Ва ўніверсітэце Беластока пройдзе навукова-практычная канфэрэнцыя, прысвечаная беларускай мове

Ініцыятыўная група беларускіх навукоўцаў і педагогаў праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады». Канферэнцыя пройдзе 28-29 чэрвеня ва Універсітэце ў Беластоку ў супрацы з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку.


istockphoto.jpg

Задача канферэнцыі — маніторынг сітуацыі і патрэбаў беларускага мовазнаўства, выкладання і папулярызацыі беларускай мовы ў сучасных умовах.

Фармат удзелу: змяшаны (афлайн / анлайн). Плануюцца пленарнае пасяджэнне, праца ў секцыях, пленарнае падсумаванне.

Асноўныя тэмы:

  • Беларуская мова: актуальная сацыялінгвістычная сітуацыя, прагноз, стратэгія, інструментар моўнай палітыкі

  • Беларускае мовазнаўства: актуальны стан, выклікі і пагрозы, праблема захавання пераемнасці, яе прыярытэтныя кірункі

  • Нарматыўныя крыніцы беларускае літаратурнае мовы ў актуальных умовах

  • Выкладанне беларускае мовы новай беларускай дыяспары і беларускай нацыянальнай меньшасці: праўныя падставы, матывацыя, метадычныя прынцыпы

  • Інструменты і методыкі папулярызацыі беларускае мовы сярод дарослых

Арганізатары запрашаюць адмыслоўцаў да ўдзелу ў канферэнцыі ў якасці выступоўцы. Форма рэгістрацыі

Дэдлайн падачы заяўкі 23.06.24.

У канцы канферэнцыі пройдзе нарада аб стварэнні Інстытуту беларускае мовы — грамадкай структуры навукова-практычнага і адукацыйнага профілю. 

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна праз электронную пошту: mounajakanf@gmail.com

Больш інфармацыі па спасылцы