Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Фестывалі, лекцыі, спеўкі ў гарадах Беларусі, велаэкскурсія ў Варшаве, канцэрт у Вільні, чытка п'есы ў Лондане — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


338.jpg

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Лекцыя «Марк Шагал: каханне маё» ў Мінску

324.png

«Для мяне значэнне мае толькі каханне, і я маю справу толькі з тымі рэчамі, якія круцяцца вакол яго» — казаў Марк Шагал і не маніў. Лекцыя «Марк Шагал: каханне маё» — гісторыя пра тое, як мастацтва становіцца маніфестам кахання.


Дата: 17 верасня

Час: 14.00

Для рэзідэнтаў і гасцей клуба ўваход вольны! Але ж трэба запісацца на ўдзел у адміністратараў клуба па нумары 7899 (А1, МТС).

Падрабязней тут.

Цёплы фэст у Цудоўных Узгорках

325.png

17 і 18 верасня  аграсядзіба «Цудоўныя Узгоркі» прапануе сагрэцца незвычайнымі практыкамі ад майстроў, цёплым канцэртам з жывым гукам і класнымі дыджэямі.

Падрабязней тут.

Лекцыя пра кажаноў у Мінску

326.jpg

Дзе спяць беларускія «бэтмэны»? Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні? Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19? Што рабіць на спатканні з кажаном? Адказы на гэтыя пытанні можна даведацца на лекцыі пра кажаноў ад сапраўднага хіраптэролага Аляксея Шпака.

Падрабязней тут.

MY WAY FESTIVAL у Мінску

327.jpg

Выгаранне? Панічныя атакі? Саслаб імунітэт? Здаюць нервы? У пошуках шчасця? У пошуках сябе? У пошуках новых актыўнасцяў? Любіце кідаць сабе выклікі? Прыходзьце 17 і 18 верасня ў батанічны сад на фэст самаразвіцця і здаровага ладу жыцця MY WAY FESTIVAL.

Падрабязней тут.

Гомель 

Супольныя спеўкі і этнафільмы ў Гомелі!

328.jpg

17 верасня можна будзе паспяваць разам беларускія песні, адчуць моц свайго голасу ды атрымаць асалоду ад сутворчасці з аднадумцамі.

Падрабязней тут.

Майстар-клас па лепцы з гліны ў Гомелі

329.jpg

На майстар-класе гэтым разам вы зможаце зрабіць падсвечнікі ды аромалямпы.

Падрабязней тут.

Віцебск

«Тэорыя струнаў — магчымая Тэорыя ўсяго»: лекцыя ў Віцебску

330.jpg

Навукоўцы заўжды хацелі зразумець законы Прыроды. І да 20-га стагоддзя ўсе было супер, бо будаванне свету тлумачылася механікай Н’ютана. Але ў 20-м з адкрыццём тэорыі адноснасці і квантавай механікі аказалася, што ўсіх заканамернасцяў мы зноў не ведаем. І вось фізікі шукаюць Тэорыю ўсяго. На лекцыі вы даведаеце пра адну з тэорый, якая прэтэндуе ёю стаць — Тэорыю струнаў.

Падрабязней тут.

Гродна

Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi ў Гродна

331.jpg

Падрабязней тут.

Літва 

Вільня

Зміцер Вайцюшкевіч у Вільні

332.jpg

У суботу, 17 верасня, абаяльны, таленавіты, віртуозны і сціплы Зміцер Вайцюшкевіч грае ўтульны восеньскі канцэрт у Вільні і прэзентуе свой новы альбом «Вецер».

Падрабязней тут.

Польшча

Варшава

Бясплатная велаэкскурсія па беларускіх мясцінах Варшавы

333.jpg

17 верасня экскурсійны праект «Тр-тр-трэвэл» запрашае на беларускія пакатушкі па Варшаве з найцікавейшай экскурсіяй ад Рамана Абрамчука, краязнаўцы, гіда і музыкі!

Падрабязней тут.

Грузія 

Тбілісі

Ларп «More than two» ў Тбілісі

334.jpg

Ларп (ралявая гульня жывога дзеяння) будзе цікавы тым, хто хоча даведацца аб разнастайнасці фарматаў стасункаў.

Падрабязней тут.

Вялікабрытанія 

Лондан

Чытка п’есы Ганны Комар «Целам сваім» у Лондане


335.jpg


Паэтка Ганна Комар будзе чытаць сваю п’есу «Целам сваім» пра досвед зняволення падчас пратэстаў 2020 году, пра ўзаемасувязь траўмаў і спосабы іх пераадолець.

Падрабязней тут.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:

7 цудаў Друі: гайд ад «Будзьма!»

Чароўная Лепельшчына. Чым здзівіць радзіма Цмока? Частка 2

7 цудаў Глыбокага: гайд ад «Будзьма!»

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.