• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.10.2016 | У краіне Мастацтва

Музеі Беларусі. 120 экспазіцый на квадратны метр

Днямі ў Магілёве адбыўся ІІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Прадстаўнікі музеяў з усёй краіны 1 і 2 кастрычніка ладзілі ўрачыстыя і масавыя забаўляльныя мерапрыемствы для ўсіх ахвотных.

IMG_7327

Каля 120 прадстаўніцтваў музеяў і калямузейных арганізацыяў з усёй Беларусі сабраў Магілёў у межах ІІІ Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”. Адбывалася ўсё ў будынку спарткомплексу “Алімпіец”, і нягледзячы на адсутнасць шырокай рэкламнай кампаніі, ахвочых наведаць мерапрыемства было больш чым дастаткова.

Дарэчы, свята пачыналася яшчэ на падыходах да галоўнага памяшкання. На пляцоўцы перад уваходам разгарнуліся намёты рамеснікаў і кіёскі з ежай і пітвом. Ну і для дасканаласці аб’ядноўваў усё гэта канцэрт народных калектываў і дзіцячай самадзейнасці.

Што да афіцыйнай часткі, то два дні праходзілі рознага кшталту паседжанні і абмеркаванні. Былі абраныя найлепшыя музеі краіны ў розных намінацыях.

Але шырокай публіцы цікавым падалося зусім іншае, а менавіта работа галоўнай экспазіцыі форуму. Фактычна, кожны наведнік мог у адным месцы пабачыць найлепшае, што назапасілі музеі Беларусі (а такіх тут назбіралася, як казалася вышэй, амаль 120). Прычым зрабіць гэта абсалютна бязвыплатна, бо ўваход быў вольны.

А музеям сапраўды было што паказаць. Нягледзячы на тое, што на кожную экспазіцыю адводзілася некалькі квадратных метраў, музейшчыкі здолелі разгарнуцца на ўсю моц і паказаць сябе з самых выгадных бакоў. Некаторыя прывезлі са сваіх фондаў рэдкія экспанаты, многія былі не толькі апранутыя ў адпаведныя канцэпцыі сваёй арганізацыі касцюмы, але і ладзілі сапраўдныя тэатралізаваныя шоў. І дзеці, і шматлікія дарослыя, якія з такой нагоды таксама ператварыліся ў дзяцей (у найлепшым сэнсе гэтага слова), з задавальненнем мацалі зброю (ад Сярэднявечча да Другой сусветнай), разглядалі макеты замкаў і старадаўніх будынкаў, пераапраналіся і фатаграфаваліся побач з цікавымі і сапраўды па-майстэрску зробленымі інсталяцыямі. Некаторым давялося нават памахаць мячом ці прысесці на сусветна вядомы цяпер жалезны трон з папулярнай “Гульні тронаў”.

Трэба сказаць, што супрацоўнікі музеяў не саступалі сваім наведнікам у пазітыве, з задавальненнем дапамагаючы ім весяліцца. Па праходах шпацыравалі ў парадным адзенні гараджане часоў ВКЛ з музея гісторыі Магілёва. За імі кацілі па падлозе кулямёт “Максім” супрацоўнікі музея Вялікай Айчыннай вайны і г.д. Карацей, паўсюль уладарыў пазітыў.

Такім чынам, дзея атрымалася сапраўды маштабнай. Шкада толькі, што адбывалася ўсё не ў цэнтры горада, і праз адсутнасць вялікай рэкламы многія проста не ведалі, што яны страчваюць, застаўшыся дома ў гэтыя дні. Бо нягледзячы на пэўны скептыцызм у беларускім грамадстве наконт духоўнай і матэрыяльнай якасці сховішчаў тутэйшых музеяў (маўляў, гэта не Луўр, куды там), нашы музейшыкі гэтым мерапрыемствам пераканалі, хочацца спадзявацца, многіх, што ў нас ёсць чым ганарыцца. Трэба толькі пачаць цікавіцца. А вы даўно хадзілі у музей?

Арцём Іваноў

Фота: Марыя Гілёва


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

Апошнія навіны

    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип