• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.11.2015 | Навіны "Будзьма!" Беларуская мова

Каляндар “Не маўчы па-беларуску – 2016” ад “Будзьмы!” ужо ў кнігарнях! Налятайце!

Добра вядомы і доўгачаканы каляндар “Не маўчы па-беларуску!” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” на новы 2016 год ужо ў кнігарнях!

366 (бо 2016 – высакосны :)) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік чакаюць вас пад новай вокладкай календара “Не маўчы па-беларуску!” ад “Будзьмы!”

“Падобны каляндар на 2015 год быў вельмі станоўча ацэнены чытачамі. Пра гэта сведчыў высокі попыт на яго ў кнігарнях. Натуральна,нам прыходзілі просьбы яго перавыдаць. Вельмі прыемна, што і друкаваная, і мабільная версіі календара былі адзначаныя прафесійным журы на фестывалі “Аднак” і атрымалі прызавыя месцы, – каментуе Алена Макоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”. – Думаем, што сакрэт поспеху — і ў вясёлым прывабным дызайне, і ў цікавай падборцы словаў, што надае календару і адукацыйны эфект. Наш каляндар і для дзяцей, і для дарослых! Таму мы вырашылі выдаць каляндар і на 2016 год, дапоўніўшы яго новымі цікавосткамі”.

vokl_web

Дызайнер Анатоль Лазар (студыя “Адліга”), аўтар ідэі календара, дадае:

“Мінулагодняе выданне календара было такім удалым і папулярным, што рызыкаваць гэтым праз пошукі новых форм мы, натуральна, не сталі і падрыхтавалі аналагічнае выданне з актуалізацыяй на новы 2016 год. Як кажуць: “Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез” :) Але новыя словы, малюнкі і прымаўкі у ім таксама ёсць”.

Па словах Дар’і Мандзік, аўтаркі малюнкаў, ідэя календара і праекта агулам яшчэ надоўга застанецца актуальнай:

“Навізна праекта сатрэцца, калі кожны з нас зможа без запінкі назваць усе навакольныя рэчы па-беларуску. Я буду радая, калі новы тыраж трапіць да тых, каму не хапіла мінулага. А астатнім зычу паўторнай асалоды і ўвагі, каб знайсці для сябе нешта новае!”

Адзначым таксама, што мабільная версія календара, якую спецыяльна для кампаніі “Будзьма беларусамі!” зрабіла і адаптавала на 2016 год Студыя Ігара Назаранкі, дасяжная для бясплатнага скачвання па спасылках:  для iOS і  для Android.

А друкаванае выданне вы ўжо можаце знайсці ў беларускіх крамах.

Не маўчым па-беларуску разам!

 

Адрасы кнігарняў у Мінску:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), крама «Symbal.by» (пр-т Незалежнасці, 58; 3 паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра), “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К.Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27), “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75), этнакрама “Рагна” (вул. Сухая, 4).

У рэгіёнах:

г. Віцебск (“Светач”, вул. Кірава, 10), г. Гародня (“Праметэй”, вул. Савецкая, 10), г. Берасце (“Іскра”, вул. Пушкінская, 4), г. Ліда (“Кніжны свет”, пр. Перамогі, 33), г. Маладзечна (“Спадчына”, вул. Прытыцкага, 7), г. Наваполацк (“Дом кнігі”, вул. Маладзёжная, 145; “Усход”, вул. Кірава, 4), г. Полацк (“Светач”, вул. Камуністычная, 21), г. Салігорск (“Крыніца”, вул. Леніна, 49), г. Пінск (“Полымя”, вул. Леніна, 4а), г. Магілёў (“Мір”, вул. Першамайская, 9/2; “Думка”, пр. Міра, 10; “Світанак”, пр. Міра, 9; “Раніца”, пр. Міра, 39), г. Гомель (“Кніжны мір”, вул. Леніна, 45; Кнігарня №3, вул. Савецкая, 12; Кнігарня №4, вул. Білецкага, 9; Кнігарня №19, вул. Савецкая, 106), г. Ліда (“Кніжны свет”, пр. Перамогі, 33).

Шукайце таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў

Гомельскі бард Андрэй Мельнікаў знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна да 5 лютага. Пра гэта паведамляе «Штодзень». ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр Беларусы свету

«Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай

1 лютага ў авангардным тэатры Komuna Warszawa адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай

Наста Кудасава апублікавала верш на сваёй старонцы ў Фэйсбук, распавёўшы, што паслужыла нагодаю для напісання гэтага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну

У 2022-м Беларускі саюз дызайнераў адзначыў 35-годдзе. З 1987 года грамадская арганізацыя займаецца развіццём і прасоўваннем...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў
    Грамадства Тэатр Беларусы свету
    «Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай
    Грамадства Літаратура
    «На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай
    Грамадства
    Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну
    Грамадства Мастацтва
    Графіка на палатне. Выстаўку памяці Валерыя Шкарубы адкрылі ў Мінску
    Грамадства Літаратура
    Глядзіце, як будзе выглядаць вокладка рамана Хэмінгуэя, які хутка выйдзе па-беларуску
    Грамадства Тэатр
    «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    Гатуем з «Будзьма!»
    Халадзец: як страва вікінгаў стала беларускай. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства «Музыка»
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип