• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.10.2011 | Свой погляд

N.R.M. у Магілёве: «Давай, Лявон!» (фотарэпартаж)

У магілёўскім клубе Cuba 14 кастрычніка ў межах свайго гастрольнага тура выступіў з новым альбомам гурт N.R.M. На разагрэве ў “Рэспублікі Мроі” граў малады магілёўскі гурт Akute.

Ён і адкрыў вечар. Пра гэты гурт паспела даведацца ўся краіна: ён у топе “Тузіна Гітоў”, яго новы альбом высока ацанілі не толькі крытыкі, але і слухачы, і ў гэты вечар гурт сваіх фанатаў не падвёў — выклаліся на ўсе 100%. Хлопцы і песні выдатныя гралi, і пра публіку не забывалі — усё ж ад жывога выступу чакаюць, што гурт не толькі тупа адыграе песні, але і зможа запаліць публіку. Увогуле, цікавы і якасны выступ, хлопцы малайцы.

Akute

Асабліва добра яны глядзеліся ў параўнанні з гуртом N.R.M, які выйшаў на сцэну пасля Akute. Усе ўжо, напэўна, не раз сказалі, што N.R.M. без Вольскага — гэта зусім іншы гурт. Цяпер яго лідар — Піт Паўлаў, які выдатна дапаўняў гурт сваёй ігрой на гітары, але на ролю новага Вольскага ніяк не цягне. Дарэчы, пра тое, што ён не Лявон, Піту давялося нагадваць не адзін раз — магілёўская публіка гучна і радасна крычала яму «Давай, Лявон!», што, напэўна, было не вельмі прыемна чуць самому музыку.

N.R.M.

Песні з новага альбома не спадабаліся, здаецца, нікому. Не, людзі танчылі, крычалі, падпявалі нешта — але большасць слухачоў сышла ўжо пасля самых першых песняў. Тыя, хто ведаў і любіў NRM, проста не маглi слухаць гурт тым вечарам. Піт спяваў старыя хіты ўперамешку з новымі песнямі, і што ўжо тут казаць — новага «Паветранага шара» або «Трох чарапах» ён пакуль не напісаў. Ды і альбом пасля такога выступу слухаць жадання не ўзнікае.

 

Увогуле, склалася ўражанне, што калі б гурт узяў сабе новую назву і адыграў як малады, ён бы спадабаўся. Але пакуль людзі, якія раней пісалі тры запаветныя літары N.R.M. паўсюль і фанацелі ад гурта, проста не могуць успрымаць яго ўсур’ёз. Піт Паўлаў — нядрэнны гітарыст, але слабы вакаліст і ніяк не цягне на ролю лідара. Слабыя спробы прадаць людзям майкі з надпісам N.R.M. яшчэ больш абурылі сапраўдных фанатаў гурта, і пад канец у клубе засталіся толькі тыя, хто ніколі толкам не ведаў і не любіў N.R.M.

 

N.R.M.


Марыя Гілёва


Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка

Праз пяць месяцаў з мінскага СІЗА-1 выйшаў на волю палітвязень Віктар Бойка, піша reform-by. «Па сканчэнні...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса

Пра кіраўніка паўстаньня 1794 года супраць расейскай акупацыі вядомыя шматлікія факты і падрабязкі яго збройнай барацьбы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка
    Грамадства Гісторыя
    Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса
    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип