• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.05.2018 | Асоба

Олівер Оджэа: “Праблемы расізму ў Беларусі няма, яна – надуманая”

Нігерыец Олівер пераехаў у Мінск, каб вучыцца, займацца музыкай і танцамі. Ягонае крэда – браць ад жыцця ўсё, можна нават не спаць суткамі, кладучыся адпачыць усяго на 20 хвілін пасля ночы ў клубе, пасля – на вучобу… Як у яго гэта атрымліваецца і ці лёгка цемнаскураму музыку скараць Зыбіцкую?

Олівер Оджэа нарадзіўся ў Нігерыі, але з 2012 года жыве ў Мінску. Вучыцца на біяфаку, як скончыць – стане спецыялістам у мікрабіялогіі. Мяркуе, што застанецца тут. Аднак ведаюць яго не за навуковыя адкрыцці, зробленыя ў белым халаце ў лабараторыі, а за экзатычную музыку і танцы, фантастычныя рытмы і рухі, прывезеныя з “чорнага кантынента”.

Слова самому Оліверу, які дзеліцца сваімі правіламі жыцця і ўражаннямі.

Чаму Беларусь?

Спачатку я хацеў ехаць ва Украіну, але пасля абраў Беларусь: яна ж як Украіна, толькі без рэвалюцыяў, ціха і спакойна. Чаму не Германія ці Францыя? А для нас гэта ўсё Еўропа, амаль аднолькава. Як і ў вас лічаць, што ўся Афрыка – гэта нешта адно, цэльнае. Але розніца і кантрасты вялізныя нават паміж Нігерыяй і Ганай, якія знаходзяцца побач.

У Нігерыі цяпер нядрэнна…

Ці можна рэалізавацца ў Нігерыі? Так, я працаваў там у іспанскай кампаніі, якая займаецца марскімі перавозкамі. Мой бацька працуе на мытні, напрыклад (а ў Нігерыі ёсць алмазы, так, між іншым… – аўт.). Можна рабіць свой бізнес: ёсць у нас людзі, якія купляюць беларускія МАЗы. Тое, што ў нас нібыта голад і ўвесь час страляюць – гэта стэрэатып. Як і стэрэатып пра тое, што у вас тут усе п’юць гарэлку. Тут жа рознае п’юць! (смяецца). Карацей, у нас таксама можна жыць і зарабляць грошы.

..але было па-рознаму

Былі часы дыктатуры Абачы – вельмі крывавыя часы, вайна… Ён быў жорсткім, яго ў выніку атруцілі. Цікава, што нават пасля яго смерці імя Абачы было ці не самым папулярным у Нігерыі. Як і імя Фэла Куці, музыкі і танцора, які быў ягоным антыподам, быў супраць дыктатуры. Яго прызнавалі ў Еўропе і ЗША за джаз-шоў, а вось у сябе на радзіме Фэла Куці меў праблемы: ягоны дом неяк спалілі, а маці выкінулі з акна…

Меў 27 жонак і развёўся ў адзін дзень

Мая музыка і музыка Фэла Куці. Ён падобны на вельмі жорсткага чалавека на сцэне, у творчасці, але насамрэч быў спакойным. Я ж, наадварот, магу быць публічна вельмі спакойным, але ўнутры – па-ўсялякаму (смяецца). Фэла Куці паказаў, што трэба заўжды казаць праўду, калі гэта проста і калі не. І ён перамог. Дарэчы, ён меў 27 жонак, але пасля развёўся з усімі імі ў адзін дзень. Ён мой кумір.

Тут думаюць, што ўсе цемнаскурыя чытаюць рэп

У Нігерыі, калі хочаш быць музыкам, ты лічышся несур’ёзным чалавекам. Табе патрэбныя сувязі, грошы, вельмі шмат… толькі так гэта можа быць нечым сур’ёзным. Прыехаўшы ў Мінск, я неяк сядзеў у рэстаране, да мяне падышоў беларус, сам музыка-рэпер, спытаў, ці не чытаю я рэп. Чамусьці тут думаюць, што ўсе цемнаскурыя чытаюць рэп. Я адказаў адмоўна. Але ён прапанаваў зайсці да яго сябра ў студыю – і так усё закруцілася. Упершыню я заспяваў у мікрафон акурат у Беларусі.

Гурт названы ў гонар песні, словы якой я забываўся

Цяпер мае песні можна знайсці ў сацыяльных сетках, на Youtube, мяне запрашаюць на выступы як у Мінску, так і ў Віцебск, Оршу, Брэст, Гомель ды інш. Першая песня называлася “Afrococoa” – я яе напісаў акурат перад выступам у “Графіці”, таму калі спяваў, то нават словы забываўся.

Кожныя выходныя на Зыбіцкай

Цяпер так называецца мой бэнд – “Afrococoa”. Але мы граем рознымі складамі – можа быць і 5-6 чалавек, а можа – 10. Сам граю на губным гармоніку і вучуся на саксафоне. Кожныя выходныя мы граем на Зыбіцкай, вось нядаўна на адкрыцці бара “Жованы Крот”…

А ходзяць да мяне дзяўчаты…

Танчыць я пачаў, бо першыя два гады ў Мінску было вельмі сумна. Шукаў, дзе тут танчаць кізомба – гэта павольны танец, які паходзіць з Анголы, нечым падобны на танга. Я пачынаў з кізомба, пасля – азунта. Але лічыў, што галоўнае – спяваць, а танцы – такое… Нават дзіўна ўспамінаць, бо цяпер я сам выкладаю афрыканскія танцы ў Мінску. Пераасэнсаваў гэты момант. А ходзяць да мяне дзяўчаты. Вельмі забаўна, што тут цікавяцца афрыканскай мелодыкай і танцам. Чаму ім цікава?.. Мабыць, таму, што гэта іншае.

Ці сумую я па доме? А што такое дом?..

Што такое дом? Там, дзе ты нарадзіўся? Там, дзе жывуць твае родныя?.. Я прыйшоў да высновы, што мушу больш працаваць, каб магчы запрасіць сваіх родных сюды ці ў нейкае іншае месца. Дом – гэта там, дзе табе добра, дзе ты рэалізоўваешся. Я пішу песні, мне не замінаюць спяваць, танчыць, даваць інтэрв’ю… Што мне яшчэ трэба?

Праблема расізму – надуманая. Трэба працаваць

Я думаў, што тут шмат расізму, першыя два гады. Людзі не размаўляюць па-ангельску, смяюцца з цябе на вуліцах. Нават мае сябры з Нігерыі казалі, што спяваць на вуліцы тут небяспечна. Але мяне ніхто не чапае! Нядаўна сустрэў земляка, які тут усяго пару месяцаў, і ён кажа: “Тут шмат расізму”. Я пасмяяўся і падумаў, што ён мне нагадвае мяне шмат гадоў таму. Я кажу: “Знайдзі нешта добрае ўнутры сябе, працуй!”. Я знайшоў. Праблемы расізму тут няма, яна надуманая.

Пра закрытасць…

Беларусы больш закрытыя за нігерыйцаў. У Нігерыі ты можаш проста на вуліцы падысці да чалавека, павітацца, пачаць размову. А тут так не робіцца. Людзі не ўсміхаюцца.

…і яе пераадоленне

Адкрываюцца беларусы толькі калі п’юць (смяецца). У нас таксама п’юць: джын альбо віно з пальмы. Дзе больш? Нават не ведаю… Я таксама п’ю. Часам дапамагае ў творчасці, бо я вельмі сарамлівы чалавек. Раней бы вельмі хваляваўся, калі б не выпіў перад выступам… Памятаю свой першы канцэрт: праз нервы я пачаў піць а 10-й, а канцэрт меўся пачацца а 20-й. Уяўляеш?

У Нігерыі ў царкве весела, а тут можна заснуць

У Нігерыі вельмі шумна, вельмі шмат музыкі і весялосці. Людзі там усе праблемы спускаюць праз музыку і тусоўкі, музыку, танцы. Нават у царкве у нас служба – дзве ці чатыры гадзіны – гэта музыка і танцы, гэта весялуха! Там я хадзіў у царкву, а ў Беларусі сумна, можна заснуць праз 10 хвілін. Вось і не хаджу (смяецца).

Не хачу камп’ютарнага жыцця, хачу па-іншаму

Большасць людзей жыве па графіку: а 9-й на працу, пасля 18-й з працы, паглядзець ТБ, выпіць гарбаты, спаць, а ў пятніцу пайсці ў клуб з сябрамі. Мне гэта нецікава, я не хачу такога жыцця. Я магу нават не спаць, магу тусіць альбо пісаць, магу піць віскі і прыдумляць музыку, пасля іду на вучобу, пасля сплю 20 хвілін, пасля – у клуб. У мяне заўжды рэпетыцыі, паездкі, людзі навокал. Я не хачу камп’ютарнага жыцця, не хачу як ва ўсіх. Хачу па-іншаму.

Першую ноч у Беларусі спаў у адзежы

Беларускае надвор’е – як месячныя ў дзяўчыны: ніхто не ведае, як будзе. Я не ведаю, што будзе зараз: дождж, не дождж… Калі толькі прыехаў у Беларусь – была зіма, усё белае. Халодна! Першую ноч тут я наогул у адзежы спаў (смяецца).

Пра беларускіх дзяўчат і галоўнае ў жыцці

У Беларусі вельмі прыгожыя дзяўчаты! 27 жонак, як у Фелакуці, я не хачу, канечне… урэшце, ён з імі усімі развёўся (смяецца). Трэба, каб дзяўчына разумела, што для мяне заўжды галоўнае – музыка. То бок на яе пытанне: “Музыка альбо я?” адказ будзе адзін: “Канечне, музыка!” (смяецца). Калі будуць дзеці – для іх музыка таксама будзе на першым месцы, я б так хацеў.

Пакуль ёсць энергія, голас і жывая пячонка…

Пакуль у мяне ёсць энергія і голас, пакуль жывая пячонка – я буду займацца тым, што люблю. Гэта маё крэда па жыцці. Я не ведаю нічога пра сваю будучыню, не планую. Ведаю, што там будзе музыка.

Алесь Кіркевіч

фота Аляксандры Сергеевіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту

Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Аналітычная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me. «Дзелімся з вамі кароткім...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога

Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Літрадыё вярнулася

Раней гэта быў вялізны архіў пісьменніцкіх галасоў, пісьменнікі і пісьменніцы чыталі там свае творы. А зараз мы пашырыліся, —...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип