У выдавецтве «Мяне няма» хутка выйдзе новая кніга беларускай пісьменніцы Таццяны Заміроўскай.
Фота: сацсеткі выдавецтва «Мяне няма»
«Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» — гэта зборнік эсэ, успамінаў і развагаў пра памяць і забыванне, музыку і каханне, эміграцыю і сувязь з Беларуссю праз прывідную ідэнтычнасць чалавека, які калісьці верыў, што музыка — мацней за смерць, а тэкст — важнейшы за жыццё», — напісана ў анатацыі да выдання.
«Мы ўсё яшчэ невялікае выдавецтва і ўсё яшчэ працуем без грантаў і спонсараў, а таму нам важна сабраць грошы перад друкам. Аўтарскі ганарар, таксама, дарэчы, залежыць ад колькасці вашых замоў», — адзначае кіраўнік выдавецтва, пісьменнік Павел Анціпаў.
Рассылка надрукаваных кніг пачнецца з 14 кастрычніка.
Зрабіць замову на новае выданне можна на сайце «Мяне няма».
Таццяна Заміроўская нарадзілася ў Барысаве. Шмат гадоў працавала журналістам і музычным крытыкам у Мінску. З 2015 года жыве ў Нью-Ёрку, дзе напісала некалькі зборнікаў мастацкай прозы ў жанры метафізічнай фантастыкі і раман-бэстсэлер «Смерти.net».