Шаноўныя сябры, калегі, партнёры, чытачы нашага сайта і ўсе-ўсе: і хто падтрымлівае нас ды нашы ідэі, і хто пра такую падтрымку пакуль не здагадваецца! Ад усёй душы віншуем вас са светлымі і радаснымі святамі – Калядамі і Новым годам!
Год 2017 быў годам 500-годдзя беларускага кнігадруку. А ў 2018 годзе споўніцца роўна 100 гадоў з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якая сталася першай спробай стварэння беларускай дзяржавы ў ХХ стагоддзі. І не факт, што без стварэння БНР мы з вамі сёння жылі б у незалежнай суверэннай Беларусі. Крочым разам па знакавых датах нашай гісторыі і ствараем яе новыя старонкі штодня!
Зычым усім нязгаснага аптымізму, бадзёрасці духу і смеласці ў ажыццяўленні планаў і задумаў, якія зробяць лепшым ды святлейшым жыццё кожнага з нас і агулам нашай Бацькаўшчыны!
Будзьма разам і ў 2018-м!