• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.09.2016 | Навіны "Будзьма!" Літаратура

Мора радасці на прэзентацыі “Возера Радасці” (фота)

Раман “Возера радасці” з’явіўся ў продажы яшчэ ўлетку, таму вечарына, арганізаваная кампаніяй “Будзьма беларусамі!” 27 верасня ў Галерэі TUT.BY, чымсьці нагадвала сустрэчу кніжнага клуба: наведнікі дзяліліся ўражаннямі і параўноўвалі ўласныя эмоцыі ад прачытання кнігі з чужымі.

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7740.jpg

Дыхтоўны і прафесійны канферанс прадэманстраваў Усевалад Сцебурака, а музычнае аздабленне вечара забяспечылі вядомыя эксперыментатары з фальклорам, гурт “VuRaj”. Яны распачалі вечарыну і ўмоўна падзялілі яе на дзве часткі: спачатку прамаўлялі калегі, крытыкі і прыхільнікі Марціновіча, а пасля ён сам адказваў на пытанні залы. А зала, дарэчы, была запоўненая. Мала які беларускі аўтар можа пахваліцца такім інтарэсам да сваіх імпрэзаў. І такімі выступоўцамі! Першым слова ўзяў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, які выказаў пажаданне, каб вядомых аўтараў новай фармацыі, да якой адносіцца Віктар, было як мага болей, а прафесійная папулярызацыя актуальнай літаратуры набыла шырокі і прафесійны падыход.

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7319.jpg

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7464.jpg

Культуролаг Максім Жбанкоў адначасова і разносіў, і прыўзносіў Марціновіча. Яго выступ можна назваць самым уражлівым: усе былі ўзрушаныя, але мала хто мог паўтарыць хоць сказ крытыка. “Ён так файна пра гарызанталі і вертыкалі казаў, толькі не памятаю, што”, — прызнаўся мой сусед (калі вы таксама не паспелі за думкай Жбанкова ці не былі на імпрэзе, то тут можна што-нішто пачытаць). Культуролаг прызнаўся, што насамрэч любіць Марціновіча, і часам жартам нават пасылаў яму з залы паветраныя пацалункі, хоць у прамове гучалі і вострыя словы.

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7347.jpg

Барыс Натанавіч Пастэрнак, у выдавецтве якога кніга сёлета выйшла па-руску, паведаміў, што раман вылучаны на «Рускую прэмію». Адзначым, што выдавецтва “Время” выдала таксама і кнігі Святланы Алексіевіч ды Сашы Філіпенкі.

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7425.jpg

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7564.jpg

Абраныя кавалкі зачыталі перакладчык кнігі Віталь Рыжкоў і лёгкаатлетка Аліна Талай. Будзем шчырыя, звычайна такія чытанні трохі бянтэжаць, бо часткі тэксту вырваныя з сюжэту, і выпадковы слухач не разумее, у чым там увогуле справа. Але тут было інакш: раман быў знаёмы большасці. Аліна выбрала інтымную і кранальную замалёўку кароткай сустрэчы герояў, а Віталь агучыў эпізод з тэлешоў — з мацюкамі ды гумарам. Рыжкоў прызнаўся, што ў некаторых момантах спрабаваў узбагачаць лексіку ці падбіраць больш складаныя словы: “Я і ў сваіх вершах іх ужываю, але хіба вы іх там прачытаеце? А ў Віктара — дакладна прачытаеце!”. І выбачыўся за памылкі, не заўважаныя ні ім, ні карэктарам.

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7483.jpg

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7498.jpg

Калі дайшоў час да размовы аўтара з залай, людзі спачатку сціпла саступалі першае пытанне адно адному, а пасля не маглі ўтаймавацца ажно да самай аўтограф-сесіі і працягвалі пытаць Марціновіча ўжо сам-насам яшчэ гадзіну. На галоўнае пытанне “Чаму бацька так не любіць галоўную гераіню?” — аўтар адказаў, што “Возера Радасці” варта прачытаць двойчы — тады можна адшукаць багата прапушчаных момантаў і адказ на пастаўленае пытанне. “Пасля выхаду “Мовы” мяне пыталі, што там за яшчэ адно слова. А трэба проста ўважліва перачытаць”, — параіў ён. Акрамя таго, Марціновіч развеяў уражанне, што не любіць правінцыю: “Я, наадварот, люблю яе. Там людзі больш шчырыя. Але яны жывуць у вельмі складаных умовах, якія я паказваю. Для мяне некаторыя з іх — як Буды”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7746.jpg

Назва “Возера Радасці” таго-сяго ўвяла ў зман, бо чытачы наладзіліся чакаць пазітыўнай, а не гіперрэалістычнай гісторыі. “Возера Радасці ўнутры нас. Яго не варта шукаць у іншым свеце, — падкрэсліў Віктар.

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7782.jpg

Адны наведнікі прыйшлі на прэзентацыю рамана, бо, як прызналіся, даўно сочаць за творчасцю Марціновіча і як пісьменніка, і як калумніста, збіраюць калекцыю выданняў з яго аўтографамі, іншыя не зразумелі нейкіх істотных момантаў у рамане і прыйшлі па адказы, альбо ўвогуле не чыталі яшчэ кнігу і чакалі ці парады, ці ўласнага парыву. Цягам трохгадзіннай імпрэзы людзей сыходзіла мала, а чарга па аўтографы расцягнулася праз усю галерэю, што дазваляе крытыкаваць думку пра малую запатрабаванасць беларускай літаратуры.

http://budzma.by/wp-content/gallery/vozminsk/YYD_7948.jpg

 

 

Марыя Грыц

Фота: Яўген Ерчак


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 27.03 — 09.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава «Дух Полацка» ў Вільні

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип