• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Ад вуліцы без душы да зоркі Інстаграма

Чым карысныя гораду і яго насельнікам пешаходныя вуліцы? Як мясцовыя жыхары і ўрбаністы ацэньваюць пінскую пешаходку? Ці магчыма зрабіць палескі горад больш прывабным? Пра гэта і многае іншае пагутарылі ў Пінску. 

Афлайнавае ток-шоў пад назвай “Пінская пешаходка. Плюсы і мінусы” прайшло ва ўтульнай кавярні “Параграф”, якая з’явілася на гарадской пешаходнай вуліцы Леніна ўсяго пару месяцаў таму. Публічную дыскусію арганізавалі грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”. Вядоўцам і мадэратарам дыскусіі выступіла Алена Каховіч, менеджар культурных праектаў з Брэста.

Спікерамі вечара выступілі прадстаўнікі мясцовай улады і запрошаныя эксперты:
Ілля Крукоўскі, начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Пінска;
Юрась Бушык, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама;
Вольга Сцяржнёва, архітэктар-урбаніст праекта “Добры горад” (Мінск);
Ганна Арлюк, архітэктар-урбаніст праекта “Добры горад” (Мінск);
Валянцін Тур, сузаснавальнік ініцыятывы “Брэсцкі канструктывізм”;
Андрэй Галадзюк, актывіст БМГА “Час зямлі”, таварыства “Зялёная сетка”.

Вуліца Леніна – адна з найстаражытнейшых у Пінску. Амаль за шэсць стагоддзяў існавання шмат перабудоўвалася, змяняла назву. Яна працягнулася на 800 метраў і ўяўляе сабой прыклад цэласнай гарадской забудовы канца XIX – першай чвэрці XX стагоддзя. Ідэя зрабіць вуліцу пешаходнай узнікла ўжо даўно, але пачатак рэканструкцыі быў пакладзены толькі ў 2014 годзе.

“Праектаванне вуліцы цягнулася доўга: гады два ці паўтара. Было няпроста. Увесь час даводзілася нешта змяняць. Асабліва калі вынеслі гэты праект на абмеркаванне Міністэрству культуры. І вось пасля шматлікіх удакладненняў і змен мы атрымалі праектную горадабудаўнічую дакументацыю”, – увёў у курс справы Ілля Крукоўскі.
Такім чынам, праца пачалася, і за чатыры гады вуліца Леніна стала цалкам пешаходнай.

А наконт таго, ці атрымалася зрабіць яе карыснай, прывабнай для жыхароў і гасцей горада, пінскі архітэктар прапанаваў выказацца сваім апанентам. Першай слова ўзяла Вольга Сцяржнёва:

“Увогуле, існуюць прынцыпы пешаходнай вуліцы: гістарычны, гандлёвы, эканамічны, эстэтычны. Развіццё бізнесу мае вялікае значэнне. Тут ён ёсць, але настолькі кропкава зроблены, што вельмі нязручна. Калі мы толькі прыехалі, захацелі паесці, а не проста выпіць кавы, дык нам давялося ісці ў іншы канец вуліцы. Трэба першапачаткова прадумваць стратэгію развіцця аб’екта, а потым будаваць”.

Далей пагаварылі пра асвятленне пешаходкі. На адных адрэзках, на думку урбаністаў, вельмі цёмна, на іншых, наадварот, ёсць эфект узлётнай паласы. Не зразумелі сталічныя госці і задумкі з розным стылем ліхтароў. Губляецца адзіны вобраз вуліцы, узнікае дысанас, раздробленасць прасторы.

Іншы эксперт сучаснай урбаністыкі, Ганна Арлюк, выказала меркаванне пра неадпаведнасць пінскай пешаходкі зімоваму перыяду.

“Калі ваша пешаходная вуліца – галоўная структура горада, яна павінная ўвасабляць сезоннасць. Не трэба працаваць толькі на лета, зімой таксама хочацца прайсціся вечарам, дзесьці выпіць кавы. На лавачцы сядзець холадна, а тут толькі тры кавярні. Зімой вуліца таксама павінная жыць!” 

Знаўца канструктывізму Валянцін Тур адзначыў архітэктуру будынкаў пінскай пешаходкі: “Я быў ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, раённых цэнтрах, гарадах суседніх краін. Ёсць адно выразнае адрозненне пінскай вуліцы ад астатніх: тут усе будынкі архітэктурна ўнікальныя. Звычайна ў нас спрачаюцца: якая пешаходная вуліца лепшая – у Брэсце ці Гародні? Дык я скажу, што ў плане архітэктурнай разнастайнасці Пінску канкурэнтаў няма. Ідзеш і любуешся будынкамі. Гэта вельмі крута”. 

На жаль, у гэтых аб’ектах амаль не засталося элементаў старажытных вокнаў і дзвярэй. На думку Валянціна, пластык вельмі парушае арганічны выгляд будынка. Але гэта біч не толькі Пінска, такое можна ўбачыць у Польшчы, Украіне, Літве.

Паступова гаворка зайшла пра тое, што вопыт Беларусі ў праектаванні пешаходных вуліц шмат у чым нагадвае расійскі. На думку Ганны Арлюк, трэба глядзець у іншы бок – еўрапейскі. “У той жа Польшчы вельмі прыгожыя вуліцы, там няма столькі лавак, але ёсць такія кропкі прыцягнення, што ты ідзеш “змейкай” каля ўсіх прывабных аб’ектаў, захапляешся прыгажосцю. А тут такога няма, каб штосьці здзівіла позірк”, – дадала яна.

Тэму гістарычнай спадчыны палескага горада закрануў Міхась Сярэдзіч. Ён назваў сябе “зноў новым” жыхаром Пінска. Дзесяць гадоў жыў у сталіцы, але нядаўна вырашыў вярнуцца на малую радзіму. “Калі я вярнуўся сюды, і пабачыў, якім горад стаў, для мяне гэта ўжо было цудам. І вялікі плюс, што ўлада гатовая слухаць і весці дыялог. Сёння заклалі камяні, але трэба зрабіць усё, каб вуліца ажыла. Сёння яна сапраўды з камянёў… Тут няма людзей, няма гісторыі, няма душы”. 

Працу па зберажэнні нашай гісторыі Міхаіл прапанаваў пачаць з плошчы Леніна. Мала хто ведае, што там раней знаходзіўся касцёл Святога Станіслава, самы вялікі на тэрыторыі былога ВКЛ.

 “Чаму б не зрабіць плошчу асаблівай кропкай, дзе будзе пачынацца гісторыя горада, зладзіць выставу, неяк праінфармаваць людзей пра асаблівасці гэтага месца?” – данеслася ад Міхаіла.
Размову падхапіў Ілля Крукоўскі. Маўляў, толькі з калегамі абмяркоўваў, што нядрэнна было б адліць, мабыць, з бронзы макет касцёла Станіслава і ўсталяваць яго на ранейшым месцы.
“Вось якая карысць атрымліваецца ад публічных абмеркаванняў!” – крыкнуў нехта з залы.

Міхаіл таксама лічыць, што трэба прыдумаць нешта такое, каб людзі з іншых

гарадоў, краін імкнуліся ў Пінск. Напрыклад, летам наладзіць працу рачнога порта, зімой арганізаваць калядны кірмаш.

Ганна прапанавала дазволіць рамеснікам гандляваць на пешаходнай вуліцы круглы год, як у Гародні. І дадала: “Калі горад табе дае пляцоўку, ты будзеш рады прыцягваць турыстаў. Чаму б не зрабіць, напрыклад, з вашай вуліцы “зорку” Інстаграма? У тым жа Львове ўсе, хто прыязджае, абавязкова фатаграфуюцца, робяць сэлфі і выкладваюць у інтэрнэт. Што перашкаджае рабіць тое самае?”

Нягледзячы на тое, што цалкам вуліца адкрылася зусім нядаўна, у горадзе існуе творчы праект з аналагічнай назвай – “Пінская пешаходка”, які вельмі палюбіўся пінчукам. Юрась Бушык адзначыў: “Гэта не фестываль, а доўгатэрміновы праект, разлічаны на тое, каб музыкі, паэты, рамеснікі маглі займацца тут сваёй справай. Гэта ўсё арганізавана бясплатна для іх”.

Сапраўды, у святочныя дні тут можна сустрэць шмат цікавых людзей, пазнаёміцца з іх творчасцю.

Пры канцы дыскусіі, якая ўжо больш нагадвала сяброўскую гутарку, не абышлося без разважанняў наконт азелянення пешаходкі. З сумам гаварылі пра ліпы, якія давялося спілаваць падчас рэканструкцыі. Усё роўна іх было б немагчыма выратаваць падчас кладкі мармуровага борта, які павінен паўтараць абрысы колішняй вуліцы. Цяпер на месцы алеі – іншыя дрэвы.

“Зялёную” тэму ўжо наконт горада працягнуў Андрэй Галадзюк: “Мы самі ўдзельнічалі ў пасадцы бярозак у Вясёлкавым мікрараёне. Нядзеля не прайшла, як калкі, прызначаныя для ўмацавання дрэўцаў, кудысьці зніклі”. 

“Мабыць, на памідоры”, – прагучала з залы.

Усе засмяяліся. Але насамрэч справа сур’ёзная. У нашым грамадстве ёсць пэўныя праблемы ў менталітэце, і прыкладаў гэтага шмат. Калі шыльды на помніках архітэктуры змяшчаюць як мага вышэй – у антывандальных інтарэсах, калі дрэвы садзяць, а потым нехта забірае калкі, дабра не будзе…

Пінск мае ўласны твар. Гэта відавочна. Але ў гэты цікавы вечар усе ўпэўніліся, што ён мае і ўласны голас. Тут не толькі пра меркаванні ўслых, шматлікія ідэі і сапраўдныя пачуцці… Музыка Алеся Лютыча ў гэтай пінскай кавярні гучала неяк асабліва шчыра.

Аліна Міхан

 

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип