• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.04.2017 | Грамадства

Літаральна. Больш за словы/менш за словы

“Ну, якія ў нас рэйтынгі?” Зміцер Вайцюшевіч пытаецца і сам першы смяецца. Гэта жарт. Пра рэйтынг нашага “Мача-клуба” на Радыё Рацыя не ведаў ніхто. Можа, зрэшты, і ведаў – але маўчаў. Напэўна не таму, што мы з Тодарам былі горшыя. Проста гэты фактар там не працаваў. Трапіў у каляіну – цягні. Атрымлівай асалоду. Суцяшайся, што, можа, хтосьці пачуе. Сам сабе тлумач сваю значнасць. Бо звонку – цішыня. Віленскі калега колькі гадоў рабіў на “Свабодзе” праграму, шчыраваў як мог, потым з’ехаў ў Мінск і зразумеў, што нават са свайго вузкага кола яго ніхто не слухаў. Другі, мінскі будыст з еўрапейскім акцэнтам, выдаў шыкоўную кніжку. Нуль рэакцыі. Рэзанансных падзеяў фатальна не стае. Можа, таму, што няма цікаўнасці да рэзанансаў. Айчынны інтэлектуалізм – дэфіле самотных самураяў пад бясконцым дажджом вербальнага гону.

Хтосьці, пэўна, скажа: “Зноў Жбанкоў трызніць! Зноў хавае ўсіх і ўсё!” Акей, але калі паглядзець навокал, уся наша моц сыходзіць у фэйсбучныя пасты ды публічныя самапрэзентацыі. Вось сыдземся трыццаць разумнікаў і выкажам салідарнасць. Добрыя людзі. Годныя імёны. Цудоўны пафас. Але што з таго?

Каму адрасаваныя тыя словы? Глабальнаму аграгарадку – каб абудзіўся і выйшаў шчыльнымі радамі? Абыякавай уладзе – каб нарэшце пачула і здрыганулася? Пятнаццаці слухачам у кнігарні “логвінаЎ”? Трыццаці гледачам жывога стрымінгу ў сеціве? Сабе прыўкрасным? У наяўным раскладзе гульцы ў словы амаль нічога не вырашаюць.
Што маем? Нашы літары. Што робім? Складаем іх у словы. Навошта? Каб не было так самотна.

Класічны інтэлігент – рэжысёр грамадскай думкі, прадзюсар сэнсаў і адвечны дысідэнт – меў сэнс і місію ў класічнай таталітарнай дзяржаве. Дзе аднолькава істотнымі былі праўладнае ідэалагічнае праграмаванне паточнай свядомасці і ягоны спарынг-партнёр – інтэлектуальны супраціў. Антысавецкасць працавала як канцэптуальная альтэрнатыва, паміж сабой змагаліся два інтэлектуальныя праекты. Барацьба адбывалася на вышэйшых паверхах культуры.

Відавочна, гэта не наш выпадак. Перадусім таму, што маем бліскучую адсутнасць уцямнай ідэалогіі пануючага рэжыму. Гульня сышла ў партэр: калгасная свядомасць вядзе рэй. Дзяржава не мае іншых прапановаў грамадзянам, акрамя чарговай пяцігодкі, пяціста даляраў заробку, нацыянал-тэрарыстаў і гастроляў паюзаных расейцаў.
Дысідэнцтва абнулілася. Нам супрацьстаяць не варожыя сэнсы, а іх татальная адсутнасць. Шумавыя эфекты. Дыскутаваць з імі смешна. Абвяргаць – бессэнсоўна.

Як спрачацца з інтэлектуальным апанентам, збольшага зразумела. А вось як перамагчы пустэчу?

І тут уключаецца аўтапілот: дык як заўсёды! Літарамі. Тэкстамі. Чытанкай. Яшчэ больш літараў. Яшчэ больш чытанкі. Чаму? Бо больш няма чаго прапанаваць. Акрамя сваёй праўды і сваіх літараў.

Эпахальная стужка Эміра Кустурыцы “Андэграўнд” завяршаецца фантасмагарычным банкетам на лустцы зямлі, што цягам балявання паціху аддзялілася ад берага і плыве сабе па рацэ. А тыя, хто скача ды спявае ля стала, не заўважылі. Скачуць ды спяваюць. Самі сабе. У сваім ментальным гета. Азірніцеся на ганку ўлюбёнай кнігарні – нічога не нагадвае?

Як на мяне, мы змагаемся супраць ценяў-злодзеяў з пазамінулага сезона нашага супольнага серыяла. Спрабуем механічна пазычыць з музея нонканфармізму практыкі нязгоды чэхаславацкіх 1970-х і польскіх 1980-х. Калі разумнікі былі вартымі. Калі да іх прыслухоўваліся. Калі інтэлектуалы складаліся ў крытычную масу маральнага супраціву – бо сапраўды былі авангардам нацыі. І сапраўды небяспекай для рэжыму. Калі “не тыя” кніжкі вынішчалі, а за смелы тэкст можна было сесці надоўга.

Але нашыя літары – з іншай эпохі. Эпохі гетаізацыі мыслення, інфасмецця і постпраўды. Эпохі экраннай хлусні, канструявання знакамітасцяў і дэвальвацыі закону. Эпохі нізавых хваляванняў, з якімі мы не ведаем што рабіць. Эпохі айчыннай унутранай Еўропы без рэальных магчымасцяў эфектыўнай самарэалізацыі. Эпохі татальнага юцюба і глабальнага твітара. Мы гэтага не бачым? Мы гэтага не хочам? Тады мы таксама музей. Хованкі мёртвых паэтаў.
Новы адэкват – не сходы, марафоны, заявы ды паседжанні, а постінтэлектуалізм. Гарадская партызанка. Інтэлектуальны фрыстайл.

Змена хваляў вяшчання: замест грувасткіх канструктаў – ментальныя графіці. Хіп-хоп-культурызмы. Словы, здольныя зрабіцца падмуркам дзеі. І тае бяды, што нашых радкоў пасля ніхто й не ўспомніць!

Час забіць у сабе пісьменнага разумніка, каб адрадзіцца шалёным майстрам вулічнага руху. Здольным зразумець больш за тэксты. І зрабіць больш за словы.

 

Максім Жбанкоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип