Шпацыраваў я сёння з дзецьмі каля рынку, дык гандляркі нас піражкамі пачаставалі. Ну, гэта ясна, чаму ― вось спасылка вам на ўводны допіс . Але ж не ўсім бурмістрам магілёўскім з любоўю народнай шчасціла. Калі мяне і ў праекце не было, у магістраце толькі шляхта ды заможнікі сядзелі, дык народ іх люта ненавідзеў як класавых ворагаў. У выпадку чаго і конскім гноем маглі ў кіраўніка шпурнуць. Папраўдзе сказаць, некаторым кіраўнікам і цяпер гэта не зашкодзіць. Аднаго разу вось тут жа, ля ратушы, стараста...