• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.02.2019 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Нуль жыхароў прыйшло, нуль прапаноў паступіла”. Як грамадзянскай супольнасці заваяваць давер простых беларусаў

Рост цэн на тавары і паслугі, змяншэнне сацыяльных ільгот, немагчымасць паўнавартасна ўплываць на выгляд свайго горада ці вёскі… Што і казаць, жыццё ў Беларусі з кожным годам робіцца ўсё больш няпростым, што ў сваю чаргу абвастрае крызіс даверу простых беларусаў да дзяржаўных інстытутаў і прадстаўнікоў трэцяга сектару – НДА. Пра гэтыя ды іншыя праблемы нашага соцыуму і спосабы іх пераадолення ў суботу размаўлялі ўдзельнікі прэс-клуба “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”, арганізаванага кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMPA.

Святлана Чакушка, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” па мінскім рэгіёне

Каб пераламіць сітуацыю, трэба пераглядаць заканадаўства

“63,4 адсотку беларусаў адказваюць за ўласны дабрабыт і лічаць, што самі павінныя вырашаць праблемы. Тых, хто чакае гэтага ад дзяржавы, робіцца ўсё меней”, – распавядае Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання. Яна прэзентавала вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання аб грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, якое праводзілася цягам 2017–2018 гадоў сярод жыхароў ад 18 гадоў (усяго – 1063 рэспандэнты) у межах кампаніі “Разам да справы”. Даследчыкі прыйшлі да вельмі цікавых высноваў.

Міхаіл Мацкевіч, мадэратар прэс-клубу

Міхаіл Мацкевіч, мадэратар прэс-клубу

Так, больш самастойнымі ў прыняцці рашэнняў аказаліся жыхары Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, а віцябляне, наадварот, лічаць, што ўлады павінныя наладзіць іх дабрабыт.

Асаблівасці супрацы з уладамі на прыкладзе Магілёва: “шмат залежыць ад чалавечага фактару”

Акрамя таго, большасць беларусаў (64,3%) упэўненая, што ўлады не даюць поўнай інфармацыі аб сваёй працы, дзеяннях і рашэннях. Толькі 27,3% апытаных лічаць, што чыноўнікі нічога не ўтойваюць. Значная частка людзей (70,3%) як мінімум раз на месяц чула крытыку ў адрас уладаў наконт падзення ўзроўню жыцця, росту цэн і тарыфаў.

Пры гэтым высокі давер у грамадстве захоўваецца да царквы (58,2%). Прэзідэнт і ўзброеныя сілы вялікім аўтарытэтам не карыстаюцца, ім не давяраюць 44,3% і 48,4% апытаных адпаведна. “З вайскоўцамі ўсё зразумела – так на беларусаў паўплывала мінулагодняя трагедыя ў Печах”, – каментуе лічбы Кузіна.

Таццяна Кузіна

Таццяна Кузіна

Дзяржаўным і недзяржаўным арганізацыям у галіне трэцяга секатару беларусы ў значна большай ступені не давяраюць, чым разлічваюць на іх. Вялікі адсотак людзей (27,8%) не змог вызначыцца ў сваёй пазіцыі, з чаго экспертка заключае, што дзейнасць НДА пакуль застаецца нябачнай для насельніцтва. Акрамя таго, беларусы сцвярджаюць, што дзяржава хутчэй замінае прадстаўнікам трэцяга сектару працаваць, чым спрыяе іх актыўнасці.

Нізкі паказчык прадэманстравала і пытанне пра магчымасці ўздзейнічаць на працэсы прыняцця рашэнняў у краіне. Беларусы бачаць толькі адну магчымасць штосьці змяніць –афіцыйна звярнуцца да сістэмы дзяржаўнага кіравання.

Самі ўлады разглядаюць прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый як сродкі для пошуку грантаў для вырашэння ўласных праблем на месцах, што прымушае чыноўнікаў быць больш адкрытымі да супрацоўніцтва. Тым не менш прыклады эфектыўнага супрацоўніцтва, паводле ацэнак прадстаўнікоў НДА, носяць сітуацыйны характар ​​і пакуль не могуць разглядацца як устойлівая тэндэнцыя.

“Каб пераламіць сітуацыю, трэба пераглядаць заканадаўства, на што ўлады пакуль ісці не гатовыя”, – падсумоўвае Кузіна.

Трэба ствараць спрыяльны клімат для развіцця НДА

“Я згодны з тым, што НДА цяпер не ўспрымаюцца насельніцтвам і ўладай як даволі сур’ёзныя ўдзельнікі, партнёры і рэсурсы для мэтаў рэгіянальнага і мясцовага развіцця, хоць яны прыцягваюць у краіну ля 50 млн даляраў штогод”, – пагаджаецца з вывадамі даследавання эксперт па ўстойлівым развіцці Алег Сівагракаў.

Ён кажа, што чыноўнікі ў абласных і раённых цэнтрах марудна ідуць на супрацоўніцтва з розных прычынаў. Адной з іх з’яўляецца недастаткова самастойнае мясцовае самакіраванне, а матэрыяльныя рэсурсы – бюджэт – забіраюцца па ўладнай вертыкалі на самы верх. Не спрыяе працы НДА і дазвольная сістэма рэгістрацыі міжнароднай дапамогі.

Алег Сівагракаў

Алег Сівагракаў

“Яе атрыманне займае шмат часу і адцягвае працоўныя рэсурсы. Да таго ж чыноўнікі часцей за ўсё не могуць даць парады актывістам наконт таго, што трэба рабіць і ў якой паслядоўнасці. Праз гэта праца можа стаяць месяцамі”.

Сівагракаў лічыць, што распрацоўка стратэгій устойлівага развіцця на мясцовым узроўні можа палепшыць жыццё ў правінцыйных гарадах.

“Па-першае, трэба ствараць спрыяльны клімат для развіцця НДА. Ужо ёсць прыклады актыўнасці мясцовых уладаў у Валожыне, Наваградку і інш. Па-другое, пільна адсочваць дзеянні ўладаў, складаючы пратаколы паседжанняў, патрабуючы дзеянняў ад мясцовых дэпутатаў і г.д. А незалежным медыя трэба больш верыць у добрую місію грамадскіх арганізацый і часцей іх згадваць у матэрыялах”.

“Прасцей паразмаўляць з міністэрствамі і быць пачутымі”

“Грамадскія актывісты часцей за ўсё ўзаемадзейнічаюць з прадстаўнікамі выканаўчай улады – з людзьмі, якія прызначаюцца зверху, а не абіраюцца. Яны нам нічым не абавязаныя, і мы павінныя ад гэтага адштурхоўвацца. Працэс супрацоўніцтва з імі не можа быць устойлівым”, – пачынае свае выступленне Дзяніс Кобрусеў, каардынатар кампаніі “Горад для гараджан”. Яе удзельнікі займаюцца праблемамі азелянення, ушчыльняльнай забудовы гарадоў і іншымі ўрбаністычнымі справамі.

Дзяніс Кобрусеў

Дзяніс Кобрусеў

Рашэннем Кобрусеў лічыць кардынальныя змены працы на месцах, калі чыноўнікі будуць абірацца, а законы – адпаведна выконвацца. “Пазітыўныя прыклады супрацы звязаныя з пэўнымі людзьмі ва ўладзе. Іх сыход адразу паралізуе выбудаваную раней камунікацыю, і супрацоўніцтва трэба будзе ўзнаўляць. І гэта вялікая праблема, якую мы не можам вырашыць”.

Не хочуць мясцовыя чыноўнікі і ўзаемадзейнічаць з простымі жыхарамі.

“Найлепшае грамадскае абмеркаванне для службоўцаў – гэта калі нуль жыхароў на яго прыйшло і нуль прапаноў паступіла. Чым цішэй праходзяць сустрэчы з насельніцтвам, тым лепш сябе адчувае ўлада. На мясцовым узроўні часцей за ўсё НДА ніяк не патрэбныя”.

Але пры гэтым існуе парадокс: чым вышэйшы орган улады, тым лепш ён працуе з грамадскімі арганізацыямі.

“Нашмат прасцей нам паразмаўляць з міністэрствамі і быць пачутымі, чым працаваць з раённай адміністрацыяй”.

Але бачны і пазітыўны трэнд: чыноўнікі за апошнія гады пачалі лаяльней ставіцца да прадстаўнікоў грамадзянскіх арганізацый. Цяпер яны ня бачаць у актывістах ворагаў.

“Гэта адназначна пазітыўны момант. Я не ведаю, колькі гадоў мусіць прайсці, перш чым у нас заўважаць экспертны патэнцыял – што мы можам чамусьці навучыць, зрабіць штосьці новае”.

Тарас Тарналіцкі

Фота – Яўген Ерчак

 



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип