Беларускі паэт і кампазітар, аўтар хіта «Людзі сустракаюцца» Алег Жукаў памёр ва ўзросце 87 гадоў. Пра гэта паведаміла аўтарка і музыказнаўца Вольга Брылон у фэйсбуку, піша «Люстэрка».
Алег Жукаў. Фота с сайта olegz.by
«31 кастрычніка, пайшоў з жыцця ветэран беларускай эстрады, выдатны паэт-песеннік, аўтар слоў дзясяткаў нашых любімых песень Алег Уладзіміравіч Жукаў. Яму было 87 гадоў. Яшчэ адна незаменная страта для Беларусі», — напісала Брылон.
За сваё жыццё Алег Жукаў напісаў больш за 300 песень для расійскіх і беларускіх эстрадных выканаўцаў. Сярод яго вядомых твораў — гімны музычных фестываляў «Славянскі базар», «Залаты шлягер», конкурсу «Тэлевяршыня». Таксама сярод найбольш вядомых яго песень «Люди встречаются», «О добрых молодцах», «Наташка», «Жизнь играет с нами в прятки», «Любовь уходит не прощаясь».
На сайце паэта адзначаецца, што песеннай творчасцю ён займаўся са школьных гадоў, а на прафесійным узроўні — з 1967 года (са з’яўленнем першых песень, напісаных сумесна з Юрыем Антонавым, і працай вакалістам-інструменталістам у ВІА «Тоніка» Віктара Вуячыча (1967-1971).