На мінулым тыдні ў рамках фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбылася дыскусія “Беларусь у фантастычных апавяданнях: сучаснае фэнтэзі для падлеткаў”, удзел у якой узялі аўтары, чые кнігі створаныя ў жанры фэнтэзі: Станіслава Умец (“Сэрца Сакры”), Аляксей Шэін (“Сем камянёў”) і Надзея Ясмінска (“Заклинатель единорогов” і інш.). Мадэравала дыскусію філосаф і пісьменніца Ліля Ільюшына. Удзельнікі абмяркоўвалі асаблівасці і праблемы беларускага падлеткавага фэнтэзі, а таксама распавядалі пра свае ўласныя творы.
Чаму менавіта падлеткавае фэнтэзі?
А. Шэін: Жанр фэнтэзі дае шмат свабоды. Можна прыдумаць які заўгодна сусвет са сваімі законамі, і гэта не трэба навукова альбо гістарычна абгрунтоўваць. Фэнтэзійныя творы — сённяшнія казкі і міфы. Тая ідэя і вобразы, з якіх нарадзілася мая кніга, лепш за ўсё клаліся менавіта ў падлеткавае фэнтэзі. А яшчэ ў беларускай літаратуры не хапае твораў гэтага паджанру — трэба іх ствараць.
Н. Ясмінска: Моя новая книга “Заклинатель единорогов” создавалась для конкурса “Новая детская книга от РОСМЭН”. Для подростков я до этого не писала. Книга русскоязычная, но она часть и белорусского фентези: действие в ней происходит в мире, описанном в “Сямі ружах”. Я всегда пишу о чем-то волшебном. У меня не получается другое.
С. Умец: Першапачатковы варыянт кнігі я напісала яшчэ ў школе і пра школьнікаў. Мяне заўсёды цягнула да нечага фантастычнага. Кнігу хацелася напоўніць дабрынёй, каб была добрая канцоўка. Спачатку твор быў па-руску, але пасля я прыйшла да таго, што для мяне важна, каб ён быў па-беларуску. Я не перакладала, а нанова ўсё перапісала: нязменнымі пакінула толькі саму ідэю і галоўных герояў. Пасля шмат было каментароў на інфармацыйных сайтах: “Дзяўчынка, бедная, напісала па-беларуску — хто яе будзе чытаць?”. Але насамрэч фэнтэзі для падлеткаў на беларускай мове — файна.

Ліля Ільюшына
Хто з аўтараў — аўтарытэт?
А. Шэін: Я прыхільнік класічнага фэнтэзі. Мне блізкія пачынальнікі жанру Дж. Толкін і К. Льюіс, тым больш яны таксама былі хрысціянамі, мне блізкі іх светапогляд. Іх падыход да фэнтэзі здаецца вельмі сэнсоўным: людзі найвышэйшай адукацыі выбралі нібыта “лёгкі” жанр, каб нешта праз яго распавесці, і ў іх гэта атрымалася.
Н. Ясмінска: Мне бы хотелось писать как В. Короткевич. Когда я была подростком, не было такого разнообразия литературы на белорусском языке, как сейчас. Было модно не любить белорусский язык. Но когда я читала Короткевича, я забывала про все, просто отдавалась течению сюжета. Я люблю и классическое фентези из-за той большой работы, которую авторы в него вкладывают.
С. Умец: Не магу не згадаць У. Караткевіча. Але мне падабаюцца не пэўныя аўтары, а іх асобныя апавяданні ці кнігі. Прыкладам, творы Ф. Флэг і А. Гавальды за дэталі: яны часам так трапна апісваюць падзеі ці людзей! І ніхто не адмяняў кніг пра Гары Потэра — я ў дзяцінстве вельмі іх любіла.

Аляксей Шэін
— Ці існуе беларускі фэнтэзійны канон? Ці мусіць беларускае фэнтэзі быць славянскім?
А. Шэін: Калі пісаў кнігу— была думка сысці ў славянскую прывязку, але не ляжала да гэтага душа. Здаецца, славянскую тэму моцна распрацавалі нашыя ўкраінскія і рускія суседзі. Што да фэнтэзійнага канона — мы прапусцілі час — 30-40 гадоў таму — калі гэта магло быць. Дэтэктывы Караткевіча сталі канонам, бо ўзніклі ў свой час — яшчэ не сышла хваля сусветнага дэтэктыву — 40-50 гг. Мы штосьці робім, спрабуем запоўніць нішу творамі, якіх не хапае. А як яно выйдзе — гіпатэтычнае пытанне.
Н. Ясмінска: Так как для меня важен язык, думаю, белорусское фентези — не калька с другого фентези. Там должны быть такие слова, названия, фразы, игры, загадки, предания, которые звучат только на белорусском языке и, возможно, не смогут зазвучать на другом.
С. Умец: Я не думаю, што трэба да нечага цягнуцца: у кожнага свае ідэі. Але звяртацца да славянскай міфалогіі было б добра. Я ў сваёй кнізе таксама прыгадала некалькі багінь. Калі згадваць іншую міфалогію — скандынаўскую, кельцкую — гэта не нашая гісторыя. Было б дзіўна, калі б мы звярталіся да яе замест сваёй.

Станіслава Умец
Беларускае фэнтэзі — тое, што напісана па-беларуску і пра Беларусь?
А. Шэін: На прэзентацыях даводзіцца чуць, што мая кніга — пра Беларусь. Здаецца, я і не меў гэтага на ўвазе, але чалавек бачыць у кнізе сваё жыццё. Вось маё фэнтэзі і ёсць беларускім.
Н. Ясмінска: Фентези для меня белорусское, когда в нём угадывается Беларусь. Не так давно одному из обозревателей мир “Заклинателя единорогов” напомнил Чехию. Историю Беларуси, к сожалению, в России знают мало. Выходит, я не вкладывала никаких идей в книгу, но что-то между строчек прочитывается. У меня часто спрашивают — я русский или белорусский писатель. Мне кажется, главное — как себя позиционировать. Я — белорусский автор, и это без вариантов: постоянно встречаюсь с читателями, что-то организовываю, делаю вклад в развитие белоруской литературы, на каком бы языке она ни была.
С. Умец: Сёння правільна было сказаць не “беларускае фэнтэзі”, а “беларускія аўтары фэнтэзі”. У кніжцы можна апісаць не Беларусь. Гэта як з прыгодніцкім раманам К. Шталенковай “Адваротны бок люстра” — усе падзеі адбываюцца ў Вільні, але пры тым па-беларуску і Ксенія — беларуская пісьменніца. Беларускае фэнтэзі — калі сапраўды ёсць згадка, падзея разгортваецца з удзелам беларускіх герояў ці на тэрыторыі Беларусі.

Надзея Ясмінска
Што ў фэнтэзі — штамп? Як пазбавіцца штампаў і ці варта?
А. Шэін: “Сем камянёў” — мая дэбютная кніга, і я ў нейкім сэнсе сябе заганяў у архетыпы, класічную трохактавую структуру рамана. Я хацеў адпрацаваць пэўны канон, каб пасля развівацца далей. Вядома, пры гэтым стараўся не ўжываць моўныя і сюжэтныя штампы.
Н. Ясмінка: Архетипы использовала и использовать буду. А вот насчет способа избавиться от штампов — интересно взять стереотип и взглянуть на него по-другому. Я собираюсь рисовать карту своего мира и консультируюсь с географом. Он меня агитирует, чтобы я ввела термин Добрые болота — болота ведь полезные для экологии. Например, в светлом королевстве есть волшебные болота, тут растут мудрые деревья, и маги приходят к ним просить совета.
С. Умец: Сёння немагчыма прыдумаць нешта новае — усё адно будзеш паўтарацца з сюжэтнымі лініямі. У маёй кнізе дзяўчынка трапляе ў паралельны свет, ён зусім адрозны ад іншых, але ўсё адно паралельны. І яшчэ, можа, ты не чытаў пэўных твораў, яны нават не перакладзеныя на тваю мову, але твой і іх сюжэты падобныя. Усякае бывае.
Жыццё падлеткаў не будзе такім цікавым, калі яны не прачытаюць…
А. Шэін: Біблію і “Мост караля Людовіка Святога” Т. Уайлдэра
Н. Ясмінска: “Море тролей” Н. Фармер.
С. Умец: М. Леві “Выкрадальнік ценяў” і “Казкі старога Вільнюса” М. Фрая
Тэкст: Аляксандра Дварэцкая
Фота: Зарына Кандрацьева