• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.07.2018 | Разам да справы!

Новы сезон праекта “Свята ў кожнае сэрца” (фота)

Ініцыятыва “Свята ў кожнае сэрца” стала перможцам конкурсу ідэй, што быў абвешчаны ў межах кампаніі “Разам да справы”, якую вядуць “Будзьма беларусамі!” і SYMPA. Ідэя “Свята ў кожнае сэрца” належыць цудоўнай сям’і Дзмітрыя і Таццяны Ламейкаў!

У іх асяроддзі шмат прыёмных і шматдзетных сем’яў. Аднойчы муж з жонкай задаліся пытаннем: чым можна такім сем’ям дапамагчы? Паколькі яны самі такая сям’я, яны задумаліся, чаго хацелі б для сябе, чаго ім не хапае, і ўбачылі, што ў штодзённых клопатах і працы не хапае вольнага часу разам мужу і жонцы. Гэты праект — як маленькі адказ на наяўную патрэбу.

Галоўная ідэя — падарыць сем’ям свята: ператварыць звычайны працэс прыгатавання ежы ў захапляльную і цікавую падзею, а таксама навучыць дзяцей гатаваць і дапамагаць бацькам.

Раз-два на месяц яны арганізоўваюць і праводзяць дабрачынную акцыю для трох шматдзетных ці прыёмных сем’яў, падчас якой каманда — кухар, асістэнт і валанцёр — гатуюць з дзецьмі стравы беларускай кухні (асноўная страва, закуска і дэсерт), а мамы з татамі ў гэты час адпраўляюцца на спатканне: у кіно, тэатр, вандроўку па Мінску, на танцавальны майстар-клас і інш.

Ламейкі лічаць, што сям’я — гэта вялікая каштоўнасць, якую трэба падтрымліваць і дапамагаць.

Галоўныя мэты праекта:

  1. Садзейнічаць умацаванню адносін паміж пакаленнямі і сем’ямі.

  2. Звярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей і сэрцы дзяцей да бацькоў.

  3. Садзейнічаць у выяўленні і раскрыцці патэнцыялу ў кожнага з удзельнікаў праекта.

  4. Вярнуць былую рамантыку ў адносіны паміж бацькамі.

  5. Дапамагаць і падтрымліваць шматдзетныя і прыемныя сем’і.

  6. Папулярызаваць нацыянальныя беларускія кулінарныя традыцыі: паказаць разнастайнасць кухні, распавесці гісторыю ўзнікнення страваў, звярнуць увагу на культуру харчавання і вярнуць любоў да беларускай кухні дарослым і дзецям..

Таццяна з Дзмітрыем мараць, што сем’і падхопяць гэту ідэю і зробяць з яе прыгожую сямейную традыцыю — калі дзеці будуць рабіць такі падарунак бацькам, і гэта будзе яшчэ больш аб’ядноўваць сем’і!

За два гады існавання яны правялі больш за 15 акцый, наведалі каля 30 сем’яў.

Кулінарныя майстар-класы праводзілі вядомыя шэф-кухары: Алена Мікульчык, Вячаслаў Гарбатаў, Андрэй Рэзнікаў, Марына Бандаровіч, Ігар Каменеў, Вераніка Галабурда.

Арганізацыю спаткання для бацькоў іх у розны час падтрымалі акторы Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Уладзімір Глотаў, Сяргей і Вікторыя Жбанковы, студыя прыгажосці “Фабрика грёз”, студыі танца “Квартал” і “TangoTіme”, праект “Это же наша песня” (настолкі для арганізацыі спаткання).

Планы на новы сезон — з ліпеня па май правесці як мінімум 15 акцый для 25 шматдзетных, прыёмных сем’яў ці сем’яў, якія выхоўваюць асаблівых дзяцей з Мінска і Мінскага раёна.

І вось 2 ліпеня адбылася чарговая акцыя “Свята ў кожнае сэрца” для двух цудоўных сямей: Вольгі Жыбінавай і Васіля Малашанкава (5 дзяцей) і Аляксандра і Таісіі Карповіч (7 дзяцей). Гэтым разам кулінарны майстар-клас праходзіў у гасціннай краме-студыі бытавой тэхнікі “SVENTA”. Пакуль дзеці гатавалі з цудоўнай Марынай Бандаровіч (брэнд шэф-кухар Беларусі, дыетолаг, міжнародны суддзя WACS) для бацькоў смачную вячэру: чароўныя мяшочкі з фаршам, салат “Цуд” з ёгуртавай запраўкай і карысную і хуткую для прыгатаванне закуску з цукіні з сырам, мамы з татамі схадзілі ў кіно.

Расклад па часе:

сустрэча з дзецьмі у 16.30, перадача бацькам квіткоў у краме-студыі;

з 17.00 па 18.30 — гатаванне вячэры-сюрпрыза для бацькоў;

18.30 — 19.00 — упрыгожванне студыі;

19.00 — 19.45— святочная сустрэча бацькоў з кветкамі, частаванне ежай, раздача падарункаў валанцёрам.

Водгукі бацькоў: “У сваіх клопатах мы з мужам забыліся як гэта карысна і цудоўна — выходзіць куды-небудзь удваіх і якасна бавіць час! Дзякуй вам вялікі за тое, што вы робіце, хай ваш праект працягваецца, і свята прыйдзе ў кожную сям’ю!” “Вы зрабілі нам сапраўднае свята! Было весела, смачна і прыгожа! Адчувалі сябе патрэбнымі і асаблівымі, дзякуй вам вялікі!”

фота: Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску

Выдавецтва «Scotland Street Press» анансавала пачатак перадзамовы на кнігу «Зекамерон» Максіма Знака. Выхад кнігі прызначаны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип