1 лістапада ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”, арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у сярэдняй школе ў Ганчарах, што на Лідчыне, прайшла сустрэча з прадстаўнікамі часопіса “ПрайдзіСвет”, перакладчыкамі Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам. На сустрэчы прысутнічалі вучні малодшых і сярэдніх класаў, а таксама настаўнікі. Спачатку Ганна Янкута расказала пра свае пераклады і прадставіла...