Музычная восень на Залатой Горцы
Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха)
пр. Незалежнасці, 44А
Канцэрт арганнай музык
Аляксандр ІСАКАЎ (Літва)
21 кастрычніка (аўторак), 20:00
Уваход свабодны
Aляксандр Ісакаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў Беларусі. У 1989 годзе скончыў Мінскі ліцэй мастацтваў імя Ахрэмчыка, у 1994 годзе – Рыжскую кансерваторыю: клас арганаў Яўгеніі Лісіцынай і клас кампазіцыі ў Леанарда Зарынына. У 1994-1995 гг. стажыраваўся як арганіст і кампазітар у Каралеўскай арганнай акадэміі г.Харлема (Галандыя), у 1995-96 гг. у Музычнай акадэміі г.Лейпцыга (Германія).
Сярод твораў: 2 сімфоніі, струнныя квартэты, канцэрты: для аргана з аркестрам, для фартэпіяна з аркестрам, для балалайкі і аргана, для флейты і камернага аркестра, царкоўная музыка і музыка да кінафільмаў. Правеў звыш 400 сольных арганных канцэртаў: у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Бельгіі, Францыі, Ісландыі, Англіі, Іспаніі і Італіі. Меў гонар іграць на службах Папы Рымскага ў Літве і Вацікане. Лаўрэат міжнародных конкурсаў арганістаў: у Белградзе (Югаславія, 1992 г.), Рызе (Латвія, 1993 г.), Хельсінкі (Фінляндыя, 1994 г), Дрэздэне (Германія, 1994 г.)
У цяперашні час Аляксандр Ісакаў – арганіст сабора св.Яна ў Вільнюскім універсітэце.
Праграма выступлення:
– Луі Нікаля Клерамбо (1676-1749) – Дзве часткі з арганнай сюіты II тона
– Дзітрых Букстэхудэ (1637-1707) – Прэлюдыя і фуга соль мінор
– Антоніа Вівальдзі (1678-1741) – Канцэрт ля мінор
– Іаган Себасцьян Бах (1685-1750) – Тры харальныя прэлюдыі
– Сезар Франк (1822-1890) – Прэлюдыя, фуга і варыяцыі сі мінор
– Марсэль Дзюпрэ (1886-1971) – Прэлюдыя і фуга соль мінор
– Іаган Себасцьян Бах – Таката і фуга рэ мінор
Канцэрт старадаўняй беларускай музыкі
Беларускі клуб лютністаў
Гурт “Lituus” (Баранавічы)
25 кастрычніка (субота), 20:00
Уваход свабодны
Чарговы канцэрт Беларускага клубу лютністаў будзе прысвечаны лютні эпохі Рэнесансу. У выкананні Іллі Кубліцкага прагучаць беларускія табулатуры 16 ст. і фрагменты Полацкага сшытка, а ў выкананні гурта Lituus – еўрапейскія труверскія мелодыі Сярэднявечча.
Праграма выступлення гурта “Літуус”:
1. Полацкая легенда (№120)
2. Песня Адама (трубадурская мелодыя. XII ст.)
3. Мелодыя. Дж.Ньюмарк. XVI ст.
4. Кароль Чароўнага Валадарства (англійская мелодыя XV ст.)
5. Рыцар і Ледзі (англійская мелодыя XV ст.)
6. Тарантэла. Італьянскі танец. XVII ст.
7. Птица на колючем кустарнике (кельцкая мелодыя XIII ст.)
8. Бранль Пустэльнікаў. Туано Арбо (оrchesographie XVI ст.)
9. Труверская мелодыя XIII ст.
10. Пад ліпамі (песня мінезінгера Вальтэра фон дэр Фогельвэльдэ (1170-1230)
11. Сальтарэла (італьянскі танец XIV ст.)
12. Schiarazula Marazula (Джордзжыё Майнэрыё)