Беларускае выдавецтва «Skaryna Press» неўзабаве перавыдасць самавыдавецкую кнігу Ларысы Геніюш, якая захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. У свой час туды яе перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш, піша «Радыё Рацыя».
— Цяпер прыйшоў новы час. З аднаго боку, ёсць тэхналогіі, з другога боку, ёсць патрэба і інтарэс менавіта да падобных матэрыялаў, таму што гэта гісторыя нашага самвыдаву, гісторыя супраціву, гісторыя беларускай дыяспары, цярпення і вытрымкі. Гэта таксама жаночая гісторыя. І я думаю, што гэтае выданне дазволіць нам размаўляць і гаварыць на многія тэмы па-новаму, — адзначае рэдактар выдавецтва Ігар Іваноў.
Скарынаўская бібліятэка захоўвае ўнікальны рукапісны зборнік вершаў Ларысы Геніюш, напісаны, сшыты і праілюстраваны самой паэткай. У 1992 годзе зборнік быў выдадзены ў Лондане з прадмовай прафесара Арнольда Макміліна. Цяпер ён будзе перавыдазены ў палепшаным паліграфічным выкананні выдавецтвам «Skaryna Press».
Чытайце яшчэ: «Правераны агент «Арэф’еў»: знойдзеныя дакументы пра сексота, які сачыў за Ларысай Геніюш