• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.11.2016 | Літаратура

Снежны чалавек раскажа шведскім дзецям пра Мінск (+фота)

“Ецін плецін плак!” — сказаў Снежны чалавек і паглядзеў з вялікім здзіўленнем. “Гаварыце, калі ласка, па-беларуску, — адказала міліцыянтка строга. — Інакш я вас не зразумею”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/snezhny/1328.jpg

У шведскіх гарах растаў увесь снег. Снежны чалавек пачаў шукаць новае месца для жыцця і… апынуўся ў сталіцы Беларусі ды трапіў у прыгоды з мясцовым каларытам!

Новая дзіцячая кніга “Снежны чалавек у Мінску” шведскай пісьменніцы Эвы Суса рыхтуецца да выхаду на радзіме аўтаркі. У Беларусі ж любы ахвочы можа купіць ілюстраванае выданне ў перакладзе Дзмітрыя Плакса, што пабачыла свет у серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”.

У канцы мінулага тыдня Эва Суса разам з ілюстратаркай Кацярынай Дубовік сустрэлася з маленькімі і дарослымі чытачамі ў 23-й гімназіі і бібліятэцы Пушкіна.

25 лістапада адбылася прэзентацыя для студэнтаў Акадэміі мастацтваў. Кацярына Дубовік — выпускніца гэтай установы.

http://budzma.by/wp-content/gallery/snezhny/1331.jpg

Эва Суса піша дзіцячыя кніжкі ўжо 20 гадоў. Раней беларускія таты, мамы і дзеці ўжо маглі ацаніць яе гісторыю пра Снежнага чалавека і двух хлопчыкаў. “Снежны чалавек у Мінску” — своеасаблівы працяг незвычайных здарэнняў казачнага персанажа.

“Раней я бывала ў Мінску на семінарах для пісьменнікаў і выдаўцоў. Мне вельмі спадабаўся горад, але тады я сама сябе адчувала трохі снежным чалавекам”, — распавядае пра гісторыю стварэння новай кнігі аўтарка.

Эва Суса кажа, што ў гэтай маленькай казкі насамрэч вельмі сур’ёзны сэнс: праблемы эміграцыі і бежанцаў, якія вымушаныя шукаць новы дом. Як пачуваецца чалавек у незнаёмым месцы? Гэтае няпростае пытанне перадусім закладзенае ў вясёлую гісторыю з мілымі карцінкамі.

Ілюстратара для кнігі Эва выбрала з дапамогай конкурсу. Яго выйграла беларуска Кацярына Дубовік. Мастачка жыве ў Амстэрдаме і прыехала дамоў спецыяльна для ўдзелу ў прэзентацыях.

http://budzma.by/wp-content/gallery/snezhny/6464.jpg

На малюнках нязграбны Снежны чалавек выкшталцона трымае кубачак з кісялём і абаяльна ўсміхаецца. На ілюстрацыях чытач пазнае сталічны парк Горкага, плошчу Перамогі. У апавяданні ёсць эпізод са школай, куды галоўны герой прынёс заплечнікі хлопчыкам. Каб “не бракавала эстэтыкі”, Кацярына змалявала будынак з рэальнай, самай старой у Мінску школы па вуліцы Чырвонаармейскай.

“Я яму зрабіла фрызуру, кліпсы ў вушах, як у вікінгаў”, — кажа Кацярына Дубовік.

Над кожнай выявай яна працавала па 18 гадзін і аформіла кнігу за месяц: часу, паводле ўмоваў, было няшмат. Кацярына малявала ў змешанай тэхніцы: трафарэт і туш.

“Я так і ўяўляла працу: пісьменнік дае базавы тэкст, а ілюстратар перапрацоўвае маю ідэю і завяршае яе малюнкамі, — гаворыць  Эва Суса. — Кніга атрымалася драматычнай і вясёлай. Ілюстратар з-за мяжы робіць нашу культуру ў Швецыі больш багатай”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/snezhny/1323.jpg

На прэзентацыі прысутнічаў новы амбасадар Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг.

“Я разумею, што многія з вас ужо выраслі з дзіцячага ўзросту. Аднак кнігі “Пэтсан і Фіндус”, “Мама Му”, “Снежны чалавек” бачылі многія. Нават я з задавальненнем іх разглядаю, — прызнаўся дыпламат. — Думаю, іх сакрэт у спалучэнні ўдалага тэксту і малюнкаў”.

“Снежны чалавек у Мінску” — далёка не першая кніга шведскіх аўтараў, якая для нашых дзетак выйшла на роднай мове. Марцін Оберг сарамліва зазначыў, што не гаворыць па-беларуску, як ягоны папярэднік Стэфан Эрыксан.  Нягледзячы на гэта, Швецыя застаецца ці не адзінай краінай, з якой у Беларусі наладжаны ўстойлівы і плённы культурны абмен.

 

 

Хрысціна Марчук. Фота – Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Грамадства Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.05 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 31.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 31.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 31.05 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип