• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.02.2018 | Грамадскі сектар

Усё будзе зразумела: беларусаў навучаць яснай мове

Мне складана чытаць законы. Мой гуманітарны мозг спатыкаецца на першых жа «паваротах» нарматыўна-прававога стылю. Мне складана зразумець сэнс большасці дакументаў, пад якімі трэба ставіць свой подпіс: дамовы, акты выкананых прац, паперкі з ЖЭСа. І я ведаю сотні людзей, якія ніколі не праб’юцца праз такую стылістычную сцяну. Гэта маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця. Людзі з аўтызмам. Людзі з сіндромам Даўна. Усе тыя, за каго рашэнні прымаюць бацькі, апекуны, дзяржава – хто заўгодна, але не яны самі. А не прымаюць рашэнні, таму што не разумеюць, чаго ад іх хочуць.

Але ёсць добрыя навіны: сёння ў Беларусі рэалізуецца праект «Ясная мова», скіраваны на стварэнне безбар’ернай камунікацыі паміж людзьмі з разумовымі абмежаваннямі.

 

Што такое ясная мова?

Паводле правілаў і стандартаў, тэкст на яснай мове павінен быць напісаны простымі словамі, простымі сказамі, без вялікіх лічбаў і складаных метафар. Чалавек, які чытае тэкст, напрыклад, юрыдычнага дакумента, перакладзенага на ясную мову, павінен зразумець яго змест і мець магчымасць прыняць уласнае рашэнне пасля прачытання.

Кожны сказ яснай мовы утрымлівае толькі адно выказванне. Выключаюцца словы замежнага паходжання альбо ім даецца максімальна простае тлумачэнне. Паўтор слоў вітаецца. Кожны прадмет пазначаецца адным і тым жа словам – гэта робіць тэкст больш зразумелым. Шрыфт – без засечак, самы просты, напрыклад, Arial, памерам не менш за 14 пунктаў. Палягчаюць чытанне пэўная адлегласць паміж радкамі, шырокія палі, ілюстрацыі.

Вось просты прыклад. Сказ «Я павінен пачысціць зубы перад тым як пайсці спаць» на яснай мове гучыць так: «Я чышчу зубы. Потым я іду спаць».

 

Толькі пачатак

У Еўропе тэма яснай мовы ў трэндзе, яе прасоўваюць ва ўсе сферы жыцця. Спецыяльныя бюро перакладаюць на простую мову тэксты для дзяржустаноў, міністэрстваў, партый, ВНУ, рэлігійных суполак. Людзі з ментальнымі абмежаваннямі могуць спакойна чытаць заканадаўчыя акты, перакладзеныя на ясную мову, і самастойна прымаць рашэнні – галасаваць на выбарах, падпісваць дакументы, заключаць дамовы.

Для Беларусі гучыць крыху фантастычна, але пакрысе ўсё будзе і ў нас, пераконваюць ініцыятары праекта па яснай мове з Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. Знаёміць беларусаў з новым відам камунікацыі дапамагаюць партнёры з Чэхіі і Германіі.

Алена Цітова, старшыня Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам: «Сёння, кажучы пра безбар’ернае асяроддзе ў грамадстве, мы найперш маем на ўвазе інфраструктуру для фізічна саслабелых людзей. Пандусы, спецыяльныя ліфты, нізкія бардзюры, прыстасаваны для людзей на вазках грамадскі транспарт. На сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі вы знойдзеце версію для людзей з аслабленым зрокам. Для іх жа прыдуманы шрыфт Брайля. Праект «Ясная мова» – пра тое, як зрабіць даступнай інфармацыю для людзей з разумовымі асаблівасцямі. У планах – стварэнне ў Беларусі першага бюро перакладаў на ясную мову, але мы будзем ісці да гэтага паступова.

Перш-наперш мы хочам проста расказаць, што такое ясная мова і якія магчымасці яна дае. І ўжо далей – крок за крокам – укараняць яе на ўсіх узроўнях: ад інфармацыі ў грамадскіх месцах да складаных юрыдычных дакументаў. У праекце абавязкова будуць эксперты-ацэншчыкі – маладыя людзі з лёгкімі разумовымі абмежаваннямі, якія будуць карыстацца яснай мовай і даваць зваротную сувязь: зразумела пададзеная інфармацыя ці не».

 

Нічога пра нас без нас!

У межах праекта ў Мінску адбыўся семінар, на якім 20 чалавек пад кіраўніцтвам  спецыялістаў з Чэхіі вучыліся перакладаць звычайныя тэксты на ясную мову. Ацэньвалі тэксты людзі з ментальнымі асаблівасцямі. Адно з заданняў – пераклад на простую мову меню кавярні. У такім меню усё тлумачыцца «на пальцах»: ялавічына – гэта мяса каровы; салянка – гарачы суп з мясам, капустай, цыбуляй і агурком.

 

Вераніка Кавалёва, кіраўнік сацыяльна-працоўнай майстэрні «Цёплы дом» на прэзентацыю праекта «Ясная мова ў Беларусі», якая адбылася на пляцоўцы Press Club Belarus, прыйшла разам з Паўлам і Арцёмам – маладымі людзьмі з ментальнымі асаблівасцямі, якія сталі экспертамі па ацэнцы яснай мовы.

«У нашай майстэрні маладыя людзі працуюць афіцыйна і мусяць падпісваць дамовы, – распавяла Вераніка. – Кожны з нас павінен ведаць, пад чым ставіць свой подпіс, якія ў яго правы і абавязкі. Учора мы ўзялі дакумент і ў першым жа ягоным радку «спатыкнуліся» на выразе «тэрміновая працоўная дамова». Я запыталася ў хлопцаў, як яны разумеюць слова «тэрміновы». Прагучалі адказы: хутка, у кароткі прамежак часу. Вось менавіта гэтыя словы павінныя фігураваць у дакументах! Простыя словы, зразумелыя кожнаму. Такіх прыкладаў у штодзённым жыцці бясконцае мноства, таму мы вельмі чакаем стварэння бюро перакладаў на ясную мову».

Гэтак жа ў Беларусі чакаюць і спецыялістаў-дэфектолагаў, якія будуць дасканала валодаць яснай мовай. На базе інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка ўжо распрацоўваюць навучальны курс па яснай мове для будучых алігафрэнапедагогаў і лагапедаў.

Да праекта «Ясная мова» далучыцца Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. У музеі ўжо дэманстраваліся тактыльныя інтэрпрэтацыі карцін вядомых мастакоў, а больш за 20 работ абсталяваныя спецыяльнымі аўдыягідамі і прыстасаваныя для слабых на зрок людзей. У перспектыве – стварэнне экскурсій для людзей з аслабленым слыхам, а таксама для людзей з разумовымі абмежаваннямі – вядома, на яснай мове.

У рамках праекта «Ясная мова» ужо адбылося некалькі яскравых калабарацый з прадстаўнікамі моднай індустрыі: створаныя аўтарскія прынты для футболак з элементамі яснай мовы, падчас аднаго з сезонаў Belarus Fashion Week на подыум разам з прафесійнымі юнымі мадэлямі выйшлі дзеці з асаблівасцямі развіцця.

 

Яніна Ганчарова, кіраўнік РГА «Беларуская палата моды»: «Калі гадоў 15 таму я ўпершыню трапіла ў Еўропу, то была вельмі здзіўленая: у кожнай піцэрыі Італіі былі людзі з фізічнымі ці ментальнымі асаблівасцямі. У еўрапейскіх краінах яны жывуць звычайным жыццём, і ўсё для гэтага жыцця прыстасаванае. А мы такіх людзей хавалі і хаваем, а вось чаму, незразумела – яны ж не нясуць небяспекі грамадству. Народзіны «асаблівага» дзіцяці ў сям’і – выпадковасць, ад якой ніхто не застрахаваны. У нашага дызайнера Таццяны Яфрэмавай адзін з сыноў – з асаблівасцямі развіцця. Сваю гісторыю яна неаднойчы распавядала журналістам, якія прыходзілі на прэзентацыю яе інклюзіўнай калекцыі адзення з піктаграмамі. Тыдзень моды ў Мінску, дарэчы, наведваюць каля 15 000 чалавек. Гэта цудоўны шанс распавесці пра асаблівых людзей на шырокую публіку. Мы абавязкова працягнем нашы інклюзіўныя праекты – хочам, каб людзі з разумовымі абмежаваннямі разам з прафесійнымі мадэльерамі працавалі над стварэннем калекцыі».

У 2016 годзе Беларусь ратыфікавала Канвенцыю ААН па правах інвалідаў, адзін з раздзелаў якой прысвечаны неабходнасці яснай мовы як даступнага сродку камунікацыі для людзей з разумовымі абмежаваннямі.

#яснаямова

 

 

 

Кася Кірпацік

Фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» —...

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

Апошнія навіны

    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый
    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип