30 лістапада
19.00
Галерэя “Ў” (пр.Незалежнасьці, 37А)
У праграме:
* літаратары ч/б – выдадзеныя і нявыдадзеныя фотапрынты Ігара Саўчанкі
* целы і тэксты – Віталь Рыжкоў, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Адамовіч, Юрась Барысевіч, Анатоль Івашчанка
* гукі Пу – Сяргей Пукст акампануе несваім словам
* целы без тэкстаў – тэатр InZhest
* Зьміцер Вайцюшкевіч – толькі “мужчынскія” зонгі
Акцыя ладзіцца пры ўдзеле кампаніі “Будзьма!”
Уваход вольны.
Пра праект
“Канец словаў: home collection” – сэнсава лагічны, але эстэтычна адрозны працяг “вечнага” арт-календара “Канец словаў”, што выйшаў ў чэрвені 2009 г.
30 паштовак з выявамі сучасных беларускіх літаратараў вырашаныя ў прынцыпова мінімалістычным стылі: чорна-белая эстэтыка, дакументальная натуральнасьць целаў і іх частак, паўсядзённасць як дэкарацыя. І (амаль) ніякіх словаў.
Кантакт для прэсы: +37529 673 35 02, avakintis @ gmail.com (Дар’я Сітнікава), +37529 665 66 31, zhbankoff @ gmail.com (Максім Жбанкоў)