• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.10.2018 | Мастацтва

У суправаджэнні паказу моднага брэнда Kardash на аўтазапраўцы адкрылася выстаўка fashion-ілюстратара (фота)

11 кастрычніка на буйнейшай АЗС кампаніі “А-100” адкрылася выстаўка “Жанчыны Сусвету”. У аснове экспазіцыі – 6 карцін, якія ўвасабляюць 6 кантынентаў планеты ў жаночых вобразах. Сюрпрызам для гасцей стаў першы ў гісторыі модны паказ дызайнерскай калекцыі на запраўцы. Спецыяльна да адкрыцця выстаўкі дызайнер Вольга Кардаш (брэнд Kardash) падрыхтавала паказ калекцыі адзення па матывах карцін мастака.

Адметна, што нестандартная падзея праходзіць у рамках праекта “Мара”, які кампанія рэалізуе для ўдзельнікаў Праграмы ўдзячнасці “Дзякуй”. АЗС “А-100” рэгулярна выконвае мару аднаго са сваіх кліентаў, якой бы складанай ці нерэальнай яна ні была.

“Марыць можна і трэба, – расказвае дырэктар групы кампаній А-100 АЗС Ганна Красоўская, – бо добрых чараўнікоў ніхто не адмяняў. У кожнага нашага кліента ёсць шанец здзейсніць сваю мару. Трэба ўсяго толькі расказаць пра яе пры запаўненні анкеты Праграмы “Дзякуй” і верыць, што менавіта твая “Мара” збудзецца. Не трэба баяцца загадваць нешта нестандартнае. Наадварот! Для чараўнікоў з “А-100” такая мара – самая цікавая. Мы ўжо дарылі карову жыхарцы невялікага гарадка, ладзілі заручыны закаханым, арганізоўвалі палёт на верталёце і купанне з дэльфінамі. Упэўнены, што наперадзе яшчэ многа выкананых жаданняў і шчаслівых кліентаў!”

У выпадку з Марынай Колб сетка “А-100” не проста выканала мару свайго кліента. Арганізаваўшы выстаўку таленавітай мастачкі, яна падарыла сапраўднае свята мастацтва наведвальнікам аўтазаправачнай станцыі, а таксама ўсім мінчанам і гасцям сталіцы. Спецыяльна для адкрыцця выстаўкі дызайнер Вольга Кардаш падрыхтавала паказ калекцыі адзення па матывах карцін мастачкі. Такім чынам, 11 кастрычніка прайшла не толькі першая персанальная выстаўка Марыны Колб, але і першы ў гісторыі дызайнерскі паказ адзення на аўтазапраўцы.

“Я ўдзячна “А-100” за ажыццяўленне маёй мары. Любое іншае жаданне я магла б рэалізаваць сама – зрабіць, купіць, знайсці, – пракаменціравала Марына Колб. – Персанальная выстаўка – гэта новая ступень у прафесійным развіцці і вялікая адказнасць. Сама я наўрад ці адважылася б на падобную авантуру. З А-100 падзея атрымалася прыгожай і незвычайнай, а галоўнае – даступнай для гледачоў. Бо якім бы моцным ці цікавым ні было б мастацтва, яго яшчэ трэба ўмець правільна паднесці. Дзякуй усім, хто паверыў у мяне і падтрымаў!”

Выстаўка “Жанчыны Сусвету” прадоўжыцца да канца лістапада і чакае сваіх наведвальнікаў на АЗС А-100 №23 па адрасе вул. Казіміраўская, 39.

 

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип