусь

Мінск 

Ноч мастацтва ў Мінску

85.png

Абяцаюць перфоманс, музыку, лекцыі ды майстэрні, размовы пра мастацтва і, вядома, «Восеньскі Салон». Экспазіцыя «Восеньскага Салона» будзе адкрыта і даступна да прагляду ўсю ноч!

Падрабязней тут.

Чэмпіянат па фотабёрдынгу ў Мінску

86.jpg

У суботу, 1 кастрычніка, можна будзе «паганяцца» за птушачкамі, каб зрабіць прыгожыя фатаздымкі!

Правілы чэмпіянату ды розныя дэталі тут.

Гомель

Супольныя спеўкі ў Гомелі


87.jpg

«Коміна» ажанілі, а цяпер самы час гатавацца да іншай вясельнай вечарыны. Таму і песні будуць развучваць асаблівыя, вясельныя.

На такіх занятках няма гледачоў — усе ўдзельнікі і спяваюць разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Падрабязней тут.

Гродна

«Хто такія ўніяты?» Лекцыя ў Гродне

88.png

Чаму 80% беларусаў былі уніятамі? Чым падобна і чым адрозніваецца ад іншых хрысціянскіх канфесій? Ці ёсць сёння ў Гародні уніяты? Жадаеце даведацца адказы на гэтыя і іншыя пытанні? Завітвайце на лекцыю.


Падрабязней тут.

Германія 

Берлін

Спеўнае кола ў Берліне


88.jpg

Спявачка ды мастачка, педагог Кацярына Жынгероўская запрашае беларусаў Берліна на спеўнае кола — навучыцца беларускаму народнаму спеву, адчуць свой голас ды разам паспяваць старажытных беларускіх песень.

Падрабяўней тут.

Польшча

Варшава

Гульні без межаў у Варшаве

89.jpg

Тут будуць гуляць у ролевыя гульні, а таксама ў настолкі, знаёміцца і канэкціцца.

Падрабязней тут.

Беларускамоўны шпацыр па габрэйскай Варшаве

90.jpg


Сто гадоў таму на вуліцах Варшавы можна было пачуць і ўбачыць дзве мовы: польскую і ідыш. За амаль усю гісторыю польскай сталіцы габрэі складалі ад 25 да 35 адсоткаў усяго насельніцтва. Гэта паўплывала на варшаўскую культуру, спадчыну і, вядома, на гаворку.

І ўсё гэта рэзка закончылася — за тры гады было знішчана каля 400 тысяч варшаўскіх габрэяў, пераведзеных спачатку у Варшаўскае Гета.


Пра розныя падзеі з гісторыі варшаўскіх габрэяў і іх спадчыну вы даведаецеся падчас экскурсіі.

Падрабязней тут.

Кракаў

91.jpg

Хто ведае, той ужо радасна падскоквае, а хто не ведае — няхай прыйдзе і даведаецца, як гучыць менскі рок з ашмянска-амстэрдамскім прысмакам!

Падрабязней тут.

Літва

Вільня

Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Вільні

92.jpg

Глыбокія тэксты, тэхнічная гітара, байкі пра мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны і адвечны шлях беларусаў. Каб паслухаць пра ўсё гэта, завітайце ў Цэнтр беларускай супольнасці і культуры на канцэрт Яўгена Барышнікава.


Падрабязней тут.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:

7 цудаў Пастаўшчыны: гайд ад «Будзьма!»


Вандруем разам з «Будзьма!» па Астравецкім раёне. Частка другая

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.