Adukacyja.info распавядае аб праграмах падтрымкі акадэмічнай супольнасці. У першай частцы артыкула — спіс замежных універсітэтаў, дзе сёння адкрытыя адмысловыя праграмы для беларусаў, з актуальнымі ўмовамі і дэдлайнамі. Другая частка — для навукоўцаў і выкладчыкаў. Трэцяя частка прысвечаная магчымасцям і дапамозе, якую можна атрымаць ў Беларусі.

Праект BY LINGUA HELP прапаноўвае рэпрэсаваным беларускам бясплатнае вывучэнне замежнай мовы
1. Cтыпендыя імя Кастуся Каліноўскага. Спецыяльны фонд, створаны для беларускіх студэнтаў, якія не могуць атрымаць адукацыю ў Беларусі. Падрабязнасці тут.
2. Сілезкі ўніверсітэт у Катавіцах адкрывае дадатковы набор на 40 месцаў для грамадзян Беларусі. Універсітэт гатовы падтрымліваць таксама сваіх цяперашніх беларускіх студэнтаў.
3. Універсітэт А. Міцкевіча ў Познані запрашае на бясплатныя месцы для студэнтаў з Беларусі, якія былі адлічаны па палітычных нагодах.
4. Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне прапаноўвае 10 месцаў для навучання ў магістратуры па любой спецыяльнасці
6. Эканамічны ўніверсітэт у Катавіцах прапаноўвае бясплатную адукацыю, магчымасць перавесціся з Беларусі і курс польскай мовы.
Кантакт: admissions@ue.katowice.pl
7. Вышэйшая школа менеджмента ў Коніне, беластоцкі філіял фінансуе магістарскія стыпендыі для навучання па праграме Master of Business Administration
8. Акадэмія выяўленчых мастацтваў у Шчэціне прапаноўвае 5 месцаў для рэпрэсаваных беларусаў
9. Cтыпендыяльная праграма Solidarni z Białorusią. Спецыяльны фонд, створаны для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў. Падрабязнасці тут
10. Праграма імя Stefana Banacha
2. Анлайн-семестр ва ўніверсітэце Гамбурга для мінімум 150 студэнтаў, пачынаючы з лістапада
Спампоўвайце і глядзіце ўважліва прапанову ўнівера: большасць курсаў па-нямецку, але ёсць і па-ангельску, па-французску, па-гішпанску, па-польску, па-чэшску і інш. Нават курс па венгерскай мове ёсць!
3. Універсітэт Ляйпцыга, магістарскія праграмы Global Studies (па-ангельску) і European Studies (па-ангельску і -нямецку). Агулам 3 месцы.
1. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт дае студэнтам магчымасць перавесціся з беларускіх ВНУ на працягу ўсяго года. Зрабіць гэта можна ў любы момант з максімальным перазалікам ужо пройдзеных курсаў. Больш інфармацыі — па спасылцы. Урад Літвы выдзяляе на праграму 200 тысяч эўра.
1. Стыпендыяльная праграма для беларусаў ад урада Славакіі. Спіс патрэбных дакументаў і ўмовы можна знайсці на сайце праграмы і на старонцы амбасады Славакіі.
1. Унівэрсытэт імя Масарыка адкрывае стыпендыяльную праграму для даследчыкаў з Беларусі (для тых, хто скончылі аспірантуру/маюць ступень PhD).
Дэдлайн: 31.12.2020
Ассоциация беларусы в Италии «Supolka», совместно с Университетом Кальяри и Падуанским Университетом, хотим обратить ваше внимание на возможное оказание помощи беларуским студентам и преподавателям от ассоциации Scholars at Risks (https://www.scholarsatrisk.org/).
Scholars at Risk — это международная сеть учебных учреждений, чья миссия состоит в защите ученых и продвижении академической свободы. На протяжении 20 лет организация, членами которой являются многие престижные университеты мира, оказывает поддержку пострадавшим ученым и преподавателям от насилия, террора и режима. Если вы преподаватель или ученый, заполните форму. С вами свяжутся для обсуждения возможных вариантов помощи.
Если вы студент, заполните эту форму, которая предназначена для сбора информации о пострадавших студентах. Данные будут переданы Европейскому студенческому союзу, European Students’ Union (https://www.esu-online.org/), который совместно со Scholars at Risk вовлечен в проект оказании помощи белорусским студентам.
1. Унівэрсытэт імя Масарыка адкрывае стыпендыяльную праграму для даследчыкаў з Беларусі (для тых, хто скончылі аспірантуру/маюць ступень PhD).
Дэдлайн: 31.12.2020
Навуковы кампус імя Ляйбніца «Усходняя Еўропа — Глабальнае партнёрства» (Германія) у межах праграмы Postdoc Grants for Scholars from Belarus прапаноўвае стыпендыі на 1-3 месяцы даследванняў у Ляйпцыгу, Халле альбо Йене для беларускіх навукоўцаў. Больш інфармацыі тут.
Дэдлайн: 01.12.2020
Нацыянальная агенцыя па акадэмічных абменах (NAWA) прапаноўвае стыпендыі для навукоўцаў. У межах праграмы Вы можаце атрымаць стыпендыю і паехаць выкладаць на год у адну з польскіх вну. Больш інфармацыі тут і тут. Кантакт ва ўніверсітэце Быдгашч тут.
1. Задзіночанне беларускіх студэнтаў пачынае збор прозвішчаў людзей, якія падвяргаліся ціску і рэпрэсіям з боку адміністрацыі ці выкладчыкаў_ц праз свае погляды, меркаванні і дзейнасць. Распавядзі пра ціск і рэпрэсіі тут.
2. РАДА і Фонд міжнароднай салідарнасці (ФМС) ужо шмат гадоў падтрымлівае беларускае грамадства ў яго імкненні да свабоды, дэмакратыі і поўнай незалежнасці. Сёлета яны таксама праводзяць мерапрыемствы для тых, хто пастрадаў ад дзеянняў улады. Сачыце за навінамі тут.
3. Дабрачынны фонд «Беларусь будучыні». Фонд плануе аказваць дапамогу ў перападрыхтоўцы, а таксама гуманітарную, юрыдычную, фінансавую і псіхалагічную дапамогу для пацярпелых беларусаў. Сачыць за анонсамі можна у сацсетках і на сайце фонда.
4. Дзякую — ініцыятыва, якая звязвае пацярпелых і валанцёраў. На гэтай пляцоўцы можна знайсці ці стаць ментарам, адправіць адрасную матэрыяльную дапамогу ці звярнуцца па яе.
5. Рrobono.by — інфармацыйны цэнтр дапамогі. Пляцоўка, якая аб’ядноўвае розныя ініцыятывы па дапамозе пацярпелым. Фактычна, гэта дошка аб’яў, дзе можна не толькі знайсці дапамогу, але і прапанаваць свае здольнасці на карысць тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі. Можна таксама скарыстацца ботам у тэлеграме. Юрыдычны лікбез ад Probono на выпадак затрымання тут. А тут памятка для студэнтаў.
6. Каб даведацца аб лакацыях тых, хто прапаноўвае дапамогу і тых, каму яна можа быць патрэбнай, звярніцеся да сайта грамадскай кампаніі Zubr.life.
7. Таксама прафесійная перападрыхтоўка, дапамога ў працаўладкаванні і пошуку свайго прафесійнага напрамку прапануецца ініцыятывамі ByChange і Скорая взаимопомощь. Пра дапамогу студэнтам тут.
8. Спецыяльная праграма падрыхтоўкі для студэнтаў МДЛУ была створана выпускнікамі ўніверсітэта. Каб атрымаць дапамогу і падтрымку ад ментараў, запоўніце форму.
Мы былі б шчаслівыя не мець патрэбы ў напісанні такіх артыкулаў! Тым не менш, калі хтосьці ведае кагосьці, каму сёння гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца — дзяліцеся спасылкай.
Adukacyja.info спрыяе стварэнню міждысцыплінарнай супольнасці кваліфікаваных экспертаў сярод выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ. Мы марым пра часы, калі будзе прэстыжным адвучыцца ў лепшых універсітэтах света, каб пасля вярнуцца ў Беларусь і прымяніць тут свае веды! Мы ведаем на ўласным досведзе, што, нават прымусіўшы кагосьці пакінуць ВНУ ці краіну, немагчыма прымусіць перастаць думаць. І калі сёння трэба прыняць часовыя меры і марнаваць нашае жыцце на такія вось спісы — няхай. Узаемная падтрымка зробіць нас толькі мацней!