Другі год запар грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” разам з Андрусём Такіндангам і Валерыяй Валадзько ладзіць калядную імпрэзу для тых, хто верыць у цуды.
Сёлета імпрэза прайшла ў фармаце фэста-мюзікла. Дзеткі і дарослыя разам з музыкамі ўвасобілі незвычайную гісторыю пра дзяўчынку Ніну, сапраўднае сяброўства, злога Ірада, страшнага велікана і сапраўдны калядны цуд.
Удзельнікі свята запалілі калядную зорку, а самыя смелыя паваражылі на свой лёс у будучым годзе, ды атрымалі падарункі ад інтэрнэт-крамы “Будзьма!”.
На фэсце працавала майстар выцінанкі, якая дапамгла гасяцям стварыць неверагодныя ўпрыгожванні са звычайнай паперы.
У выніку кожны ўдзельнік свята ўласнаручна зрабіў калядную паштоўку, на якой пакінулі свае аўтографы Валерыя і Андрусь.