• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.02.2012 | Літаратура

Сяргей Вітушка: “Будуць новыя казкі!” (фотарэпартаж)

19 лютага пры поўным аншлагу ў кнігарні “ЛогвінаЎ” прайшла прэзентацыя аўдыёдыска “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі”. Адмыслова да імпрэзы ў Мінск прыехаў сам аўтар казак Сяргей Вітушка, які ад пачатку 90-х жыве ў Вільні. Сваімі ўражаннямі ад гэтага цікавага праекту дзяліліся яго ўдзельнікі, а за музычнае аздабленне адказваў гурт “Палац”, а дакладней, яго лідар Алег Хаменка.

Сяргей Вітушка

Дыск “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі” можна разглядаць як аўдыёпрацяг кнігі казак Сяргея Вітушкі з той жа назвай. Кнігу і дыск сваімі ілюстрацыямі аздобіў Міхал Анемпадыстаў, а выданне стала магчымым дзякуючы сябрам і паплечнікам аўтара, якія вырашылі падтрымаць пісьменніка ў няпросты для яго час (Сяргей праз хваробу страціў зрок і магчымасць хадзіць, але працягвае ствараць). За выданне аўдыёкнігі паводле казак Вітушкі ўзяліся Радыё Рацыя ды інтэрнэт-партал Tuzin.FM, а ўдзел у запісе ўзялі вядомыя асобы. “Трэк-ліст праекту ўражвае, і мне вельмі прыемна і пачэсна знаходзіцца сярод такіх імёнаў”, – зазначыў Алег Хаменка.

Павал Касцюкевіч

Акрамя яго ў запісе дыска ўзялі ўдзел Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Зінаіда Бандарэнка, Ганна Хітрык, Стэфан Эрыксан, Тамара Лісіцкая, Адам Глобус, Алесь Камоцкі, Сяргей Харэўскі, Сяржук Сокалаў-Воюш. Не ўсе яны здолелі прыйсці ў гэты дзень, ды і наўрад ці кнігарня змясціла б усіх удзельнікаў праекту разам з гледачамі.

Адам Глобус

На мінскую прэзентацыю з Вільні прыехаў і сам аўтар – Сяргей Вітушка. Як зазначыў вядоўца імпрэзы Сяргей Харэўскі, атмасфера моцна нагадала яму 80-я, якраз той час, калі Вітушка разам з паплечнікамі разгарнуў актыўную дзейнасць і ачольваў клуб “Талака”. “Як і 20 гадоў таму, цікавая і годная праца была зробленая беларускай талакой, да якой спрычыніліся дзясяткі людзей, колішніх і новых сяброў добрага казачніка”, – сказаў Сяргей Харэўскі, які разам з Сяргеем Будкіным і задумаў гэты праект.

Сяргей Харэўскі

Як паведаміў арт-дырэктар кнігарні “ЛогвінаЎ” Павал Касцюкевіч, кніга “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі” па продажах у самой кнігарні па выніках года заняла шостае месца, а сярод дзіцячай літаратуры стала першай. Несумненна, што поспех будзе чакаць і аўдыёвыданне.

Стэфан Эрыксан, амбасадар Швецыі ў Беларусі

Цікава, што казкі Сяргея Вітушкі яшчэ і паставілі на сцэне. Здарылася гэта ў Канадзе дзякуючы намаганням Віялеты Кавалёвай і тэатра “Яваровы людзі”. Сам жа “добры казачнік” паабяцаў: “Будуць новыя казкі”. І ўжо праанасаваў адну з найбліжэйшых літаратурных задумаў – кніжку ў дарожку “Тэатр на далонях”.

Алег Хаменка

Пасля прамоваў Адама Глобуса і Стэфана Эрыксана ды спеваў Алега Хаменкі імпрэза падышла да канца, але гледачы яшчэ доўга не адпускалі аўтара “Дзінь-дзілінь”, які яшчэ з гадзіну размаўляў з чытачамі, ціснуў рукі гасцям і ўдзельнікам ды раздаваў аўтографы.

Мікалай Дубавіцкі, Аляксандр Ждановіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип