• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.04.2018 | Грамадства

“Распавесці пра сацыякультурную інклюзію праз адукацыю”: семінар “Адукацыя vs. Межы” (фота)

У сярэдзіне красавіка ў культурніцкім інкубатары “ОК16” прайшоў семінар “Адукацыя vs. Межы”, прысвечаны сацыякультурнай інклюзіі людзей з інваліднасцю.

Удзел у сустрэчы ўзялі эксперты, прадстаўнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), студэнты і абітурыенты з інваліднасцю, іх бацькі, сябры і ўсе зацікаўленыя ў пытаннях інклюзіўнай адукацыі. Разам яны шукалі адказы на шэраг пытанняў, датычных важнасці інклюзіі для ўсіх і яе даступнасці людзям у Беларусі.

Ініцыятарка і адна з каардынатарак семінара – дактарантка і выкладчыца ЕГУ Ксенія Шталенкова. Падчас навучання ў школе Ксенія была ледзь не адзінай вучаніцай у Беларусі, якая хадзіла ў звычайную школу. Пасля яна стала адной з першых студэнтак з інваліднасцю ў ЕГУ. Улічваючы, што дзяўчыну заўсёды падтрымлівалі бацькі, яна не ўяўляла, што адукацыя можа быць недаступнай. Але нягледзячы на шэраг прававых дакументаў, якія гарантуюць людзям з інваліднасцю доступ да адукацыі, сітуацыя з інклюзіяй у Беларусі па-ранейшаму няпростая.

Так узнікла ідэя семінара: сабраць у адным месцы людзей з рознымі кірункамі інклюзіўнасці і разам артыкуляваць пэўныя перспектывы, якія ёсць у беларускім грамадстве, знайсці спосабы аб’яднання, нейкай супольнай дзейнасці. Тым больш у апошнія гады з’явілася шмат нескаардынаваных ініцыятыў і асацыяцый, якія займаюцца правамі людзей з інваліднасцю.

Мы заканспектавалі для вас найбольш важную на нашу думку інфармацыю з семінара. Запрашаем да сумеснай адукацыі!

Юрысты Сяргей Драздоўскі (“Офіс па правах людзей з інваліднасцю”) і Анастасія Жырмонт (БелАДДІіМі). Прававыя стандарты інклюзійнай адукацыі.

Асноўныя дакументы, якія абараняюць правы людзей з інваліднасцю ў Беларусі:

– Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю, прынятая Генеральнай Асамблеяей ААН у 2006 г.;

– закон “Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь”;

– закон “Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў”.

 У сферы адукацыі:

– Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

– канцэпцыя развіцця інклюзіўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Пазітыўныя змены:

– ратыфікацыя Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю ў 2016 г.;

– стварэнне Інстытута інклюзіўнай адукацыі пры БДПУ імя М. Танка;

– крок насустрач грамадскім арганізацыям: у мінулым годзе Міністэрства адукацыі падпісала з БелАДДІіМі план сумесных дзеянняў.

Негатыўныя моманты:

– з прыходам новага міністра адукацыі расфармаванае ўпраўленне спецыяльнай адукацыі пры Міністэрстве адукацыі;

– недахоп спецыялістаў інтэграванай адукацыі;

– негатоўнасць адукацыйнай сістэмы да інклюзіўнай адукацыі;

– слабая культура палітыкі ўзаемадзеяння адукацыйных установаў з бацькамі дзяцей з інваліднасцю;

– сегрэгацыя: існаванне спецшколаў, дамоў-інтэрнатаў, існуе інстытут надомнага навучання;

– інтэграцыя – змяшчэнне людзей з інваліднасцю ў агульнаадукацыйныя ўстановы з умовай, што яны ўніфікуюцца да патрабаванняў гэтых установаў;

– камісія медэкспертызы і рэабілітацыі Мінздароўя (МРЭК) па-ранейшаму вызначае, ці можна атрымліваць чалавек з інваліднасцю сярэднюю, вышэйшую адукацыю ў Беларусі і па якіх менавіта спецыяльнасцях;

– няўважлівае стаўленне дзяржавы да сваіх абавязанняў, напрыклад, што да Балонскага працэсу, да якога Беларусь далучылася ў 2015 г.

Настасся Тулаева, Мінская урбаністычная платформа: як стварыць горад для ўсіх

– Гарадская прастора ў ідэале павінная быць даступная кожнаму чалавеку незалежна ад яго патрэбаў, узросту, расы, нацыянальнасці, гендару, матэрыяльнага і сацыяльнага становішча.

– Важна, каб усе сацыяльныя групы і сацыяльныя элементы перасякаліся, былі на вачах адно ў аднаго – такім чынам павышаецца ўзровень талерантнасці ў грамадстве, здымаецца сацыяльнае напружанне.

– Чалавеку ў горадзе не мусіць быць страшна (гарадскі “defensive design” – бяспечныя пешаходныя пераходы, добрае вулічнае асвятленне і г.д.).

– Чалавек у горадзе мусіць адчуваць сябе дарэчным і патрэбным (адсутнасць “hostile design” у горадзе  – нязручных лавак, на якіх нельга легчы, велапаркоўкі ў нязручных месцах і г.д.).

– Чалавек у горадзе не мусіць адчуваць сябе слабым і маленькім (безбар’ернае асяроддзе, універсальны дызайн і г.д.).

Прыклад працы па стварэнні прыязнага гарадскога асяродка “Як стварыць горад для ўсіх. 8 кароткіх гісторый пра справядлівае гарадское планаванне ў штодзённым жыцці” ад аб’яднання “WPS Прага” і Фонду імя Генрыха Бёля.

Аляксандр Ергулевіч, “Даступны тэатр”: важнасць ініцыятывы і складанасці ў яе рэалізацыі

– Галоўная мэта – зрабіць тэатры даступнымі для ўсіх.

– людзі з інваліднасцю ў Беларусі вырваныя з сацыяльнага часу, многім з іх бракуе сацыяльнага вопыту. Наведванне тэатра – доступ да тэарэтычнага пражывання сацыяльных сітуацый у рамках іншых мадэляў, які дапамагае пераадольваць асабістыя праблемы, з’яўляецца формай псіхатэрапіі.

– Тэатры Мінска ідуць насустрач патрэбам людзей з інваліднасцю: да ўваходаў далучаюцца пандусы, адміністрацыя часам дапамагае з бясплатнымі месцамі на спектаклях. Пры гэтым працягвае існаваць і шэраг складанасцяў: пандус не вырашае ўсіх праблем бар’ернасці ў тэатры, людзі з інваліднасцю нярэдка не маюць фінансавых магчымасцяў набываць квіткі, камусьці патрэбнае суправаджэнне і спецыяльныя ўмовы па медыцынскіх паказніках, кагосьці не адпускаюць бацькі, хтосьці прызвычаіўся да самаізаляцыі і не жадае выходзіць з дому.

Алеся Аляхновіч, Наталія Бякава, Вікторыя Галавач, Ксенія Шталенкова: уласны пазітыўны вопыт навучання ў ЕГУ:

– для паступлення не патрэбная даведка ад МРЭК;

– зручныя дыстанцыйныя праграмы навучання;

– большасць заняткаў праходзіць на першым паверсе;

– падтрымка з боку адміністрацыі, выкладчыкаў і сакурснікаў;

– усё абмяркоўваецца; напрыклад, можна навучацца па індывідуальным плане – з меншай колькасцю прадметаў у семестры, але дадатковым годам навучання. Пры гэтым дыплом ніякім чынам не будзе адрознівацца ад дыпломаў іншых студэнтаў;

– стаўленне выкладчыкаў: патрабаванні, дэдлайны – усё нароўні з іншымі студэнтамі;

– магчымасць стажыроўкі па спецыяльнасці падчас навучання.

Падчас семінара прэзентаваліся дыстанцыйныя і змешаныя праграмы навучання ў ЕГУ і цэнтра падрыхтоўкі па гуманітарных дысцыплінах “Пропилеи”, а таксама брашура “Инклюзивный ЕГУ”.

Тэкст: Аляксандра Дварэцкая

Фота: Аляксандр Кісялёў


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 27.03 — 09.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава «Дух Полацка» ў Вільні

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип