Мастачка з Заслаўя стварыла серыю набораў магнітаў па матывах дзіцячых казак.
Мастачка Наталля Цэван з Заслаўя стварыла серыю магнітных набораў па матывах дзіцячых казак — як беларускіх, так і казак суседніх народаў.
«Зайкіна хатка», «Курачка раба», «Калабок» і «Рэпка» — гэты спіс казак у будучыні можа папоўніцца новымі гісторыямі.
У набор уваходзяць уласна драўляныя фігуркі на магнітах, папяровая версія казак у скароце і льняная торбачка з назвай казкі і дэкараванымі керамікай матузкамі.
З працамі Наталлі Цэван можна азнаёміцца на яе старонцы ў Facebook.
Сямён Печанко, gazetaby.com