Кніга расказвае найноўшую гісторыю Беларусі праз артыкулы ў газетах, кнігі, канцэрты, спартыўныя матчы, канцэрты і музычныя альбомы, мітынгі, надпісы на сценах і ўлёткі на слупах, грошы, дакументы і іншае, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. Яе аўтар — Павел Валатовіч. Выданне змяшчае багаты фотаматэрыял і фатаздымкі ўнікальных і рэдкіх прадметаў з асабістай калекцыі аўтара. Па манеры падачы #IMBY можна параўнаць з «Намедни» Леаніда Парфёнава.
Пакуль выйшаў першы том, які ахоплівае першыя 15 з 30 гадоў незалежнасці Беларусі. Выданне на расейскай мове і ў мяккай вокладцы. Аўтар абяцае, што да канца года з’явіцца беларуская версія ў цвёрдым пераплёце. Другі том пра падзеі 2006-2019 можа быць падрыхтаваны напрыканцы 2025 года.
8 кастрычніка кніга была прэзентавана ў Варшаве на беларускіх аўторках Witryny Domu Wschodniego.
12 кастрычніка яе прэзентацыя адбудзецца ў Вільні ў Беларускім доме а 17.00.
Павел Валатовіч, non-fiction пісьменнік, які пастаянна жыве ў Нью-Йорку, аўтар біяграфіі «Нейра Дзюбеля» «Огромная тень дождевого червя» і гайда па тусовачным Менску 90-х «От Паниковки до Шайбы».