• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.12.2019 | Маё права

Тактыльная кніга на роднай мове для дзяцей з праблемамі зроку: у Мінску прайшоў дабрачынны майстар-клас

У нядзелю ў рамках праекта “Маё права” прайшоў дабрачынны майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі. Удзельнікі сустрэчы ўпершыню ў Беларусі рабілі кнігу на роднай мове для дзетак з праблемамі зроку — “Як мышка Пік-Пік заблукала” па аднайменнай казцы Людмілы Рублеўскай.


“У Беларусі існуе вялікая праблема з літаратурай, напісанай брайлем, асабліва па-беларуску. Таму мэта акцыі — паказаць, як можна дапамагаць рэалізаваць правы людзям, якія найбольш патрабуюць нашага клопату. У дадзеным выпадку — дзецям з праблемамі зроку. Яны таксама маюць права атрымліваць інфармацыю, у тым ліку на роднай мове, — адзначыла каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!” Анастасія Комлік-Ямаціна.


Анастасія Комлік-Ямаціна

Удзельнікі майстар-класа, акрамя таго што стварылі частку беларускамоўнай тактыльнай кнігі, даведаліся, як ствараюцца кнігі для тых, хто кепска бачыць альбо не бачыць зусім. А таксама вучыліся разам са спецыялісткай па брайлі Святланай Малянок набіраць тэкст шрыфтам Брайля.


Святлана Малянок і Людміла Рублеўская

“Навошта людзям з добрым зрокам вучыць брайль? Па-першае, гэта проста цікава. А яшчэ гэтыя веды могуць дапамагчы хутчэй знайсці агульную мову з людзьмі, у якіх ёсць праблемы са зрокам. Шрыфт Брайля ці мова жэстаў — гэта як замежныя мовы, яны заўсёды могуць спатрэбіцца ў жыцці”, — лічыць Святлана Малянок.

Зробленыя першыя крокі па стварэнні беларускамоўнага сінтэзатара для інвалідаў па зроку

Пісьменніца Людміла Рублеўская таксама брала ўдзел у сустрэчы.


Людміла Рублеўская

Створаная падчас майстар-класа кніга будзе перададзеная ў Маладзечанскую школу-інтэрнат №2, дзе навучаюцца дзеці з парушэннямі зроку.


Вольга Воўк (у цэнтры), стваральніца ініцыятывы “Тактыльныя кнігі” 

Дабрачынны майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі стаў заключнай акцыяй праекта “Маё права”.


Аляксандра Дварэцкая

Фота — Зарына Кандрацьева



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип