• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.06.2018 | Гісторыя

“Сабачая горка” і “сабачае племя”, альбо Гарадзенскія Курапаты 1939-га

Сёння Курапаты бачацца найбольш вядомым месцам савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі, прынамсі, самым жудасным і шматлікім. Такі падыход, “мінскацэнтрызм” нават у пытаннях памяці, на жаль, пазбаўляе “лакальнага мартыралогу” правінцыю, у якой быццам нічога жудаснага за саветамі і не адбывалася. Ці так было насамрэч?

Польскія ваеннапалонныя пад аховай чырвонаармейцаў, 1939

Польскія ваеннапалонныя пад аховай чырвонаармейцаў, 1939 год

У дадзеным выпадку паказальны прыклад Гродна. Хоць савецкая рэпрэсіўная сістэма сюды прыйшла ўжо пасля 1937 года, без месцаў масавых экзекуцыяў не абышлося. Іх разгул тут прыпаў на верасень 1939-га, калі органамі НКУС, а таксама мясцовымі камуністамі праводзіліся чысткі сярод так званых “абаронцаў Гродна”, а таксама ўсіх “нелаяльных групаў насельніцтва”: ад харцэраў (скаўтаў) і пажарнікаў да манашак і ксяндзоў.

Колішні маёнтак ”Друцк”, месца брацкай магілы абаронцаў гораду

Гузікі з выявай арла ў кароне

Адзінае месца расстрэлаў, якое было даследаванае, а парэшткі ахвяраў — перазахаваныя і ўшанаваныя, — гэта брацкая магіла на тэрыторыі колішняга маёнтка Друцк. Сёння на гэтым месцы стаіць запраўка па дарозе на Румлёўскі мост, і ніякі крыж ці памятны знак не нагадвае пра падзеі амаль 80-гадовай даўніны. Між іншым, у верасні 1993 года ў супрацы з Саюзам палякаў тут праводзілася эксгумацыя, якая выявіла парэшткі 84-х чалавек ва ўзросце ў асноўным ад 18 да 25 гадоў. Гузікі з арламі ў кароне, элементы вайсковай вопраткі ўперамешку з цывільнай далі зразумець: гэта абаронцы Гродна верасня 1939-га.

На той момант яшчэ заставаліся жывыя старажылы, якія паказалі месца і распавялі, што “вызваліцелі” расстрэльвалі палонных на беразе Нёмана з кулямёта, а пасля прысыпалі зямлёй у ямінах тамсама. Уначы мясцовыя перапахавалі ахвяраў той бойні, адзначыўшы месца камянямі: так памяць пра магілу перажыла Саюз і трапіла да актывістаў польскай супольнасці.

Месца перапахавання невядомых абаронцаў гораду з маёнту ”Друцк” на вайсковых могілках

З месца знаходкі парэшткі перанеслі на Вайсковыя могілкі і ўрачыста перапахавалі. Пры гэтым застаецца шэраг пытанняў: ці дастаткова даследаванае месца і ці дакладна паднятыя ўсе парэшткі, улічваючы, што раскопкі вяліся фактычна саматужна, без прафесійных археолагаў? Само месца расстрэлу цалкам выпала з мясцовай памяці — ні знаку, ні крыжа, нічога — ці гэта правільна? Зрэшты, факт вядомы, косці перазахаваныя — на гэтым артыкул можна было б скончыць, але…

 

Сакрэт і Сабачая горка

Пасля таго як Чырвоная армія заняла Гродна, была адчыненая турма, і цягам трох дзён адбываліся самасуды і забойствы. Напрыклад, былы палітвязень турмы, камуніст з прозвішчам Стакувіч, з гонарам распавядаў пра 130 чалавек, забітых ім асабіста. Тут цікава згадаць і артыкул савецкага журналіста Праўдзіна, які суправаджаў чырвонаармейцаў на маршы, дзе мы знаходзім шакавальныя падрабязнасці. Паводле Праўдзіна, савецкія снайперы працавалі так добра, што горад быў усеяны целамі абаронцаў з дзірачкамі ад куляў у чэрапе роўненька паміж вачэй…

Даследчыкі Марыюш Філіповіч і Эдыта Савіцка з Беластока пайшлі іншым шляхам і зірнулі на праблему шырэй, апытаўшы старажылаў горада на прадмет іншых месцаў забойстваў апроч Друцка. І тут вымалёўваецца цэлая сетка, якую можна накладаць на мапу горада: падчас чысткі ў 1939-м гарадзенцаў расстрэльвалі фактычна ва ўсіх найбліжэйшых да горада лясных масівах і аддаленых ад цэнтра прамысловых зонах.

Савецкія могілкі і лясок на месцы ўрочышча ''Сакрэт''

Савецкія могілкі і лясок на месцы ўрочышча ”Сакрэт”

Толькі ва ўрочышчы Сакрэт, паводле Гражыны Ліпіньскай, ляжала каля 133 чалавек. Яна бачыла целы забітых, адзначаючы штыкавыя раны і сляды стрэлаў у галаву. Пра вываз палонных і расстрэлы ў Сакрэце ўспамінае і Люцыян Вансовіч. Сёння Сакрэт — гэта прамзона, вялікі масіў савецкіх могілак і невялічкі лясок, калі ехаць у бок прадпрыемства “Азот”. Зразумела, ніякага памятнага знаку тут няма.

Паводле Вансовіча, на Сабачай Горцы аказаліся абаронцы, якія адступалі з Сакрэту па Скідзельскай шашы. Там “…іх дагналі энкавэдысты, але не толькі яны, а, што было значна горш, казакі. Казакі шашкамі секлі галовы і забівалі штыкамі”. Т.зв. Сабачая, альбо Паляўнічая, горка наогул сёння перастала існаваць — тут прайшла дарога, над якой зверху дабудаваны пешы пераход. Сюды, як і ў Сакрэт, вывозілі палонных для экзекуцыяў і пасля здачы горада.

Згаданы вышэй Люцыян Вансовіч у 1940-м працаваў тэхнікам-інвентарызатарам, складаў планы розных будынкаў. Працуючы над планам школы, ён неяк сутыкнуўся з маёрам-ветэрынарам з палка кавалерыі. Той звярнуў увагу на польскую школьную форму Вансовіча, спытаўшыся, што гэта за касцюм. Пачуўшы адказ, маёр заўважыў: “Ведаеш, калі мы адваёўвалі Гродна, на Сабачай Горцы былі ў такіх самых мундзірах…”

 

“Школьнікаў расстрэльвалі на Скідзельскай плошчы…”

І Друцк, і Сакрэт, і Сабачая горка — гэта месцы, упісаныя ў лінію абароны горада з усходу, таму схема, імаверна, была наступнай: палонных расстрэльвалі непасрэдна на пазіцыях, а пасля туды ж вывозілі новых палонных з горада для экзэкуцыяў. Было і па-іншаму: бойні маглі праходзіць проста на вуліцах Гродна.

“На маім падворку па вул. Сабескага, д. 3 былі арыштаваныя чатыры польскія салдаты без зброі, а затым расстраляныя, — згадвае Караль Шлямак. — Гаспадар таксама быў расстраляны за тое, што ў яго памяшканні падчас вобшуку знайшлі афіцэрскі мундзір. Я бачыў шмат расстраляных людзей, целы якіх не былі пахаваныя да 4 кастрычніка 1939 г. Яны ляжалі на вул. Пагулянцы, каля шашы на Скідзель”.

Трафеі Чырвонай Арміі ў Заходняй Беларусі, верасень 1939 г.

Трафеі Чырвонай Арміі ў Заходняй Беларусі, верасень 1939 г.

Паводле сведкі падзеяў Рамуальда Чушаля, “асабліва жахлівым месцам была Скідзельская плошча, дзе расстрэльвалі школьнікаў і рабочую моладзь”. Нагадаем, што Скідзельская плошча — гэта сучасная плошча перад аўтавакзалам, адзін з транспартных вузлоў горада і выхад да Скідзельскага рынка.

 

Забітыя “за форму”: ляснічыя, пажарнікі, харцэры…

Гарадзенец Раман Хіркоўскі падчас баёў разам з іншымі адступаў у кірунку Друскенікаў па Чыгуначнай (сёння — Чырвонаармейскай) вуліцы. Там, за казармамі 76-га пяхотнага палка, на сметніку ён бачыў парэшткі прыкладна 10 артылерыстаў са слядамі стрэлаў у патыліцу. Вялікая група салдатаў, імаверна, кавалерыстаў, была расстраляная у Румлёве — сёння гэта лесапарк, тады — база для летніх вайсковых вучэнняў. Румлёўскі лес са шматлікімі ярамі і западзінамі так ніхто ніколі і не даследаваў…

Змрочныя сцежкі Румлёўскага лесу

Змрочныя сцежкі Румлёўскага лесу

Ёсць успаміны пра месца збору палонных на падворку францішканскага касцёла ў занёманскай частцы горада. Паводле апісанняў, туды збіралі ўсіх, хто меў якую-кольвек форму: чыгуначнікаў, ляснічых, вайскоўцаў і нават харцэраў, то бок скаўтаў. Там жа адбывалася расстрэлы. Дзе менавіта хавалі забітых у францішканскіх мурах — невядома.

Юзаф Рапуха ў сваіх успамінах апісаў іншую лакацыю — сённяшнюю Індурскую шашу ў бок Паўднёвага рынка: “26 верасня 1939 г. асабіста бачыў магілы масавага расстрэлу школьнай моладзі абодвух палоў, якія знаходзіліся на 4-м кіламетры дзяржаўнай дарогі Гродна — Індура, на правым баку дарогі на адлегласці 250 метраў. У гэтай магіле знаходзілася каля 20 чалавек”.

 

Грузавікі з манашкамі і лес, куды нельга хадзіць

Яшчэ адно месца для росшукаў — добра вядомы гарадзенцам лес Пышкі на беразе Нёмана. Сёння гэта “Сцяжына здароўя”, “Кронан-Парк гатэль”, спартовыя аб’екты і закінутыя дзіцячыя лагеры, а таксама крэйдавыя кар’еры. Уладзіслаў Навіцкі, жыхар аднаго з хутароў у Пышках у 1939 годзе, кажа пра групы харцэраў, якіх саветы вывозілі і стралялі, хаваючы целы ў кар’ерах і на Бярозавай горцы. Паводле Навіцкага, частку целаў адкапалі падчас нямецкай акупацыі, але большасць спачывае там дагэтуль.

''Кронан-Парк гатэль'' у лесе Пышкі

”Кронан-Парк гатэль” у лесе Пышкі

Жыхарка Пярэселкі, гарадскога прыгарада, забудаванага прыватнымі дамамі, згадвае грузавікі з людзьмі ў цывільным, якія ездзілі ў 1939-м у бок Пышак, а назад вярталіся ўжо пустымі. Як мінімум адна з машынаў была поўнай манашак, там жа сядзеў ксёндз… З боку Пышак чуліся стрэлы, а мясцовым з Пярэселкі пэўны час вайскоўцы забаранялі туды хадзіць пад пагрозай расстрэлу.

 

“Сабачыя сэрцы”

Расстрэлы шмат у чым былі стыхійнымі, таму сёння мы маем вобмаль прозвішчаў гарадзенцаў, якія не перажылі восені 1939-га. Гэта вучань гімназіі, 16-гадовы Мікалай Ванюкевіч, дэпутат Сойма Балондзь, настаўнік Леапольд Палкоўскі, Уладзіслаў Лапіч. А вось некалькі прозвішчаў загінулых у Гродзенскай турме: настаўнік Баркоўскі, закатаваны падчас следства, капітан Дэрынг (забіты ў лістападзе 1939-га) і Эдмунд Раманоўскі, пажарнік Браніслаў Мітраш і Антон Ратынін (расстраляныя 18 кастрычніка 1940-га)…

Захаваліся ўспаміны Марыі Панцэвіч, якая была арыштаваная ў 1939-м па даносе нейкага Каўфмана, але выжыла. Дыялогі са следчымі яна апісвае наступным чынам: “Я іх папракала Канстытуцыяй Сталіна, у якой гаворыцца “аб роўнасці народаў”. Яны мне адказвалі, што роўнасць гэтая толькі паміж габрэямі, беларусамі і ўкраінцамі. Палякі выключаныя. Паляк прызначаныя для таго, каб цягацца па турмах, працаваць у лагерах. Што нас, палякаў, адстрэльваюць як сабак, каб раз і назаўжды “сабачае племя” перастала існаваць…”

Месца перапахавання невядомых абаронцаў гораду з маёнту ”Друцк” на вайсковых могілках

Здаецца, цытата максімальна лаканічна характарызуе стаўленне “вызваліцеляў” да жыхароў горада, які з мінімальнымі сіламі аказаў Чырвонай арміі супраціў. Для чырвонаармейцаў і супрацоўнікаў НКУС горад быў “польскім”, а значыць, польскасць мела быць вычышчаная любымі сродкамі, якія занадта часта нагадваюць бойню альбо этнічную чыстку. Сабачая горка, “сабачае племя”… трэцім у шэраг напрошваецца “сабачае сэрца” альбо “сабачЫЯ сэрцЫ”.

Вяртаючыся да сённяшняга стану рэчаў, мы бачым цікавы феномен, з аднаго боку, “прыватызацыі” памяці, з іншага — поўнага “ігнору”. Палякі лічаць ахвяры сваімі і абмежаваліся фактам перазахавання парэшткаў з Друцка. Беларусы лічаць, што, маўляў, “тое не нашае, а польскае”, дык навошта лезці? А ўладам абы ўсё было ціха… На запраўцы ля Румлёўскага моста штодня запраўляюцца і п’юць каву жыхары горада, а ў гатэлі ў Пышках кожную суботу граюць вяселлі. Гаворкі пра далейшыя росшукі магілаў ахвяраў 1939 года на дадзены момант не ідзе.

Тэкст: Алесь Кіркевіч

Фота: Аляксандр Саенка


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

На 9 год калоніі асудзілі музыку Яўгена Глушкова за фота з вайсковага аэрадрому, паведамляюць праваабаронцы. Гомельскі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак
    Грамадства Мастацтва
    Тры пакаленні Вашчанкаў прадстаўлены на адной выстаўцы

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип