Пэрсанальная выстава мастацкай фатаграфіі “Нацюрморт” беларускага фотамастака адкрыецца Сяргея Ардэна 23 жніўня а 13-й гадзіне (1 р.м.) Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY, 11217).
Нарадзіўся Сяргей на зямлі сінявокай Беларусі. Прырода краю і яго хараство – палі, лясы, лугі, гладзь азёраў, палявыя кветкі, берагі рэчак, вясковыя хаткі, уцалелыя цэрквы і зіхаценьне сьвечак у храмах, бліскаценьне залатой шаты ды загадкавыя абразы іконаў – непамерны паўплывалі на ўсё жыцьцё.
З раньняга дзяцінства хлопец адрозьніваўся ад астатніх фатаграфічнай памяцьцю, уражлівасьцю ды схільнасьцю да выяленчага мастацтва, талентам.
З 1997 г. фатограф стала жыве ў Ню-Ёрку, дзе яго творча падпітваюць культура, рытм і дынаміка мэгаполіса. Працуе ён у галіне дызайну, мастацкіх фотаздымкаў і як эксперымэнтатар-жывапісец.
Жадаючыя фінансава дапамагчы ў арганізацыі выставы, кантактуйце па
тэлефоне: (64… альбо дасылайце чэкі на адрас: Belarusan Museum 401
Atlantic ave., NY 11217, USA