• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.04.2018 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Разам да справы!

“Кірмаш праектаў” у Оршы: фестываль рухомых гульняў, стварэнне арт-прасторы, школа бізнесу для пачаткоўцаў і турнір па “Квадраце”

Другі этап акцыі “Кірмаш праектаў”, якую ў розных гарадах Беларусі ладзіць кампанія “Будзьма беларусамі!”, прайшоў у старажытным і слаўным горадзе Орша.

Вёў імпрэзу Аляксандр Агееў - выкладчык магілёўскага МДУ імя Куляшова, кандыдат гістарычных навук

Вёў імпрэзу Аляксандр Агееў – выкладчык магілёўскага МДУ імя Куляшова, кандыдат гістарычных навук

Прэзентацыя праектаў і іх абмеркаванне адбыліся 18 красавіка ў канферэнц-зале гасцініцы “Орша”. Імпрэза сабрала неабыякавых жыхароў горада, якія разам з экспертным журы актыўна ўключыліся ў абмеркаванне праектаў, задавалі пытанні і давалі слушныя парады аўтарам. Пасля прэзентацый усе ўдзельнікі сустрэчы выставілі свае адзнакі для далейшага адбору найлепшых і самых перспектыўных ідэй. Ацэньваліся такія якасці, як унікальнасць і актуальнасць ідэі, важнасць праекта для мэтавай аўдыторыі і магчымасць яго рэалізацыі. Прычым рэалізацыю прапаноўвалася ацэньваць не толькі з пункту гледжання ажыццяўлення пэўнай ідэі і фінансавых магчымасцяў, але і па наяўнасці неабходнай каманды.

У якасці экспертаў выступілі кіраўніца грамадскага аб’яднання “Шчырая Майстэрня” Ала Васілеўская (Магілёў), ​культурніцкая менеджэрка Марыя Шарый (Мінск), кіраўнік парталу “orsha.eu” Ігар Казмерчак (Орша)

Сярод праектаў у Оршы былі прадстаўленыя фестываль рухомых гульняў, стварэнне арт-прасторы і школы бізнесу для пачаткоўцаў і нават міжнародны спартовы турнір па цікавай дваровай гульні “Квадрат”.

“Фестываль рухомых гульняў”

Фестываль ужо праводзілі летась, у ім удзельнічалі як дзеці, так і дарослыя. Па словах аўтара ідэі Алены Кучынскай, у яе ўжо ўсе пытаюць, ці будзе фестываль і ў гэтым годзе.

“Хочам пашырыць фестываль, дадаць забытыя гульні, старыя народныя, дадаць да праграмы яшчэ і спевы, чытанне вершаў па-беларуску, запрашаць музыкаў і паэтаў. У Оршы шмат таленавітых пісьменнікаў, якія пішуць пра дзяцей і для дзяцей, хацелася б запрасіць і іх да ўдзелу”, — распавяла Алена падчас прэзентацыі.

Актуальнасць такога фэсту ў тым, што ў наш час моладзь бавіць час за камп’ютарамі, і каб адцягнуць іх адтуль, каб з’яднаць вуліцу, дом, сям’ю, трэба ладзіць розныя культурна-спартовыя імпрэзы, якія б абапіраліся ў тым ліку і на традыцыйныя гульні, на вялікі жаль, цяпер амаль забытыя. Аўтары праекта шукаюць фінансавай падтрымкі, каб набыць неабходны спартовы і гульнявы інвентар, рознага кшталту падарункі і прызы для ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў, для заахвочвання да ўдзелу ў імпрэзах паэтаў ці іншых выступоўцаў.

Алена Кучынская -

Алена Кучынская – “Фестываль рухомых гульняў”

“Арт-прастора”

Праект ператварэння закінутага памяшкання былога кінапракату ў агульнадаступную пляцоўку для творчай самарэалізацыі людзей прадставіў Аляксандр Макарэвіч.

Будынак былога кінапракату разам з гаспадарчымі пабудовамі ініцыятары праекта прапануюць ператварыць у крэатыўную прастору для шырэйшага кола спажыўцоў культурнага прадукту. На іх думку, гэта станоўча паўплывае на сацыяльнае развіццё людзей, пашырыць магчымасці самарэалізацыі як жыхароў самой Оршы, так і гасцей горада. Перавагі менавіта гэтай пабудовы ў тым, што яна ўжо ўсім вядомая, знаходзіцца ў зручным для пад’езду транспарту месцы і мае даволі вялікую плошчу, прыдатную для рэалізацыі разнастайных сацыяльных і культурна-масавых праектаў. На дадзены момант будынак закінуты і, як звычайна ў гэткіх выпадках, ператвараецца ў гарадскі сметнік, стыхійны прытулак для асацыяльных элементаў, паціху разбураецца. Мясцовае ЖЭУ, якому належаць пабудовы, не супраць гэта ўсё прадаць, але з пачатковым коштам прыкладна ў 28 тысяч рублёў.

“КП Орша”: “Арт-прастора”

More presentations from budzma
Аляксандр Макарэвіч

Аляксандр Макарэвіч

“Орша — сталіца новага віду спорту”

Першы чэмпіянат свету па гульні “Квадрат”, які можа ў перспектыве ператварыць Оршу ў сталіцу новага віду спорту, прэзентаваў Ігар Казмерчак.

“КП Орша”: Орша-сталіца новага віда спорта

More presentations from budzma

“Квадрат” — вядомая і папулярная ў свой час дваровая гульня з мячом, у якую на постсавецкай прасторы гулялі амаль у кожным двары і якую ведаюць ва ўсім свеце. Ідэя правядзення ў Оршы сусветнага чэмпіянату па “Квадраце” была агучаная ў мінулым годзе ў праграме “Шоў-горад”, а правесці яго прапанавалі на аршанскім стадыёне “Лакаматыў”. На сёння ўжо існуе папярэдняя дамоўленасць з адміністрацыяй стадыёна, ёсць шэраг патэнцыйных удзельнікаў як у самой Оршы, так і ў іншых рэгіёнах. Нават за межамі Беларусі — у ЗША, Ізраілі, Чэхіі і Польшчы — ёсць патэнцыйныя ўдзельнікі такога чэмпіянату, магчыма, нават візавая падтрымка з боку адпаведных структур. На сённяшні момант не хапае перш за ўсё фінансавых рэсурсаў, таксама няма ўпэўненасці ў падтрымцы ініцыятывы з боку мясцовага чынавенства, бракуе пакуль і спецыялістаў, якія маюць досвед у арганізацыі вялікіх спартовых спаборніцтваў. На думку каманды, якая прапанавала гэтую ідэю, такі праект можа перарасці ў нешта большае, чым проста арганізацыя адной спартовай імпрэзы. Калі як след разрэкламаваць гульню, паспрыяць стварэнню клубаў аматараў “Квадрата”, то, магчыма, на іх базе ўтворыцца нацыянальная федэрацыя гэтай гульні, а потым і міжнародная са штаб-кватэрай у Оршы. Ну, а ў больш аддаленай перспектыве Орша можа стаць сталіцай новага віду спорту, які нават мог бы зрабіцца алімпійскім.

Ігар Казмерчак

Ігар Казмерчак

“Школа бізнесу для пачаткоўцаў “Прызма”

Дыяна Рабекіна і Дзяніс Сімановіч прадставілі праект сучаснай бізнес-школы.

“КП Орша”: Школа бізнесу для пачаткоўцаў “Прызма”

More presentations from budzma

Ідэя праекта палягае ў стварэнні кластара прадпрымальнікаў у розных відах дзейнасці, якія будуць не канкураваць, а ўзаемна дапаўняць адзін аднаго. Аўтары праекта прапануюць арганізаваць бясплатныя бізнес-курсы, выкладчыкамі на якія запрасіць дзейных бізнесоўцаў, якія маглі б стаць і “куратарамі” маладых прадпрымальнікаў, а таксама розных іншых адмыслоўцаў, зацікаўленых у развіцці рэгіёна. Курсы бізнесу плануецца праводзіць па сістэме “роўны навучае роўнага” і выкладаць не толькі асновы бухгалтэрыі ці вядзення дакументацыі, але і псіхалогію бізнесу, менеджменту, пошуку ідэй і магчымасцяў сваёй рэалізацыі. Асноўная мэта праекта — пераадолець дэпрэсіўнае становішча, у якім знаходзіцца рэгіён, а гэта і недахоп працоўных месцаў, і тэхналагічна састарэлыя прадпрыемствы, якія яшчэ хоць неяк працуюць, і, як вынік, нізкія заробкі. Усё гэта выліваецца ў сітуацыю, калі моладзь не бачыць перспектываў сваёй рэалізацыі на малой Радзіме і з’язджае ў буйныя гарады і нават за мяжу. Новая школа бізнесу, на думку аўтараў ідэі, паспрыяе стварэнню новых працоўных месцаў у структурах малога бізнесу, развіццю і стварэнню гэтага важнага сектара эканомікі. Але аўтары праекта бачаць і ўсе перашкоды для яе ажыццяўлення — гэта і разнастайныя бюракратычныя складанасці, і вялікі аб’ём неабходнай дакументацыі, і вельмі нізкі ўзровень ведання законаў сярод людзей, асабліва моладзі, як у юрыдычным плане, так і законаў існавання бізнесу.

Дыяна Рабекіна і Дзяніс Сімановіч

Дыяна Рабекіна і Дзяніс Сімановіч

Фестываль вулічных культур

Правесці вялікі фэст вулічных культур на закінутым ваенным аэрадроме ў пасёлку Балбасава пад Оршай прапанавала Ганна Свішчава.

Паркур, скейтборд, брэйк-данс, выступы вулічных музыкаў і шмат чаго іншага можна сабраць адначасова ў адным месцы, тым больш што на былым лётным полі шмат прастору і ніхто не будзе замінаць іншым. Такі фестываль можа дадаць разнастайнасці ў шэрае жыццё былога ваеннага пасёлка, абудзіць актыўнасць жыхароў, прыцягнуць турыстаў.

​Ганна Свішчава

​Ганна Свішчава

Некалькі каментароў пасля прэзентацыі далі рэпарцёру “Будзьмы” магілёўскія эксперты:

“Добрыя “жывыя” праекты, даволі простыя, але ў гэтай прастаце не цяжкія ў рэалізацыі, а галоўнае — усе праекты скіраваныя на тое, каб згуртаваць людзей, падвысіць іх актыўнасць і цікавасць да развіцця свайго горада і рэгіёна”, — зазначыла Ала Васілеўская.

Спадар Аляксандр Агееў дадаў: “Аршанскія праекты цікавыя тым, што яны нават выходзяць на міжнародны ўзровень, іх аўтары мысляць глабальна, але ім можна параіць спачатку дзейнічаць лакальна, па вядомай формуле: разбіць праект на этапы і пачынаць з Оршы, а потым выходзіць на шырэйшы ўзровень рэалізацыі”.

Вынікі галасавання, якое прайшло падчас прэзентацыі, будуць апублікаваныя на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а сама кампанія разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” акажа ўсю магчымую дапамогу найбольш цікавым і абгрунтаваным праектам. Галоўнае, каб аўтары праектаў сабралі зладжаную каманду і вызначаліся з канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі сваіх ідэй.

 

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип