Наша свята!
Нягледзячы на тое, што гэты дзень ўпершыню быў адзначаны ў 1984 годзе, для нас сёння ён не страціў сваёй актуальнасці. Бо гэтае свята – свята нашай культурнай спадчыны, нашых архітэктурных помнікаў і прыродных запаведнікаў, нашых фальклорных і навуковых здабыткаў, гістарычнай памяці — усяго таго, што аб’ядноўвае нас як нацыю і робіць унікальнымі ў шматлюднай сям’і народаў. Гэты дзень — добрая нагода не хаваць свае культурныя скарбы, а гучна распавесці пра іх усім.
Запрашаем наведаць “Фэст экскурсаводаў”!
Падчас “Фэсту экскурсаводаў” напрацягу двух дзён (17-18 красавіка) пройдзе шэраг самых разнастайных бясплатных экскурсій па гістарычных мясцінах Мінска, Гродна, Брэста і іншых гарадоў і мястэчак!
“Фэст экскурсаводаў” – гэта ўнікальная магчымасць для кожнага атрымаць незвычайную інфармацыю з першых вуснаў пра звыклыя мясціны, бо экскурсаводамі падчас Фэсту выступаюць як адмыслоўцы ў гэтай прафесіі, так і вядомыя гісторыкі, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, настаўнікі, краязнаўцы — тыя, хто сам займаецца вывучэннем нашай гісторыка-культурнай спадчыны і гатовы падзяліцца сваімі ведамі з усімі цікаўнымі.
Паводле словаў старшыні МГА “Гісторыка” Змітра Рагачова, “Наша незвычайная гісторыя – найбагацейшы скарб. Наша зямля была ў цэнтры падзеяў заўсёды, зазнала ўплыў розных цывілізацыяў. Згадкі пра ўсё гэта багацце мы можам пабачыць літаральна побач і зараз.”
“Фэст Экскурсаводаў” праводзіцца ўжо другі год запар. У 2009 годзе ў межах Фэсту на працягу 2 дзён у Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшло амаль 30 самых разнастайных пешых экскурсій, у якіх прынялі ўдзел каля 1300 асобаў.
Цімох Акудовіч, намеснік старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах: “Мінулым годам на асобныя экскурсіі прыходзіла больш за 100 чалавек. Мы былі ўражаныя такой зацікаўленасцю. Значыць, мерапрыемства запатрабаванае грамадствам.”
Гэтым годам “Фэст экскурсаводаў” праводзіцца ў падтрымку кампаніі “Будзьма!”, так як яго мэты цалкам супадаюць з мэтамі кампаніі. Кампанія “Будзьма!” дазваляе людзям наведваць цікавыя экскурсіі, ездзіць у падарожжы па Беларусі, удзельнічаць у культурна-асветніцкіх мерапрыемствах і пасля заканчэння Фэсту.
Святкуйма Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў разам!
ДАДАТКОВА
Арыгінальная назва свята для пошуку больш падрабязнай інфармацыі ў Інтэрнэце: International day for Monuments and Sites
- Удзельнікі Аргакамітэта па святкаванню Міжнароднага Дня помнікаў і мясцінаў (яны ж арганізатары “Фэста экскурсаводаў”):
- Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС),
- Грамадскае аб’яднне “Беларускi фонд культуры”,
- Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”,
- Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў”
Кантакты з Аргкамітэтам:
Зміцер Рагачоў, (8-029) 7550370
(каардынатар па працы з рэгіёнамі, старшыня МГА “Гісторыка”),
Цімох Акудовіч, (8-029) 5571124
(каардынатар па Мінску, намеснік старшыні Беларускага камітэту ІКАМОС).
СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА Г.МІНСКУ
(Увага! У раскладзе магчымыя змены і дапаўненні!)
17 красавіка
Назва экскурсіі
|
Раён г.Мінска |
Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы |
Экскурсавод |
Дуброва Чапскага
|
Маскоўскі раён |
14.00, Галоўны ўваход Гуманітарнага факультэта БДУ (вул. Курчатава) |
Спіцын Алесь |
Татарская слабада |
Цэнтральны раён |
16.00, каля ўваходу ў гатэль “Юбілейны” |
Арсэн Сівіцкі |
Мінск Тэатральны |
Цэнтральны раён |
16.00, Каля Палаца Рэспублікі |
Еўдакіменка Святлана |
Мінскае гета |
Маскоўскі раён |
17.00, каля выхаду са ст. м. “Фрунзенская” у накірунку вул. Сухой
|
Козак Кузьма |
Ракаўскае прадмесце |
Цэнтральны раён |
17.00, Адкрытая пляцоўка ГД “На Нямізе” (2-і паверх) у бок Петрапалаўскай царквы |
Мяльніцкі Леанід |
Вуліца Карла Маркса |
Цэнтральны раён |
17.00, Уваход у тэатр імя Янкі Купалы |
Мяльніцкі Ян |
“Сэрца горада” |
Цэнтральны раён |
17.00, каля Ратушы |
Гатальскі Ігар |
“Ад Круглай Плошчы да Старажоўкі” |
Цэнтральны раён |
18.00, Каля выхаду са ст. м. “Плошча Перамогі” ў бок Музея РСДРП. |
Быц Яўгенія |
18 красавіка
Назва экскурсіі
|
Раён г. Мінска |
Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы |
Экскурсавод |
Лошыца |
Ленінскі раён |
10.00, Каля ўваходу ў Лошыцкі Парк |
Акудовіч Цімох |
Вяснянка |
Цэнтральны раён |
10.30, Аўтобусны прыпынак “Радужная” у бок царквы (Вяснянка) |
Герасіменка Сяргей |
Плошча Незалежнасці |
Маскоўскі раён |
12.00, Галоўны ўваход у Педагагічны універсітэт |
Лютых Сцяпан |
Музей Валуноў |
Першамайскі раён |
12.00, Уваход у музей валуноў (раён Уручча) |
Чырскі Мікола |
Легенды Залатой горкі |
Партызанскі раён |
14.00, Уваход у Палац мастацтваў |
Акудовіч Цімох |
“Па вуліцы Кашарскай” (сучасная Чырвонаармейская) |
Ленінскі раён |
14.00, на пляцоўцы над выхадам са ст. м. «Кастрычніцкая» ў бок Дома афіцэраў |
Валодзіна Аляксандра |
Раён Трактарны Завод |
Цэнтральны раён |
16.00, каля выхаду са ст. м. “Трактарны завод” у бок самога завода |
Абрамчук Раман |
СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА РЭГІЁНАХ
(Увага! У раскладзе магчымыя змены і дапаўненні! )
Назва экскурсіі | Час і месца збору | Экскурсавод |
Горадня |
||
Аглядная экскурсія | 18.04.2010, 12-00, збор каля Вітаўта | Тацяна Касатая |
“Яўрэйскі Гродна” | 18.04.2010, 14-00, каля сінагогі на вуліцы Вял.Траецкая |
Наталля Пасюта |
“Новы свет: жыццё і лёс раёна і яго жыхароў” | 18.04.2010, 16-30, вул.Валковіча № 1 (корпус аграрнага універсітэта) |
Таццяна Казак |
Брэст |
||
“Крэпасць мая – Храм Божы” | 18.04.2010, 12-00, каля паўночнай брамы | Ірына Лаўроўская |
Віцебск |
||
“Палёт над горадам-2” | 17.04.2010, 12-00, ад Благавешчанскай царквы |
Раман Воранаў |
Віртуальная экскурсія “Незвычайныя ваколіцы Віцебска” | 18.04.2010, 14-00, Ратуша (уваход па музэйных квітках). |
Мікола Півавар |
Гомель |
||
“Гомель знаёмы і незнаёмы” | 18.04.2010, 10-00, каля Драмтэатра | Яўген Малікаў |
Бабруйск |
||
“Бабруйск: позірк з іншага боку” | 17.04.2010, 11-00, каля Белай царквы | Мікалай Сілкоў |
Паставы |
||
“Старажытныя Паставы” | 18.04.2010, 12-00, каля помніка Леніну |
Ігар Пракаповіч |
Слонім |
||
“У пошуках слонімскіх скарбаў” | 18.04.2010, 11-00, плошча Льва Сапегі каля касцёла | Сяргей Чыгрын (м2843236) |
Мазыр |
||
“Гісторыя нашага горада” | 18.04.2010, 13-00, каля ўваходу ў храм | Васіль Чарнякоў |
Навагрудак |
||
“Гістарычныя помнікі Наваградка” | 18.04.2010, 12-00, каля Гісторыка-краязнаўчага музея | Галіна Кавальчук |