• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
19.10.2017 | Беларусы свету

Лявон Юрэвіч: Вуду, зомбі і белыя рускія

 

Этнограф Стэнфард Нэйл Гербер, аўтар кнігі “Russkoya Celo” – пра беларускае мястэчка ў ЗША, а таксама (цікавая сувязь, зразумець бы) тэкстаў пра адметнасці сямей на Карыбах, падаўся Ганне Кісліцынай ў рэцэнзіі на нашую кнігу “Жанры” (Мінск, 2013) ледзь не прыдуманым персанажам, народжаным дзеля інтрыгі або містыфікацыі. Гэта яна яшчэ пра Сібрука не чула!

Уільяма Сібрука (William Buehler Seabrook), народжанага ў 1884 годзе ў Вестмінстэры, штат Мэрылэнд, акрэсліць нейкім адным азначэннем немагчыма; гэта быў журналіст (і ў пэўныя перыяды нават вельмі папулярны), вандроўнік і аўтар травелогаў, ветэран Першай сусветнай, садамазахіст, акультыст. Сярод знаёмых – сам Алістэр Кроўлі, Гертруда Стайн, Сінклер Льюіс, Олдас Хакслі, Томас Ман, Тэадор Драйзер (што праўда, назваць іх сябрамі наўрад ці можна; апошні дык наогул назваў Сібрука ў вочы “жоўтым журналістам”). Фрэнсіс Скот Фіцджэральд у зборніку эсэ “Crack Up” (1945), напісаным у сумны перыяд жыцця аўтара і выдадзеным адно праз пяць гадоў пасля ягонай смерці, але акурат у год самагубства Сібрука, згадвае такога ж, як і сам, пісьменніка-алкаголіка і кнігу аб спробах таго пераадолець залежнасць; ні назвы, ні імені не называе: на той час у тым патрэбы не было. Тым больш дзіўна, што сёння гэтае імя мала каму што скажа нават у Амерыцы.

Вярнуўшыся з вайны, куды пайшоў добраахвотнікам, у ліку таго самага страчанага пакалення, што і Хэмінгуэй, толькі старэйшым ад яго на добрых пятнаццаць гадоў, Сібрук таксама прагна хацеў рабіць Вялікую Літаратуру. От толькі ягоныя кароткія апавяданні – пра звышнатуральнае ці сэкс-злачынствы – адкідаліся рэдакцыямі з лёгкай пагардаю.

Прарывам сталася знаёмства з ліванскім студэнтам Калумбійскага ўніверсітэта, які ўсім знаёмцам расказваў пра сваю бацькаўшчыну і запрашаў наведаць яе. Сібрук ухапіўся за прапанову і ўжо праз два месяцы жыў сярод бедуінаў у пустэльні, знаёміўся з дэрвішамі, браў удзел у крадзяжы коней, быў адораны дзяўчынай-рабыняй для сэксуальных паслуг, нават перайшоў у іслам, каб зрабіць прыемнае гаспадарам, і ў выніку нарадзілася кніга, штo мела даволі гучны розгалас – “Adventures in Arabia: Among the Bedouins, Druses, Whirling Dervishes, and Yezidee Devil Worshipers” (1927).

Гэтая кніга вызначыла формулу пісьменніка, якой ён больш-менш карыстаўся пры напісанні ўсіх наступных: 1. Прыехаць у як мага больш экзатычную мясцовасць. 2. Шукаць і знайсці забароненае (месца, рытуал, культ). 3. Атрымаць пагрозлівае папярэджанне, а мо нават забарону (не хадзіць, не глядзець, не размаўляць), інакш – будзеш забіты/звар’яцееш/пракляты. 4. Перамагчы ўсё гэта; 5. Знайсці! Галоўны герой, ён жа аўтар – гэткі белы вандроўнік з адкрытым сэрцам і розумам у зямлі цемры і містэрый.

Наступная кніга, “Magical island” (1929), сталася бестселерам без аніякіх перабольшванняў (прададзена звыш паўмільёна копіяў!). Яна расказвае пра наведванне Сібрукам Гаіці (і што іх ўсіх вабіла на Карыбы?!) і знаёмства з вуду, з зомбі. Не ён прыўнёс гэтае слова ў ангельскую мову, але яму дакладна належыць слава шырокай папулярызацыі: амерыканскі зомбі ў літаратуры і кіно адпавядае ягоным апісанням. Нават больш: першы зомбі-фільм, што паклаў пачатак шалёнай вядомасці жудасцікаў з жывымі мерцвякамі, “White Zombie” (1932), у значнай ступені будаваўся на гэтай кнізе і карыстаў адтуль цэльныя дыялогі.

Пазней Сібрук выдаў не адну кнігу, і часам шакаваў прызнаннямі ў каштаванні чалавечага мяса (“троху падобнае на ялавічыну”) ці сэксуальным задавальненнем ад залучэння кабет у кайданы і падвешванні іх на страсе свайго хлеўчука, але ранейшай славы паўтарыць ужо не мог. Да ўсяго далучыліся праблемы з алкаголем, і ў 1933 г. ён добраахвотна аддаўся лячэнню, якое ў тыя часы было даволі брутальным; адна з працэдураў складалася з загортвання чалавека ў мокрыя прасцірадлы – зрэшты, для Сібрука, з ягонай любою да садамазахізму, тое было нават прыемна. Ад алкаголю ён не вылекаваўся, затое сапраўдным вынікам сталася яшчэ адна кніга – “Asylum (An Alcoholic Takes the Cure)” – ранні ўзор жанру мемуараў скандальнай славутасці, шчыры і балючы аповед.

Сібрук скончыў жыццё самагубствам, свядома прыняўшы смяротную дозу наркотыкаў, у 1945 г. Але яшчэ ў 1938 г. ён напісаў і выдаў троху нязвыклую для сябе кнігу, якая і сталася падставаю зацікаўлення аўтарам. Кніга называлася “These Foreigners: Americans All” (“Гэтыя замежнікі: усе амерыканцы”, Harcourt, Brace and Company. New York, 1938).

У прадмове Сібрук засцерагае чытача, што кніга не з’яўляецца працай па сацыялогіі, палітыцы ці эканоміцы. Усё, чаго хацелася аўтару, – гэта паказаць праз асабістыя, персанальныя, чалавечыя партрэты і замалёўкі, якога кшталту людзі суайчыннікі-амерыканцы, што яны прыўнеслі ў гэтую краіну, як жывуць на гэтай зямлі, як на іх глядзяць і як да іх ставяцца.

Кніга расказвае пра пяць групаў: скандынаваў, італьянцаў, немцаў, палякаў і рускіх, пра якіх шосты, апошні раздзел. Аўтар расказвае, што знаходзіцца ён каля Вестбуры (Westbury), Лонг-Айлэнд, але адначасна – ён “на Белай Русі. На Святой Русі” (с. 300). Ну і сапраўды: ягоны суразмоўца – князь Гагарын. Станфард Нэйл Гербер ухваляе. Тым болей што і далей у аповедзе – гусары, князі, адным словам, усе тыя “белыя рускія”.

Праўда, калі заходзіць аб “White Russian peasant members” (с. 309) гэтай грамады, цяжка здагадацца, пра каго ж там ходзіць – “белагвардзейскіх сялянаў” ці ўсё ж беларусаў? Тым больш што далей сам аўтар прызнаецца, што гэтыя рускія паходзяць “з Белай Расіі, Малой Расіі ці правінцый кшталту Карпата-Расіі або частак Польшчы, Фінляндыі, Літвы, якая ўжо зусім не Расея” (с. 319).

Затое праз дзве старонкі – згадка пра містэра Тарсаідзэ, які памятае, як Сталін абрабаваў банк, сам жа ён тут дапамагае з правядзеннем дзвюх імпрэзаў “Белай Русі”: “Алавэрды Баль” і “Рускі Марскі баль” (с. 321).

А вось на с. 344-345 чытаем пра падарожжа аўтара ў Чыкага: “Я спыніўся ненадоўга ў Чыкага, дзе найбольшае – па-за Нью Ёркам – гарадское разсяленьне рускіх. Я пазнаёміўся з Іосіфам Якавічам Варонка, Белым Рускім, нягледзячы на старазапаветная імя, калісьці міністрам у Керанскага, які дванаццаць гадоў выкладаў рускую мову ў школах Чыкага, а цяпер прасоўвае Руска-Амерыканскія праграмы на станцыі WSBC. Містэр Варонка, шчыры, вясёлы (“gay”) і які выглядаў троху як сам Керанскі, зарганізаваў Руска-Амерыканскі Радыё Клуб, запрасіў нас усіх на штогадовы баль і кабарэ ў Масонскі Храм на North авэню”. На балі прысутнічалі генералы, князі, баранэсы, кіроўцы таксі, афіцыянты.

Адным словам, “всё смешалось в доме” Белай Русі.

Прысутнасць беларусаў у гэтай кнізе можна, вядома, расцаніць не болей чым кур’ёз, падобна кнізе “Russkoya Celo”, але, як і там, тут можна знайсці свае станоўчыя бакі. Прынамсі два.

Першы, калі паверыць аўтару, дык адкрываецца новы і даволі нечаканы аспект дзейнасці Язэпа Варонкі ў Чыкага. Бо наўрад ці можна было прыдумаць, нават з Сібруковай фантазіяй, увесь баль з казакамі, балетам і спевамі ў гонар Раманавых.

Другое – адзначыць праробленую паваеннай эміграцыяй працу па адукаванні тубыльцаў, бо сёння ніводны этнограф, ніякі аўтар травелогу ўжо не зблытае беларуса з белагвардзейцам.

 

Лявон Юрэвіч

Публікацыя зроблена ў межах ініцыятывы “Грамадскі  ўдзел”, якая аб’ядноўвае розныя арганізацыі дзеля пашырэння грамадскай актыўнасці і развіцця грамадзянскай супольнасці.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў

«Мы вернемся» — зборнік з дваццаці дакументальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў
    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM